https://bel.sputnik.by/20210915/bez-salyam--prashuta-talyanskae-myasa-zabaranl-pradavats-u-belarus-1056477644.html
Без салямі і прашута: італьянскае мяса забаранілі прадаваць у Беларусі
Без салямі і прашута: італьянскае мяса забаранілі прадаваць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускі Дзяржкантроль працягвае выяўляць няякасную прадукцыю, якая не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза. 15.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-15T16:16+0300
2021-09-15T16:16+0300
2021-09-15T16:16+0300
італія
забарона
камітэт дзяржкантролю
мяса
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0f/1056475233_0:38:1920:1118_1920x0_80_0_0_6f94c63d0ed317dfe5d696f350dfc99a.jpg
МІНСК, 15 вер - Sputnik. Камітэт дзяржкантролю (КДК) праверыў якасць і бяспеку мясных вырабаў з Італіі, спецыялісты прызналі неадпаведнымі патрабаванням па якасці і бяспецы прадукцыі 28 найменняў.У спіс увайшлі розныя віды сыравяленых каўбас салямі, кумпяка (у тым ліку некаторыя віды прашута), вяндліны, сыравяленага мяса, свіной шыйкі.Згодна з інфармацыяй, якая размешчана на сайце ведамства, прадукцыя не адпавядае патрабаванням бяспекі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі", "Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі".Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне гэтай прадукцыі з 17 верасня. З поўным спісам забароненай прадукцыі можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарту.Нядаўна Камітэт дзяржкантролю распавёў аб выніках працы за восем месяцаў бягучага года. Было забаронена звыш 1100 найменняў. Як паведамлялася, найбольшая колькасць парушэнняў прыйшлася на прадукты харчавання - 34,9%.Чытайце таксама:
італія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0f/1056475233_376:0:1920:1158_1920x0_80_0_0_5df7850a121d881cbb8b68faf5376830.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
італія, забарона, камітэт дзяржкантролю, мяса
італія, забарона, камітэт дзяржкантролю, мяса
Без салямі і прашута: італьянскае мяса забаранілі прадаваць у Беларусі
Беларускі Дзяржкантроль працягвае выяўляць няякасную прадукцыю, якая не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза.
МІНСК, 15 вер - Sputnik. Камітэт дзяржкантролю (КДК) праверыў якасць і бяспеку мясных вырабаў з Італіі, спецыялісты прызналі неадпаведнымі патрабаванням па якасці і бяспецы прадукцыі 28 найменняў.
У спіс увайшлі розныя віды сыравяленых каўбас салямі, кумпяка (у тым ліку некаторыя віды прашута), вяндліны, сыравяленага мяса, свіной шыйкі.
Згодна з інфармацыяй, якая размешчана на сайце ведамства, прадукцыя не адпавядае патрабаванням бяспекі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі", "Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі".
Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне гэтай прадукцыі з 17 верасня. З поўным спісам забароненай прадукцыі можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарту.
Нядаўна Камітэт дзяржкантролю распавёў аб выніках працы за восем месяцаў бягучага года. Было забаронена звыш 1100 найменняў. Як паведамлялася, найбольшая колькасць парушэнняў прыйшлася на прадукты харчавання - 34,9%.
Грамадскія інспектары КДК з'явяцца ў Беларусі
Пра 10 пучкоў зеляніны і месцы на рынках:
фермеры тэлефануюць на "гарачую лінію" КДК
Лукашэнка пра кампанію, якая
адмовілася прадаваць беларускае: мы яе проста выразаем