https://bel.sputnik.by/20210914/u-belarus-pryyshla-chatsvrtaya-khvalya-karonavrusa---mnsterstva-akhovy-zdaroya-1056456333.html
У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса - Міністэрства аховы здароўя
У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса - Міністэрства аховы здароўя
Sputnik Беларусь
Сітуацыю па-ранейшаму называюць "кантралюемай". Акрамя таго, ёсць надзея, што дзякуючы імуннай праслойцы атрымаецца пазбегнуць высокіх лічбаў захворвання на... 14.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-14T17:56+0300
2021-09-14T17:56+0300
2021-09-14T17:56+0300
беларусь
міністэрства аховы здароўя
каронавірус
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104469/40/1044694025_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_817196086c107df9f1ffa9bb43566bff.jpg
МІНСК, 14 вер - Sputnik. У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса, заявіла Міністэрства аховы здароўя ў сваім афіцыйным Telegram-канале.Сёння на нарадзе ў Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні барацьбы з каронавірусам і гатоўнасць сістэмы аховы здароўя да новай хвалі ўздыму захворвання на COVID-19. У чарговы раз сітуацыю назвалі "кантралюемай".Тым не менш, прысутныя на нарадзе прадстаўнікі міжрэгіянальных штабоў па пытаннях COVID-19 супакойваюць: хоць уздым вострых рэспіраторных інфекцый і каронавіруса адзначаецца, але лічбы захворвання яшчэ не дасягнулі пікаў мінулага года."Імунная праслойка дазваляе спадзявацца, што лічбы захворвання будуць ніжэй, чым у мінулым годзе. Але, з іншага боку, мы разумеем, што пераважае дэльта-штам, які валодае большай вірулентнасцю", - папярэдзіў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя супакойвае: перадумоў для таго, каб сітуацыя выйшла з-пад кантролю, няма. Як дапаўняе ведамства, асобна на нарадзе стаялі пытанні забяспечанасці лекамі, кіслародам, а таксама гатоўнасць бальніц да новай хвалі пандэміі і аператыўнаму перапрафіляванні ў выпадку неабходнасці.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104469/40/1044694025_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_b2aa1596c4b507ddabc5584dfc545c18.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, міністэрства аховы здароўя, каронавірус, covid-19
беларусь, міністэрства аховы здароўя, каронавірус, covid-19
У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса - Міністэрства аховы здароўя
Сітуацыю па-ранейшаму называюць "кантралюемай". Акрамя таго, ёсць надзея, што дзякуючы імуннай праслойцы атрымаецца пазбегнуць высокіх лічбаў захворвання на COVID-19.
МІНСК, 14 вер - Sputnik. У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса, заявіла Міністэрства аховы здароўя ў сваім афіцыйным Telegram-канале.
Сёння на нарадзе ў Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні барацьбы з каронавірусам і гатоўнасць сістэмы аховы здароўя да новай хвалі ўздыму захворвання на COVID-19. У чарговы раз сітуацыю назвалі "кантралюемай".
"Мы бачым, што пайшоў рост захворвання, у тым ліку і ў сувязі з ростам іншых сезонных захворванняў. І павінны быць да гэтага гатовы", - цытуе БелТА словы старшыні верхняй палаты парламента, упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску, які курыруе пытанні аховы здароўя , Наталлі Качанавай.
Тым не менш, прысутныя на нарадзе прадстаўнікі міжрэгіянальных штабоў па пытаннях COVID-19 супакойваюць: хоць уздым вострых рэспіраторных інфекцый і каронавіруса адзначаецца, але лічбы захворвання яшчэ не дасягнулі пікаў мінулага года.
"Імунная праслойка дазваляе спадзявацца, што лічбы захворвання будуць ніжэй, чым у мінулым годзе. Але, з іншага боку, мы разумеем, што пераважае дэльта-штам, які валодае большай вірулентнасцю", - папярэдзіў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя супакойвае: перадумоў для таго, каб сітуацыя выйшла з-пад кантролю, няма. Як дапаўняе ведамства, асобна на нарадзе стаялі пытанні забяспечанасці лекамі, кіслародам, а таксама гатоўнасць бальніц да новай хвалі пандэміі і аператыўнаму перапрафіляванні ў выпадку неабходнасці.