https://bel.sputnik.by/20210910/gazprom-abvyasts-ab-zavyarshenn-budantstva-panochnaga-patoku---2-1056369674.html
Газпром абвясціў аб завяршэнні будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2"
Газпром абвясціў аб завяршэнні будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2"
Sputnik Беларусь
У Крамлі напярэдадні выказалі надзею, што ўжо ніхто і нішто не зможа перашкодзіць ўводу "Паўночнага патоку - 2" у строй. 10.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-10T17:12+0300
2021-09-10T17:12+0300
2021-09-10T17:12+0300
у свеце
"паўночны паток - 2"
газаправод
будаўніцтва
газпром
расія
крэмль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056354847_0:0:3335:1876_1920x0_80_0_0_9f2dcc7fcc5bc5352321390993cbbbf6.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Будаўніцтва газаправода "Паўночны паток - 2" поўнасцю завершана раніцай 10 верасня, паведамілі ў прэс-службе дзяржкарпарацыі "Газпрам".На гэтым тыдні, 6 верасня, была зварана апошняя труба другой ніткі магістралі. Пасля гэтага неабходна было правесці стыкоўку секцыі газаправода, якая ідзе ад берага Германіі, з секцыяй, якая цягнецца з водаў Даніі, метадам надводнага закідвання. Нагадаем, кладка першай ніткі завяршылася ў пачатку чэрвеня гэтага года.Чакаецца, што "Паўночны паток - 2" будзе ўведзены ў эксплуатацыю да канца года. Па дадзеных "Газпрома", па газаправодзе можа быць пастаўлена 5,6 млрд кубаметраў газу ўжо ў 2021 годзе.СМІ пісалі, што расійская кампанія плануе пачаць пастаўляць газ па першай нітцы "Паўночнага патоку - 2" з 1 кастрычніка, а па абодвум - ужо да 1 снежня.Разам з тым, як заявіла РІА Навіны старшы газавы аналітык міжнароднай аналітычнай кампаніі Refinitiv Марына Цыганкова, верагоднасць запуску газаправода "Паўночны паток - 2" у пачатку кастрычніка невялікая. Справа ў тым, што сертыфікацыя трубаправода можа заняць час. Эксперты не выключалі, што працэс можа зацягнуцца да вясны.Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў выказаў надзею, што ўжо ніхто і нішто не зможа перашкодзіць уводу "Паўночнага патоку 2" у строй. Паводле яго слоў, па-рознаму праекту спрабавалі перашкодзіць, але не атрымалася.На фоне навін аб завяршэнні будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2" акцыі "Газпрома" пачалі расці ў цане на Масбіржы.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056354847_110:0:2841:2048_1920x0_80_0_0_87563786f461a1c7353dd071afc4a59d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, "паўночны паток - 2", газаправод, будаўніцтва, газпром, расія, крэмль
у свеце, "паўночны паток - 2", газаправод, будаўніцтва, газпром, расія, крэмль
Газпром абвясціў аб завяршэнні будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2"
У Крамлі напярэдадні выказалі надзею, што ўжо ніхто і нішто не зможа перашкодзіць ўводу "Паўночнага патоку - 2" у строй.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Будаўніцтва газаправода "Паўночны паток - 2" поўнасцю завершана раніцай 10 верасня, паведамілі ў прэс-службе дзяржкарпарацыі "Газпрам".
На гэтым тыдні, 6 верасня, была зварана апошняя труба другой ніткі магістралі. Пасля гэтага неабходна было правесці стыкоўку секцыі газаправода, якая ідзе ад берага Германіі, з секцыяй, якая цягнецца з водаў Даніі, метадам надводнага закідвання. Нагадаем, кладка першай ніткі завяршылася ў пачатку чэрвеня гэтага года.
"На ранішняй аператыўнай нарадзе ў ПАО "Газпром" старшыня праўлення Аляксей Мілер паведаміў, што сёння раніцай у 8:45 (супадае з мінскім) будаўніцтва газаправода "Паўночны паток - 2" поўнасцю завершана", - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Чакаецца, што "Паўночны паток - 2" будзе ўведзены ў эксплуатацыю да канца года. Па дадзеных "Газпрома", па газаправодзе можа быць пастаўлена 5,6 млрд кубаметраў газу ўжо ў 2021 годзе.
СМІ пісалі, што расійская кампанія плануе пачаць пастаўляць газ па першай нітцы "Паўночнага патоку - 2" з 1 кастрычніка, а па абодвум - ужо да 1 снежня.
Разам з тым, як заявіла
РІА Навіны старшы газавы аналітык міжнароднай аналітычнай кампаніі Refinitiv Марына Цыганкова, верагоднасць запуску газаправода "Паўночны паток - 2" у пачатку кастрычніка невялікая. Справа ў тым, што сертыфікацыя трубаправода можа заняць час. Эксперты не выключалі, што працэс можа зацягнуцца да вясны.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў выказаў надзею, што ўжо ніхто і нішто не зможа перашкодзіць уводу "Паўночнага патоку 2" у строй. Паводле яго слоў, па-рознаму праекту спрабавалі перашкодзіць, але не атрымалася.
На фоне навін аб завяршэнні будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2" акцыі "Газпрома" пачалі расці ў цане на Масбіржы.
Укладка "Паўночнага патоку - 2"
завершанаУкладка першай ніткі "Паўночнага патоку - 2" завершана - Пуцін