У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса - Міністэрства аховы здароўя

© Sputnik / Виктор ТолочкоМинчане в масках
Минчане в масках - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2021
Сітуацыю па-ранейшаму называюць "кантралюемай". Акрамя таго, ёсць надзея, што дзякуючы імуннай праслойцы атрымаецца пазбегнуць высокіх лічбаў захворвання на COVID-19.
МІНСК, 14 вер - Sputnik. У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса, заявіла Міністэрства аховы здароўя ў сваім афіцыйным Telegram-канале.
Сёння на нарадзе ў Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні барацьбы з каронавірусам і гатоўнасць сістэмы аховы здароўя да новай хвалі ўздыму захворвання на COVID-19. У чарговы раз сітуацыю назвалі "кантралюемай".
"Мы бачым, што пайшоў рост захворвання, у тым ліку і ў сувязі з ростам іншых сезонных захворванняў. І павінны быць да гэтага гатовы", - цытуе БелТА словы старшыні верхняй палаты парламента, упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску, які курыруе пытанні аховы здароўя , Наталлі Качанавай.
Тым не менш, прысутныя на нарадзе прадстаўнікі міжрэгіянальных штабоў па пытаннях COVID-19 супакойваюць: хоць уздым вострых рэспіраторных інфекцый і каронавіруса адзначаецца, але лічбы захворвання яшчэ не дасягнулі пікаў мінулага года.
"Імунная праслойка дазваляе спадзявацца, што лічбы захворвання будуць ніжэй, чым у мінулым годзе. Але, з іншага боку, мы разумеем, што пераважае дэльта-штам, які валодае большай вірулентнасцю", - папярэдзіў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя супакойвае: перадумоў для таго, каб сітуацыя выйшла з-пад кантролю, няма. Як дапаўняе ведамства, асобна на нарадзе стаялі пытанні забяспечанасці лекамі, кіслародам, а таксама гатоўнасць бальніц да новай хвалі пандэміі і аператыўнаму перапрафіляванні ў выпадку неабходнасці.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі