Лукашэнка заявіў, што не спалохаўся пандэміі і гібрыдных нападаў

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2021
Падпісацца
Беларускія ўлады хочуць увесці новую традыцыю ўручэння ўзнагарод напярэдадні Дня народнага адзінства, які прымеркаваны да 17 верасня.
МІНСК, 14 вер - Sputnik. Беларусы прайшлі праз эпахальнае выпрабаванне на трываласць нацыянальнага адзінства, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў ходзе цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод.
Паводле яго слоў, ўрачыстае мерапрыемства праходзіць напярэдадні Дня народнага адзінства 17 верасня, які будзе адзначацца першы раз у гісторыі рэспублікі.
Пры гэтым беларускі лідэр сказаў, што першы раз у суверэннай гісторыі незалежнай дзяржавы беларусам давялося прайсці выпрабаванне на трываласць народнага адзінства.
"Прайшлі годна. Не спалохала нас пандэмія і не спынілі нас гібрыдныя атакі на нашу дзяржаўнасць, якія працягваюцца да гэтага часу", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Груз учорашніх нападаў

Пасля чаго выказаў меркаванне, што людзі, якія выстаялі ў складаны час, з'яўляюцца надзейнымі і шчырымі і ўбачылі, што ўладам рэспублікі ёсць чым адказаць і ёсць на каго абаперціся.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што выпрабаванні атрымалася пераадолець з дапамогай прафесіяналаў, якія адстойваюць інтарэсы сваёй радзімы і могуць пры дапамозе свайго аўтарытэту збіраць вакол сябе аднадумцаў.
"На нас з вамі ляжыць найвялікшая адказнасць. Так, мы перамаглі бліцкрыг, мы супрацьстаім гібрыдным нападам. І паспяхова. Але цяпер трэба аб'яднаць не толькі здаровую частку, але і тых, хто захістаўся пад грузам учорашніх нападаў", - нагадаў ён.
Стужка навiн
0