https://bel.sputnik.by/20210908/sabalenka-prablasya--pafnal-us-open-1056287951.html
Сабаленка прабілася ў паўфінал US Open
Сабаленка прабілася ў паўфінал US Open
Sputnik Беларусь
Спартсменка з Беларусі без праблем расправілася з чарговай саперніцай і выйшла ў паўфінал вядомага тэніснага турніру. 08.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-08T09:50+0300
2021-09-08T09:50+0300
2021-09-08T09:50+0300
у свеце
беларусь
арына сабаленка
us open
тэнісны турнір
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/08/1056286730_0:320:3071:2047_1920x0_80_0_0_81164fc183a4d7c46d327fb516a02468.jpg
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Белорусcкая тэнісістка Арына Сабаленка (№2 у рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/2 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе Sputnik.Супрацьстаяла беларусцы ў 1/4 фіналу спартсменка з Чэхіі Барбора Крэйчыкава (9). Сабаленка актыўна пачала матч, заваявала ініцыятыву і без праблем давяла лік да пераможнага - 6:1, 6:4.Саперніцы правялі на корце 1 гадзіну 26 хвілін.У паядынку за выхад у фінал беларуска пазмагаецца ў пятніцу з канадкай Лейлай Фернандэс (73).Нагадаем, што раней турнір пакінула экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка. Яна прайграла іспанцы Гарбін’е Мугурусе і не змагла выйсці ў 1/8 фіналу.Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе - апошні ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - праходзіць у Нью-Йорку. Ён завершыцца 12 верасня.Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складзе 57,5 мільёнаў долараў - гэта гістарычны рэкорд. Аднак паўфіналісты ў адзіночным разрадзе, атрымаюць менш прызавых, чым у 2020 годзе: 675 тысяч долараў супраць 800 тысяч долараў. Тая ж тэндэнцыя назіраецца і ва ўдзельнікаў вырашальных матчаў. Пераможца атрымае 2,5 мільёна долараў, у мінулым сезоне сума складала тры мільёны.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/08/1056286730_245:0:2974:2047_1920x0_80_0_0_367662ea63d0a24b75eca1ea1e835112.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, арына сабаленка, us open, тэнісны турнір
у свеце, беларусь, арына сабаленка, us open, тэнісны турнір
Сабаленка прабілася ў паўфінал US Open
Спартсменка з Беларусі без праблем расправілася з чарговай саперніцай і выйшла ў паўфінал вядомага тэніснага турніру.
МІНСК, 8 вер – Sputnik. Белорусcкая тэнісістка Арына Сабаленка (№2 у рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/2 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе Sputnik.
Супрацьстаяла беларусцы ў 1/4 фіналу спартсменка з Чэхіі Барбора Крэйчыкава (9). Сабаленка актыўна пачала матч, заваявала ініцыятыву і без праблем давяла лік да пераможнага - 6:1, 6:4.
Саперніцы правялі на корце 1 гадзіну 26 хвілін.
У паядынку за выхад у фінал беларуска пазмагаецца ў пятніцу з канадкай Лейлай Фернандэс (73).
Нагадаем, што раней турнір пакінула экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка. Яна прайграла іспанцы Гарбін’е Мугурусе і не змагла выйсці ў 1/8 фіналу.
Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе - апошні ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - праходзіць у Нью-Йорку. Ён завершыцца 12 верасня.
Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складзе 57,5 мільёнаў долараў - гэта гістарычны рэкорд. Аднак паўфіналісты ў адзіночным разрадзе, атрымаюць менш прызавых, чым у 2020 годзе: 675 тысяч долараў супраць 800 тысяч долараў. Тая ж тэндэнцыя назіраецца і ва ўдзельнікаў вырашальных матчаў. Пераможца атрымае 2,5 мільёна долараў, у мінулым сезоне сума складала тры мільёны.
Івашка ўпершыню ў кар'еры
выйграў турнір ATPСабаленка ўпершыню ў кар'еры
стала другой ракеткай свету