"Расатам" прадставіў у Мінску "горад будучыні"
© Photo : "Росатом""Расатам" прадставіў у Мінску "горад будучыні"
© Photo : "Росатом"
Падпісацца
Прадстаўнікі расійскай дзяржкарпарацыі паказалі, што сучасныя тэхналогіі даўно і трывала ўвайшлі ў чалавечае жыццё і служаць прагрэсу.
МІНСК, 12 вер - Sputnik. Дзяржкарпарацыя "Расатам" прадставіла ў беларускай сталіцы горад будучыні - Atom City. Прэзентацыя адбылася ў час Фестывалю навукі ў Цэнтральным батанічным садзе, перадае карэспандэнт Sputnik.
© Photo : "Росатом""Расатам" прадставіў у Мінску "горад будучыні"
"Расатам" прадставіў у Мінску "горад будучыні"
© Photo : "Росатом"
Прадстаўляючы праект, намеснік дырэктара Рэгіянальнага цэнтра Дзяржкарпарацыі "Расатам" па Усходняй Еўропе Уладзімір Горн падкрэсліў, што сёння практычна няма не адной сферы чалавечай дзейнасці, дзе б людзі не сутыкаліся з атамнымі тэхналогіямі.
"Гэта і медыцына, і прамысловасць, і сельская гаспадарка, космас, авіяцыя - далей усюды. Гэта дазваляе людзям зразумець, што атам - гэта прагрэс, гэта жыццё і гэта будучыня", - сказаў Уладзімір Горн.
© Photo : "Росатом"Намеснік дырэктара Рэгіянальнага цэнтра Дзяржкарпарацыі "Расатам" Уладзімір Горн
Намеснік дырэктара Рэгіянальнага цэнтра Дзяржкарпарацыі "Расатам" Уладзімір Горн
© Photo : "Росатом"
На яго думку, з беларускімі калегамі ў "Расатама" складваюцца вельмі добрыя адносіны.
"Мы сумесна ўвялі ў эксплуатацыю першы блок Беларускай АЭС, цяпер працуем над завяршэннем ўсяго праекта. У нас добрае супрацоўніцтва з Нацыянальнай акадэміяй навук у галіне ізатопаў, ёсць новыя праекты, якія, я спадзяюся, у найбліжэйшай будучыні атрымаюць сваё развіццё", - адзначыў Горн .
Прадстаўнік карпарацыі нагадаў, што некалькі дзён таму генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў сустрэўся ў Мінску з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам. Падчас перамоваў абмяркоўваліся асноўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі.
У тым ліку, была закранута тэма перспектыў правядзення экалагічнага маніторынгу, развіцця ядзернай медыцыны, стварэння сумеснага цэнтра ядзерных навуковых даследаванняў на базе НАН Беларусі.
"У час сустрэчы кіраўнік "Расатама" пацвердзіў, што дзяржкарпарацыя гатова падлучацца да праекта па стварэнні цэнтра ядзернай навукі і тэхналогій. "Гэты праект будзе служыць эканоміцы і людзям", - адзначыў Уладзімір Горн.
© Photo : "Росатом"Знаёмства з Atom City прайшло ў пазнавальна-гульнявой форме
Знаёмства з Atom City прайшло ў пазнавальна-гульнявой форме
© Photo : "Росатом"
Горад, у якім хочацца жыць
Знаёмства з Atom City прайшло ў пазнавальна-гульнявой форме. Арганізатары прадставілі праект камфортнага, вясёлага, творчага і разумнага горада, напоўненага навуковымі ідэямі і іх практычным прымяненнем.
© Photo : "Росатом"Сярод наведвальнікаў свята было шмат дзяцей
Сярод наведвальнікаў свята было шмат дзяцей
© Photo : "Росатом"
Дзяцей пазнаёмілі з мірным атамам, а дарослым нагадалі, што атамныя тэхналогіі ўжо даўно і трывала ўвайшлі ў чалавечае жыццё. Без гэтых тэхналогій немагчыма ўявіць не толькі энергетыку, але і многія іншыя вобласці: дыягностыку і лячэнне небяспечных захворванняў, геолагаразведку, абеззаражанне вады, захаванасць прадуктаў харчавання, засваенне космасу і гэтак далей.
Наведвальнікі Atom City прызналіся, што навука - гэта займальна і вельмі карысна.