https://bel.sputnik.by/20210911/dzmtryy-baska-sysho-z-federatsy-khakeya-belarus-1056386349.html
Дзмітрый Баскаў сышоў з Федэрацыі хакея Беларусі
Дзмітрый Баскаў сышоў з Федэрацыі хакея Беларусі
Sputnik Беларусь
Баскаў заявіў, што кіраваўся адным: "беларускі хакей не павінен пацярпець". 11.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-11T11:04+0300
2021-09-11T11:04+0300
2021-09-11T11:04+0300
хакей
федэрацыя хакея рб (фхрб)
дзмітрый баскаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/08/1056306051_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_675237bd423e11acf7a72b06d2452b83.jpg
МІНСК, 11 вер - Sputnik. Дзмітрый Баскаў пакінуў пасаду кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі.Пра гэта ён заявіў у эфіры дзяржТБ увечары ў пятніцу. У сераду IIHF дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў.Цяпер ужо экс-кіраўнік ФХБ заявіў, што прыняў рашэнне на карысць беларускага хакея. Ён адзначыў, што Міжнародная федэрацыя хакея можа забараніць усім беларускім зборным, клубным камандам і дзіцяча-юнацкім школам выступаць на міжнароднай арэне. Такім чынам, "будуць разбураны многіх мары хлапчукоў"."На мне свет клінам не сышоўся. Я ўсё сваё жыццё шчыра любіў хакей і буду працягваць яго любіць. Ні ў кога няма ніякага права забраць у мяне жаданне развіваць мой любімы від спорту", - сказаў Баскаў.Адказваючы на пытанне, што яму прад'яўленыя, па сутнасці, палітычныя абвінавачванні, Баскаў падкрэсліў, што ніхто не мае права ўказваць, якім яму сцягам "размахваць":Зрэшты, Баскаў упэўнены, што без працы не застанецца. І будзе і далей "працаваць на карысць дзяржавы".За што дыскваліфікавалі Баскава?Дзмітрый Баскаў быў абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі 9 верасня 2020 года.8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыі хакея (IIHF) дыскваліфікавала яго на пяць гадоў.На працягу дзесяці месяцаў Дысцыплінарны савет IIHF праводзіў расследаванне і ўстанавіў, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў IIHF.25 лістапада 2020 года IIHF праінфармавала Баскава аб пачатку расследавання яго меркаванай датычнасці да інцыдэнту, які прывёў да смерці грамадзяніна Беларусі Рамана Бандарэнка."Савет прывёў дастатковыя доказы таго, што Баскаў спрабаваў наўпрост уплываць на іншых, каб падтрымаць урад Беларусі, а таксама пагражаў і дыскрымінаваў беларускіх спартсменаў з-за іх палітычных перакананняў", - гаворыцца ў паведамленні IIHF.З 10 верасня Баскава адхілілі ад усіх відаў хакейнай дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях.Федэрацыя хакея Беларусі заявіла, што ў бліжэйшы час прыме рашэнне аб мэтазгоднасці абскарджвання ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) Лазаны пастановы IIHF па Баскаву. Пазіцыю IIHF у ФХБ назвалі недапушчальнай.Хто зойме пасаду Баскава ў ФХБ, пакуль не паведамляецца.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/08/1056306051_77:0:1217:855_1920x0_80_0_0_d24782ae40f68ce83a94914ce85a49c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, федэрацыя хакея рб (фхрб), дзмітрый баскаў
хакей, федэрацыя хакея рб (фхрб), дзмітрый баскаў
Дзмітрый Баскаў сышоў з Федэрацыі хакея Беларусі
Баскаў заявіў, што кіраваўся адным: "беларускі хакей не павінен пацярпець".
МІНСК, 11 вер - Sputnik. Дзмітрый Баскаў пакінуў пасаду кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі.
Пра гэта ён заявіў у эфіры дзяржТБ увечары ў пятніцу. У сераду IIHF дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў.
Цяпер ужо экс-кіраўнік ФХБ заявіў, што прыняў рашэнне на карысць беларускага хакея. Ён адзначыў, што Міжнародная федэрацыя хакея можа забараніць усім беларускім зборным, клубным камандам і дзіцяча-юнацкім школам выступаць на міжнароднай арэне. Такім чынам, "будуць разбураны многіх мары хлапчукоў".
"На мне свет клінам не сышоўся. Я ўсё сваё жыццё шчыра любіў хакей і буду працягваць яго любіць. Ні ў кога няма ніякага права забраць у мяне жаданне развіваць мой любімы від спорту", - сказаў Баскаў.
Адказваючы на пытанне, што яму прад'яўленыя, па сутнасці, палітычныя абвінавачванні, Баскаў падкрэсліў, што ніхто не мае права ўказваць, якім яму сцягам "размахваць":
"Гэта мая краіна, мой прэзідэнт, мой дзяржаўны сцяг і маё асабістае права".
Зрэшты, Баскаў упэўнены, што без працы не застанецца. І будзе і далей "працаваць на карысць дзяржавы".
За што дыскваліфікавалі Баскава?
Дзмітрый Баскаў быў абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі 9 верасня 2020 года.
8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыі хакея (IIHF) дыскваліфікавала яго на пяць гадоў.
На працягу дзесяці месяцаў Дысцыплінарны савет IIHF праводзіў расследаванне і ўстанавіў, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў IIHF.
25 лістапада 2020 года IIHF праінфармавала Баскава аб пачатку расследавання яго меркаванай датычнасці да інцыдэнту, які прывёў да смерці грамадзяніна Беларусі Рамана Бандарэнка.
"Савет прывёў дастатковыя доказы таго, што Баскаў спрабаваў наўпрост уплываць на іншых, каб падтрымаць урад Беларусі, а таксама пагражаў і дыскрымінаваў беларускіх спартсменаў з-за іх палітычных перакананняў", - гаворыцца ў паведамленні IIHF.
З 10 верасня Баскава адхілілі ад усіх відаў хакейнай дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Федэрацыя хакея Беларусі заявіла, што ў бліжэйшы час прыме рашэнне аб мэтазгоднасці абскарджвання ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) Лазаны пастановы IIHF па Баскаву. Пазіцыю IIHF у ФХБ назвалі недапушчальнай.
Хто зойме пасаду Баскава ў ФХБ, пакуль не паведамляецца.
Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі
Баскаў дыскваліфікаваны на пяць гадоў
Баскаў пра
трэнерскі штаб на ЧС па хакеі: хопіць шукаць апраўданні
Баскаў:
удзел у арганізацыі ЧС па хакеі быў асабістай маленькай марай