https://bel.sputnik.by/20210915/snoptyk-papyaredzl-pra-pagarshenne-nadvorya-da-kantsa-tydnya-1056462278.html
Сіноптыкі папярэдзілі пра пагаршэнне надвор'я да канца тыдня
Сіноптыкі папярэдзілі пра пагаршэнне надвор'я да канца тыдня
Sputnik Беларусь
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя ночы ў Беларусі месцамі чакаюцца невялікія замаразкі. 15.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-15T10:18+0300
2021-09-15T10:18+0300
2021-09-15T10:18+0300
надвор'е
прырода
замаразкі
сіноптыкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104469/92/1044699263_0:0:3049:1716_1920x0_80_0_0_7e765e609b432857a6c9702393a7f682.jpg
МІНСК, 15 вер - Sputnik. Пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі да канца працоўнага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сераду 15 верасня ўмовы надвор'я ў рэспубліцы будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску: ноччу ў асобных раёнах на глебе магчымы замаразкі да 0 ..-2°С, а днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +14°С (на паўночным усходзе) да +22°С (на паўднёвым захадзе).Уначы ў чацвер 16 верасня зноў чакаюцца невялікія замаразкі - на ўсходзе Беларусі, днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а тэмпература складзе ад +14 да +21°С.У пятніцу 17 верасня на тэрыторыю рэспублікі з Польшчы пачне перамяшчацца франтальная сістэма: на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі з навальніцамі. Днём будзе халаднавата: ад +10 да +17°С, на поўдні краіны - да +22°С.
https://bel.sputnik.by/20210615/Samyya-mudragelstyya-padvodnyya-naselnk-1047840918.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104469/92/1044699263_130:0:2861:2048_1920x0_80_0_0_2ab5fe50ebc00b084807935bf15623b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, замаразкі, сіноптыкі
надвор'е, прырода, замаразкі, сіноптыкі
Сіноптыкі папярэдзілі пра пагаршэнне надвор'я да канца тыдня
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя ночы ў Беларусі месцамі чакаюцца невялікія замаразкі.
МІНСК, 15 вер - Sputnik. Пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі да канца працоўнага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сераду 15 верасня ўмовы надвор'я ў рэспубліцы будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску: ноччу ў асобных раёнах на глебе магчымы замаразкі да 0 ..-2°С, а днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +14°С (на паўночным усходзе) да +22°С (на паўднёвым захадзе).
Уначы ў чацвер 16 верасня зноў чакаюцца невялікія замаразкі - на ўсходзе Беларусі, днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а тэмпература складзе ад +14 да +21°С.
У пятніцу 17 верасня на тэрыторыю рэспублікі з Польшчы пачне перамяшчацца франтальная сістэма: на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі з навальніцамі. Днём будзе халаднавата: ад +10 да +17°С, на поўдні краіны - да +22°С.