https://bel.sputnik.by/20210917/vybary--dzyarzhdumu-vybarchy-chastak-adkrysya--pasolstve-rf-u-mnsku-1056532933.html
Выбары ў Дзярждуму: выбарчы ўчастак адкрыўся ў пасольстве РФ у Мінску
Выбары ў Дзярждуму: выбарчы ўчастак адкрыўся ў пасольстве РФ у Мінску
Sputnik Беларусь
Усяго на тэрыторыі Беларусі арганізавана восем участкаў для галасавання на выбарах у Дзяржаўную Думу, якія пройдуць 19 верасня. 17.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-17T10:51+0300
2021-09-17T10:51+0300
2021-09-17T10:51+0300
выбары
пасольства рф у беларусі
беларусь
дзярждума рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/11/1056528296_0:100:1281:820_1920x0_80_0_0_5c2933691b0f418ecfbeed526c92e8fa.jpg
МІНСК, 17 вер - Sputnik. Выбарчы ўчастак, дзе сёння пачнецца галасаванне на выбарах у Дзярждуму і на рэгіянальных выбарах, адкрыўся ў расійскім пасольстве ў Мінску ў 8:00, перадае карэспандэнт Sputnik.Галасаванне на выбарах у Дзярждуму і на рэгіянальных выбарах розных узроўняў пройдзе з 17 па 19 верасня (асноўны дзень галасавання).У Беларусі на консульскім уліку каля 60 тысяч расійскіх грамадзян, якія надзелены выбарчым правам. Паводле расійскага заканадаўства, грамадзяне РФ могуць галасаваць па заяўным прынцыпе, прыйшоўшы на ўчастак і паказаўшы пашпарт, пры гэтым няма розніцы, як доўга яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі - адзін дзень або пастаянна пражываюць доўгі час.Першы выбаршчык, які прыйшоў на ўчастак у пасольстве ў 8:00, Канстанцін. Ён жыве ў Беларусі з 1987 года.Як раней паведамлялася, з 17 па 19 верасня ў Расіі будуць абірацца Дзярждума восьмага склікання (225 дэпутатаў па спісах і 225 па аднамандатных акругах), кіраўнікі дзевяці рэгіёнаў (яшчэ траіх абяруць рэгіянальныя парламенты), а таксама дэпутаты заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады ў 39 рэгіёнах.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/11/1056528296_69:0:1206:853_1920x0_80_0_0_006a91d23da1c9df18a49cf36fcae474.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, пасольства рф у беларусі, беларусь, дзярждума рф
выбары, пасольства рф у беларусі, беларусь, дзярждума рф
Выбары ў Дзярждуму: выбарчы ўчастак адкрыўся ў пасольстве РФ у Мінску
Усяго на тэрыторыі Беларусі арганізавана восем участкаў для галасавання на выбарах у Дзяржаўную Думу, якія пройдуць 19 верасня.
МІНСК, 17 вер - Sputnik. Выбарчы ўчастак, дзе сёння пачнецца галасаванне на выбарах у Дзярждуму і на рэгіянальных выбарах, адкрыўся ў расійскім пасольстве ў Мінску ў 8:00, перадае карэспандэнт Sputnik.
Галасаванне на выбарах у Дзярждуму і на рэгіянальных выбарах розных узроўняў пройдзе з 17 па 19 верасня (асноўны дзень галасавання).
У Беларусі на консульскім уліку каля 60 тысяч расійскіх грамадзян, якія надзелены выбарчым правам. Паводле расійскага заканадаўства, грамадзяне РФ могуць галасаваць па заяўным прынцыпе, прыйшоўшы на ўчастак і паказаўшы пашпарт, пры гэтым няма розніцы, як доўга яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі - адзін дзень або пастаянна пражываюць доўгі час.
Першы выбаршчык, які прыйшоў на ўчастак у пасольстве ў 8:00, Канстанцін. Ён жыве ў Беларусі з 1987 года.
Як раней паведамлялася, з 17 па 19 верасня ў Расіі будуць абірацца Дзярждума восьмага склікання (225 дэпутатаў па спісах і 225 па аднамандатных акругах), кіраўнікі дзевяці рэгіёнаў (яшчэ траіх абяруць рэгіянальныя парламенты), а таксама дэпутаты заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады ў 39 рэгіёнах.