https://bel.sputnik.by/20210914/putsn-paysho-na-samazalyatsyyu-z-za-stuatsy-z-karonavrusam-1056442973.html
Пуцін пайшоў на самаізаляцыю з-за сітуацыі з каронавірусам
Пуцін пайшоў на самаізаляцыю з-за сітуацыі з каронавірусам
Sputnik Беларусь
У аўторак раніцай Уладзімір Пуцін сустракаўся з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам. 14.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-14T12:22+0300
2021-09-14T12:22+0300
2021-09-14T12:24+0300
уладзімір пуцін
каронавірус
самаізаляцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056391809_0:0:2910:1637_1920x0_80_0_0_4a3fd246dc6eb94a2334f67b1b462b57.jpg
МІНСК, 14 вер - Sputnik. Уладзімір Пуцін у сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання каронавірусам ў ягоным атачэнні павінен выконваць рэжым самаізаляцыі, паведамілі ў аўторак у Крамлі."Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмонам. Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання каронавірусам у ягоным атачэнні ён павінен на працягу пэўнага перыяду часу выконваць рэжым самаізаляцыі", - гаворыцца ў паведамленні.З улікам гэтага прэзідэнт Расіі возьме ўдзел у рэжыме відэа-канферэнцсувязі ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама сумесным пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ і ШАС, удакладнілі ў Крамлі.Пра тое, што шмат хто ў асяроддзі Пуціна хварэе каронавірусам, стала вядома напярэдадні. Як адзначыў расійскі лідэр у час размовы з паралімпійцамі, цяпер трэба разабрацца, што рэальна адбываецца. І не выключыў, што і "самому хутка на каранцін прыйдзецца".Пуцін яшчэ вясной прышчапіўся ад каронавіруса вакцынай "Спутник V". Ён не раз падкрэсліваў, што антыцелы пасля прышчэпкі ў яго "трымаюцца добра".Сітуацыя з каронавірусам ў РасііЗа мінулыя суткі ў Расіі зарэгістравана больш 17,8 тысячы выпадкаў COVID-19. Усяго ў краіне выяўлена ўжо 7 176 085 чалавек у 85 рэгіёнах.За суткі зафіксавана 781 смерць ад наступстваў каронавіруса, за ўвесь перыяд пандэміі ў Расіі памерлі ўжо 194 249 чалавек.Прышчэпку ад каронавіруса ў РФ можна зрабіць трыма прэпаратамі: "Спутник V" (НІЦЭМ імя Н. Ф. Гамалеі), "ЭпиВакКорона" (цэнтра "Вектар") і "КовиВак" (Цэнтра імя Чумакова РАН). Таксама даступны і "Спутник Лайт" - аднакампанентная версія "Спутника", якую рэкамендуюць для паўторнай прышчэпкі.Раней Інстытут сацыяльных даследаванняў і развіцця грамадзянскіх ініцыятыў (ІСДРГІ) звярнуўся да кіраўніка Мінпрацы Расіі, а таксама спікераў Саўфеда і Дзярждумы з прапановай абавязаць працадаўцаў даваць супрацоўнікам тры выхадныя дні з захаваннем аплаты працы пасля кожнага этапу вакцынацыі ад COVID.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0b/1056391809_179:0:2910:2048_1920x0_80_0_0_0bf7f7e81609f3670cbc6f216017338c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, каронавірус, самаізаляцыя
уладзімір пуцін, каронавірус, самаізаляцыя
Пуцін пайшоў на самаізаляцыю з-за сітуацыі з каронавірусам
12:22 14.09.2021 (абноўлена: 12:24 14.09.2021) У аўторак раніцай Уладзімір Пуцін сустракаўся з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам.
МІНСК, 14 вер - Sputnik. Уладзімір Пуцін у сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання каронавірусам ў ягоным атачэнні павінен выконваць рэжым самаізаляцыі, паведамілі ў аўторак у Крамлі.
"Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмонам. Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў сувязі з выяўленымі выпадкамі захворвання каронавірусам у ягоным атачэнні ён павінен на працягу пэўнага перыяду часу выконваць рэжым самаізаляцыі", - гаворыцца ў паведамленні.
З улікам гэтага прэзідэнт Расіі возьме ўдзел у рэжыме відэа-канферэнцсувязі ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама сумесным пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ і ШАС, удакладнілі ў Крамлі.
Пра тое, што шмат хто ў асяроддзі Пуціна хварэе каронавірусам, стала вядома напярэдадні. Як адзначыў расійскі лідэр у час размовы з паралімпійцамі, цяпер трэба разабрацца, што рэальна адбываецца. І не выключыў, што і "самому хутка на каранцін прыйдзецца".
Пуцін яшчэ вясной прышчапіўся ад каронавіруса вакцынай "Спутник V". Ён не раз падкрэсліваў, што антыцелы пасля прышчэпкі ў яго "трымаюцца добра".
Сітуацыя з каронавірусам ў Расіі
За мінулыя суткі ў Расіі зарэгістравана больш 17,8 тысячы выпадкаў COVID-19. Усяго ў краіне выяўлена ўжо 7 176 085 чалавек у 85 рэгіёнах.
За суткі зафіксавана 781 смерць ад наступстваў каронавіруса, за ўвесь перыяд пандэміі ў Расіі памерлі ўжо 194 249 чалавек.
Прышчэпку ад каронавіруса ў РФ можна зрабіць трыма прэпаратамі: "Спутник V" (НІЦЭМ імя Н. Ф. Гамалеі), "ЭпиВакКорона" (цэнтра "Вектар") і "КовиВак" (Цэнтра імя Чумакова РАН). Таксама даступны і "Спутник Лайт" - аднакампанентная версія "Спутника", якую рэкамендуюць для паўторнай прышчэпкі.
Раней Інстытут сацыяльных даследаванняў і развіцця грамадзянскіх ініцыятыў (ІСДРГІ) звярнуўся да кіраўніка Мінпрацы Расіі, а таксама спікераў Саўфеда і Дзярждумы з прапановай абавязаць працадаўцаў даваць супрацоўнікам тры выхадныя дні з захаваннем аплаты працы пасля кожнага этапу вакцынацыі ад COVID.