https://bel.sputnik.by/20210909/pachynayutstsa-strategchnyya-vuchenn-belarus--ras-zakhad-2021-1056320568.html
Пачынаюцца стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2021"
Пачынаюцца стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2021"
Sputnik Беларусь
Сумесныя манеўры ваенных адразу некалькіх краін пройдуць на чатырох беларускіх і дзевяці расійскіх палігонах. 09.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-09T10:21+0300
2021-09-09T10:21+0300
2021-09-09T10:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
расія
вучэнні
палігон
манеўры
"захад-2021"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103085/65/1030856522_0:0:4272:2404_1920x0_80_0_0_54b56da866bacd54d42390f1890eda3f.jpg
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Афіцыйная цырымонія адкрыцця беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2021" адбудзецца ў чацвер на палігонах "Муліна" (Ніжагародская вобласць) і "Абуз-Лясноўскі" (Брэсцкая вобласць).Актыўная фаза сумесных манеўраў стартуе 10 верасня. Вучэнні пройдуць на чатырох беларускіх і дзевяці расійскіх палігонах.У Беларусі будуць задзейнічаны 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, 174-ы вучэбны палігон ВПС і войскаў СПА Даманаўскі, 210-ы авіяцыйны палігон Ружанскі і палігон Брэсцкі. У вучэннях будуць удзельнічаць 12 800 беларускіх вайскоўцаў і каля 2 500 расійскіх. Таксама прыбыло 50 вайскоўцаў з Казахстана са складу Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ.Плануецца задзейнічаць 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, а таксама каля 110 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 30 самалётаў і верталётаў.За манеўрамі будуць назіраць прэзідэнты Беларусі і Расіі - кожны на сваіх палігонах.Вучэнні "Захад-2021" будуць доўжыцца да 16 верасня.Раней першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч паведаміў, што "Захад-2021" мае абарончы характар, і правядзенне вучэнняў не нясе ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці.У Мінабароны Расіі раней падкрэслівалі, што вераснёўскія вучэнні не прадугледжваюць канкрэтныя краіны ў якасці праціўніка. Па сцэнарыі нейкі "агрэсар" паспрабуе аказаць сілавы ціск на ўмоўную "Цэнтральную федэрацыю".Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103085/65/1030856522_475:0:4272:2848_1920x0_80_0_0_0e7c40ca98186f47b14c8ec0b90052de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, вучэнні, палігон, манеўры, "захад-2021"
беларусь, расія, вучэнні, палігон, манеўры, "захад-2021"
Пачынаюцца стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад-2021"
Сумесныя манеўры ваенных адразу некалькіх краін пройдуць на чатырох беларускіх і дзевяці расійскіх палігонах.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Афіцыйная цырымонія адкрыцця беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2021" адбудзецца ў чацвер на палігонах "Муліна" (Ніжагародская вобласць) і "Абуз-Лясноўскі" (Брэсцкая вобласць).
Актыўная фаза сумесных манеўраў стартуе 10 верасня. Вучэнні пройдуць на чатырох беларускіх і дзевяці расійскіх палігонах.
У Беларусі будуць задзейнічаны 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, 174-ы вучэбны палігон ВПС і войскаў СПА Даманаўскі, 210-ы авіяцыйны палігон Ружанскі і палігон Брэсцкі. У вучэннях будуць удзельнічаць 12 800 беларускіх вайскоўцаў і каля 2 500 расійскіх. Таксама прыбыло 50 вайскоўцаў з Казахстана са складу Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ.
Плануецца задзейнічаць 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, а таксама каля 110 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 30 самалётаў і верталётаў.
За манеўрамі будуць назіраць прэзідэнты Беларусі і Расіі - кожны на сваіх палігонах.
Вучэнні "Захад-2021" будуць доўжыцца да 16 верасня.
Раней першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч паведаміў, што "Захад-2021" мае абарончы характар, і правядзенне вучэнняў не нясе ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці.
"Вучэнні накіраваны на павышэнне навучанасці войск са складу рэгіянальнай групоўкі, прызначанай для забеспячэння бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне" - адзначыў Гулевіч.
У Мінабароны Расіі раней падкрэслівалі, што вераснёўскія вучэнні не прадугледжваюць канкрэтныя краіны ў якасці праціўніка. Па сцэнарыі нейкі "агрэсар" паспрабуе аказаць сілавы ціск на ўмоўную "Цэнтральную федэрацыю".
На сваіх палігонах: Лукашэнка і Пуцін
прымуць удзел у вучэннях "Захад-2021"Замежныя ваеннаслужачыя
прыбылі ў Расію для ўдзелу ў вучэнні "Захад-2021"
НАТА будзе ўважліва сачыць за вучэннямі "Захад-2021"
НАТА за 5 гадоў
павялічыла ў два разы колькасць вучэнняў ля меж Беларусі - Савет бяспекі