https://bel.sputnik.by/20210911/medyk-raspavyal-ab-stane-12-gadovaga-romy-yak-vyratava-na-pazhary-brata-1056388272.html
Медыкі распавялі аб стане 12-гадовага Ромы, які выратаваў на пажары брата
Медыкі распавялі аб стане 12-гадовага Ромы, які выратаваў на пажары брата
Sputnik Беларусь
У пятніцу адбыўся чарговы кансіліум спецыялістаў з удзелам міністра Дзмітрыя Піневіча і лепшых лекараў рэспублікі. 11.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-11T13:02+0300
2021-09-11T13:02+0300
2021-09-11T13:02+0300
пажар
дзмітрый піневіч
медык
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056381239_0:33:1193:704_1920x0_80_0_0_cc6d0251f515b22301b95a56aa1ac16c.jpg
МІНСК, 11 вер - Sputnik. Кансіліум лекараў рэкамендаваў завяршыць кансерватыўнае лячэнне 12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які зараз знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры БСМП, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.Хлопец, які ў красавіку падчас пажару выратаваў малодшага брата, ужо пяты месяц ляжыць у шпіталі. Ён у апёкавы цэнтр быў дастаўлены на верталёце і да верасня перанёс 23 аперацыі.Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у пятніцу адбыўся чарговы кансіліум спецыялістаў з удзелам міністра Дзмітрыя Піневіча і лепшых лекараў рэспублікі."Спецыялісты рэкамендавалі завяршыць кансерватыўнае лячэнне і пачаць правядзенне курсу ранняй рэабілітацыі. У хлопчыка наперадзе тыдзень трэніровак, бо яму зноўку трэба навучыцца сядзець, хадзіць, трымаць у руках прадметы, гаварыць, пісаць", - сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.Там таксама нагадалі, што сітуацыю з Ромай трымае на кантролі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.Нагадаем, 29 красавіка Рома Кагадоўскі на сваіх руках вынес з агню двухгадовага брата Ваню ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна і тут жа страціў прытомнасць. Акрамя апёкаў на яго твары і руках былі парэзы ад разбітага шкла. Хлопчыка лячылі лепшыя медыкі краіны розных профіляў. Былі прапановы адправіць яго ў Расію, аднак кіраўнік дзяржавы настаяў на тым, што Рому трэба пакінуць у Беларусі.Раней паведамлялася, што ўсіх медыкаў, якія прымалі ўдзел у лячэнні хлопчыка, прадставяць да дзяржузнагарод, за мужнасць будзе адзначаны і сам Раман Кагадоўскі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056381239_106:0:1087:736_1920x0_80_0_0_31fa5e5a918e85f2526d9c322ca62954.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пажар, дзмітрый піневіч, медык
пажар, дзмітрый піневіч, медык
Медыкі распавялі аб стане 12-гадовага Ромы, які выратаваў на пажары брата
У пятніцу адбыўся чарговы кансіліум спецыялістаў з удзелам міністра Дзмітрыя Піневіча і лепшых лекараў рэспублікі.
МІНСК, 11 вер - Sputnik. Кансіліум лекараў рэкамендаваў завяршыць кансерватыўнае лячэнне 12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які зараз знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры БСМП, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Хлопец, які ў красавіку падчас пажару выратаваў малодшага брата, ужо пяты месяц ляжыць у шпіталі. Ён у апёкавы цэнтр быў дастаўлены на верталёце і да верасня перанёс 23 аперацыі.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у пятніцу адбыўся чарговы кансіліум спецыялістаў з удзелам міністра Дзмітрыя Піневіча і лепшых лекараў рэспублікі.
"Спецыялісты рэкамендавалі завяршыць кансерватыўнае лячэнне і пачаць правядзенне курсу ранняй рэабілітацыі. У хлопчыка наперадзе тыдзень трэніровак, бо яму зноўку трэба навучыцца сядзець, хадзіць, трымаць у руках прадметы, гаварыць, пісаць", - сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Там таксама нагадалі, што сітуацыю з Ромай трымае на кантролі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, 29 красавіка Рома Кагадоўскі на сваіх руках вынес з агню двухгадовага брата Ваню ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна і тут жа страціў прытомнасць. Акрамя апёкаў на яго твары і руках былі парэзы ад разбітага шкла. Хлопчыка лячылі лепшыя медыкі краіны розных профіляў. Былі прапановы адправіць яго ў Расію, аднак кіраўнік дзяржавы настаяў на тым, што Рому трэба пакінуць у Беларусі.
Раней паведамлялася, што ўсіх медыкаў, якія прымалі ўдзел у лячэнні хлопчыка, прадставяць да дзяржузнагарод, за мужнасць будзе адзначаны і сам Раман Кагадоўскі.
Лекар аб стане Ромы, які выратаваў брата на пажары: без ШВЛ пакуль не спраўляемся
Абгарэлыя падлеткі па-ранейшаму ў вельмі цяжкім стане - Міністэрства аховы здароўя
Стан 12-гадовага падлетка, які
выратаваў брата з агню, стабілізаваўся