https://bel.sputnik.by/20210916/belarus-admyanla-byazvzavy-rezhym-dlya-zsha--ktaya-1056498110.html
Беларусь адмяніла бязвізавы рэжым для ЗША і Кітая
Беларусь адмяніла бязвізавы рэжым для ЗША і Кітая
Sputnik Беларусь
Бязвізавы рэжым наведвання рэспублікі праз аэрапорты дзейнічае з 2017 года для грамадзян дзяржаў, якія ўнесены ва ўказ прэзідэнта. 16.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-16T12:44+0300
2021-09-16T12:44+0300
2021-09-16T12:44+0300
у свеце
беларусь
зша
кітай
бязвізавы рэжым
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/09/1044780959_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_d7e335e68249966ad081b6cc688727ad.jpg
МІНСК, 16 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўносіць змены ў спіс краін, грамадзянам якіх можна ўязджаць і выязджаць з Беларусі без візы тэрмінам на 30 сутак.Раней прэс-служба кіраўніка дзяржавы, распаўсюдзіла інфармацыю толькі пра тое, што ўказам прэзідэнта дазваляецца наведванне рэспублікі без візы не толькі праз мінскі аэрапорт, але і абласных цэнтраў.Указ аб бязвізавым наведванні Беларусі, падпісаны ў 2017 годзе, утрымліваў спіс з 80 дзяржаў. Пасля апублікавання новай рэдакцыі дакумента на Нацыянальным прававым партале стала ясна, што ён зведаў сур'ёзныя змены і пералік скараціўся да 76 краін.Беларусь без візы больш не змогуць наведваць грамадзяне ЗША, Кітая, Бразіліі, Албаніі і Гандураса. Па якім прынцыпе выключаны гэтыя краіны з указа, у дакуменце не тлумачыцца.Пры гэтым магчымасцю бязвізавага наведвання рэспублікі зараз могуць скарыстацца грамадзяне Ірана, Пакістана, Егіпта, ПАР і Іарданіі. Праўда, ім трэба будзе яшчэ абзавесціся візай у Еўрасаюз ці шэнгенскую зону. І загадзя купіць зваротныя квіткі з Беларусі.Разбежка ў лічбах пасля выключэння шэрагу краін і дадання новых тлумачыцца тым, што ў папярэдняй версіі ўказа былі пералічаныя Ганконг і Макао, а таксама Мальтыйскі ордэн.Чытайце таксама:
беларусь
зша
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/09/1044780959_79:0:2742:1997_1920x0_80_0_0_df42f027a4213e35964fd9e2f9b9836b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, зша, кітай, бязвізавы рэжым
у свеце, беларусь, зша, кітай, бязвізавы рэжым
Беларусь адмяніла бязвізавы рэжым для ЗША і Кітая
Бязвізавы рэжым наведвання рэспублікі праз аэрапорты дзейнічае з 2017 года для грамадзян дзяржаў, якія ўнесены ва ўказ прэзідэнта.
МІНСК, 16 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўносіць змены ў спіс краін, грамадзянам якіх можна ўязджаць і выязджаць з Беларусі без візы тэрмінам на 30 сутак.
Раней прэс-служба кіраўніка дзяржавы, распаўсюдзіла інфармацыю толькі пра тое, што ўказам прэзідэнта дазваляецца наведванне рэспублікі без візы не толькі праз мінскі аэрапорт, але і абласных цэнтраў.
Указ аб бязвізавым наведванні Беларусі, падпісаны ў 2017 годзе, утрымліваў спіс з 80 дзяржаў. Пасля апублікавання новай рэдакцыі дакумента на Нацыянальным прававым партале стала ясна, што ён зведаў сур'ёзныя змены і пералік скараціўся да 76 краін.
Беларусь без візы больш не змогуць наведваць грамадзяне ЗША, Кітая, Бразіліі, Албаніі і Гандураса. Па якім прынцыпе выключаны гэтыя краіны з указа, у дакуменце не тлумачыцца.
Пры гэтым магчымасцю бязвізавага наведвання рэспублікі зараз могуць скарыстацца грамадзяне Ірана, Пакістана, Егіпта, ПАР і Іарданіі. Праўда, ім трэба будзе яшчэ абзавесціся візай у Еўрасаюз ці шэнгенскую зону. І загадзя купіць зваротныя квіткі з Беларусі.
Разбежка ў лічбах пасля выключэння шэрагу краін і дадання новых тлумачыцца тым, што ў папярэдняй версіі ўказа былі пералічаныя Ганконг і Макао, а таксама Мальтыйскі ордэн.
У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, як замежнікам
вакцынавацца ў БеларусіУ 2025 годзе Беларусь павінна наведаць у 2 разы
больш турыстаў, чым у 2020-м