https://bel.sputnik.by/20210909/savet-adkb-razgledzts-plan-asnashchennya-kalektynykh-sl-suchasnay-zbroyay-1056335012.html
Савет АДКБ разгледзіць план аснашчэння калектыўных сіл сучаснай зброяй
Савет АДКБ разгледзіць план аснашчэння калектыўных сіл сучаснай зброяй
Sputnik Беларусь
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц Дагавора аб калектыўнай бяспецы адбудзецца 16 верасня ў Душанбэ. 09.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-09T16:23+0300
2021-09-09T16:23+0300
2022-06-28T15:44+0300
у свеце
душанбэ
адкб
зброя
бяспека
сустрэча
афганістан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045920567_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_215eb8803a19a9d840723a6a33f2b90d.jpg
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў-удзельніц АДКБ разгледзяць план аснашчэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (КСАР АДКБ) сучаснай зброяй, пра гэта журналістам паведаміў намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.Сустрэча дзяржаўных лідэраў адбудзецца ў чацвер 16 верасня ў Душанбэ.Ён таксама нагадаў, што ёсць даручэнне кіраўнікоў дзяржаў выпрацаваць прапановы па нейтралізацыі пагрозы, якая зыходзіць зараз з тэрыторыі Афганістана. У тым ліку ў сувязі з магчымым павелічэннем колькасці бежанцаў з тэрыторыі гэтай краіны.Семерыкоў распавёў, што выпрацаваныя меры перад гэтым будуць разгледжаны міністрамі абароны, замежных спраў, сакратарамі саветаў бяспекі, пасля чаго канчатковыя рэдакцыі дакументаў прадставяць кіраўнікам дзяржаў.Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Юрый Барысаў падкрэсліў, што ў апошні час удалося сур'ёзна прасунуцца па аснашчэнні сучасным узбраеннем і тэхнікай сіл калектыўнай бяспекі краін АДКБ.Ён дадаў, што па выніках пасяджэння міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічнаму супрацоўніцтву краін АДКБ падпісаны шэраг важных дакументаў, якія "спрыяюць інтэграцыі, сумесным дзеянням нашых дзяржаў у галіне забеспячэння калектыўнай бяспекі".Чытайце таксама:
душанбэ
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045920567_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_74d00e690391e1ac6a009da72ed761c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, душанбэ, адкб, зброя, бяспека, сустрэча, афганістан
у свеце, душанбэ, адкб, зброя, бяспека, сустрэча, афганістан
Савет АДКБ разгледзіць план аснашчэння калектыўных сіл сучаснай зброяй
16:23 09.09.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц Дагавора аб калектыўнай бяспецы адбудзецца 16 верасня ў Душанбэ.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў-удзельніц АДКБ разгледзяць план аснашчэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (КСАР АДКБ) сучаснай зброяй, пра гэта журналістам паведаміў намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.
Сустрэча дзяржаўных лідэраў адбудзецца ў чацвер 16 верасня ў Душанбэ.
"Вельмі важна нам цяпер засяродзіцца на рэалізацыі плана аснашчэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі. Такі план у нас ужо ўзгоднены, ухвалены міністрамі абароны, сакратарамі Савета бяспекі", - адзначыў Семерыкоў.
Ён таксама нагадаў, што ёсць даручэнне кіраўнікоў дзяржаў выпрацаваць прапановы па нейтралізацыі пагрозы, якая зыходзіць зараз з тэрыторыі Афганістана. У тым ліку ў сувязі з магчымым павелічэннем колькасці бежанцаў з тэрыторыі гэтай краіны.
Семерыкоў распавёў, што выпрацаваныя меры перад гэтым будуць разгледжаны міністрамі абароны, замежных спраў, сакратарамі саветаў бяспекі, пасля чаго канчатковыя рэдакцыі дакументаў прадставяць кіраўнікам дзяржаў.
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Юрый Барысаў падкрэсліў, што ў апошні час удалося сур'ёзна прасунуцца па аснашчэнні сучасным узбраеннем і тэхнікай сіл калектыўнай бяспекі краін АДКБ.
Ён дадаў, што па выніках пасяджэння міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічнаму супрацоўніцтву краін АДКБ падпісаны шэраг важных дакументаў, якія "спрыяюць інтэграцыі, сумесным дзеянням нашых дзяржаў у галіне забеспячэння калектыўнай бяспекі".
Міждзяржкамісія АДКБ абмяркуе ў Мінску
ваенна-эканамічнае супрацоўніцтваПуцін заклікаў аб'яднаць намаганні для вырашэння пытання Афганістана
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным і Рахмонам
сітуацыю ў Афганістане