Лукашэнка назірае за ваенным розыгрышам вучэння "Захад-2021"

© AFP 2024 / SERGEI GAPON Аляксандр Лукашэнка наведвае вучэнні "Захад-2017", архіўнае фота

Аляксандр Лукашэнка наведвае вучэнні Захад-2017, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.09.2021
Падпісацца
У ходзе вучэнняў вайскоўцы трэніруюцца разам дзейнічаць супраць незаконных узброеных фарміраванняў.
АБУЗ-ЛЯСНОЎСКІ, 12 вер - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы прыбыў на палігон для назірання за ходам вучэбна-баявых дзеянняў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ў рамках стратэгічнага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021" праходзіць асноўны розыгрыш практычных дзеянняў войскаў.
З расійскага боку за ходам манеўраў сочыць намеснік міністра абароны Юнус-Бек Еўкураў.
На палігоне дзейнічаюць ваенныя рэгіянальнай групоўкі войскаў, сіл спецыяльных аперацый, часці 4-й танкавай дывізіі 1-й арміі, 76 дэсантна-штурмавой дывізіі арміі РФ і 35 асобнай дэсантнай брыгады з Казахстана.
У розыгрышы таксама прымае ўдзел асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў, які быў сфармаваны Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам.
У ходзе вучэбна-баявых дзеянняў вайскоўцам трэба будзе вызваліць захоплены баевікамі умоўны населены пункт, адбіць наступ ўмоўнага праціўніка, стварыць умовы для правядзення контратакі і аднавіць становішча на пярэднім краі абароны.
Стужка навiн
0