https://bel.sputnik.by/20210918/ptsr-testy-dlya-tykh-khto-zyazdzhae-na-adpachynak-praz-turaperatara-stanuts-byasplatnym-1056559234.html
ПЦР-тэсты для тых, хто з'язджае на адпачынак праз тураператараў, стануць бясплатнымі
ПЦР-тэсты для тых, хто з'язджае на адпачынак праз тураператараў, стануць бясплатнымі
Sputnik Беларусь
Сітуацыю абмеркавалі на сустрэчы з удзелам міністра аховы здароўя, тураператараў, супрацоўнікаў цэнтра эпідэміялогіі і іншых зацікаўленых. 18.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-18T10:10+0300
2021-09-18T10:10+0300
2021-09-18T11:58+0300
турызм
міністэрства аховы здароўя
пцр-тэст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/1b/1047017392_0:0:3053:1717_1920x0_80_0_0_b8eb1fe563ce347b0ecc87126b1902e5.jpg
МІНСК, 18 вер - Sputnik. На сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя было прынята рашэнне больш не спаганяць дадатковую плату з турыстаў за ПЦР-даследаванне перад выездам на адпачынак, паведамілі ў ведамстве.У нарадзе ўдзельнічалі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, прадстаўнікі лабараторый, якія праводзяць ПЦР-тэсты, супрацоўнікі турфірм, цэнтраў эпідэміялогіі і іншыя зацікаўленыя.Сітуацыя з ПЦР-тэстамі ў БеларусіНапярэдадні Міністэрства аховы здароўя забараніў двум лабараторыям праводзіць ПЦР-тэсты. У прэс-службе ведамства адзначылі, што ў ходзе праверак якасці выканання даследаванняў былі выяўленыя "істотныя недахопы", якія сур'ёзна ўплывалі на якасць і дакладнасць праведзеных аналізаў.Кіраўнікоў устаноў запрасілі на размову, дзе агучылі ўсе прэтэнзіі з боку Міністэрства аховы здароўя.Ведамства вынесла папярэджанне: улічваючы значнасць даследаванняў, выяўленыя недахопы могуць пацягнуць за сабой прыпыненне працы лабараторый. Быў дадзены час, каб гэтыя недахопы ліквідаваць і прыняць меры па іх недапушчэнні.Аднак у ходзе наступнай праверкі былі зноў выяўлены тыя ж самыя праблемы. Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне забараніць лабараторыям праводзіць ПЦР-тэсты на каронавірус.Сітуацыя з каронавірусам у БеларусіУ пятніцу, 17 верасня, у Беларусі быў устаноўлены новы сутачны рэкорд па каронавірусу. Колькасць выяўленых выпадкаў інфікавання COVID-19 у Беларусі за мінулыя суткі вырасла на рэкордныя 1979.Папярэдні рэкорд быў зарэгістраваны 12 снежня 2020-га: тады за суткі дыягназ каронавірус афіцыйна атрымалі 1975 пацыентаў.Усяго захварэлых у краіне за ўвесь час налічваецца 512 тысяч 460 чалавек, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. За апошнія суткі выканана 30 тысяч 626 тэстаў, а ўсяго ў краіне за час пандэміі праведзена 8 149 596 даследаванні на COVID-19.У краіне працягваецца масавая вакцынацыя ад каронавіруса. Поўны курс ужо прайшлі звыш 1,51 мільёна чалавек, першы кампанент вакцыны атрымалі больш 1,85 мільёна жыхароў рэспублікі.
https://bel.sputnik.by/20210917/novy-sutachny-rekord-pa-karonavrusu-zafksavany--belarus-1056547336.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/1b/1047017392_155:0:2886:2048_1920x0_80_0_0_a34ddedf5eedef69c7c653723898fdcd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, міністэрства аховы здароўя, пцр-тэст
турызм, міністэрства аховы здароўя, пцр-тэст
ПЦР-тэсты для тых, хто з'язджае на адпачынак праз тураператараў, стануць бясплатнымі
10:10 18.09.2021 (абноўлена: 11:58 18.09.2021) Сітуацыю абмеркавалі на сустрэчы з удзелам міністра аховы здароўя, тураператараў, супрацоўнікаў цэнтра эпідэміялогіі і іншых зацікаўленых.
МІНСК, 18 вер - Sputnik. На сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя было прынята рашэнне больш не спаганяць дадатковую плату з турыстаў за ПЦР-даследаванне перад выездам на адпачынак, паведамілі ў ведамстве.
"Было прынята рашэнне аб тым, што з асоб, якія выязджаюць за межы краіны, тураператарамі не будзе спаганяцца дадатковая плата за правядзенне ПЦР-тэстаў".
У нарадзе ўдзельнічалі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, прадстаўнікі лабараторый, якія праводзяць ПЦР-тэсты, супрацоўнікі турфірм, цэнтраў эпідэміялогіі і іншыя зацікаўленыя.
Сітуацыя з ПЦР-тэстамі ў Беларусі
Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя забараніў двум лабараторыям праводзіць ПЦР-тэсты. У прэс-службе ведамства адзначылі, што ў ходзе праверак якасці выканання даследаванняў былі выяўленыя "істотныя недахопы", якія сур'ёзна ўплывалі на якасць і дакладнасць праведзеных аналізаў.
Кіраўнікоў устаноў запрасілі на размову, дзе агучылі ўсе прэтэнзіі з боку Міністэрства аховы здароўя.
Ведамства вынесла папярэджанне: улічваючы значнасць даследаванняў, выяўленыя недахопы могуць пацягнуць за сабой прыпыненне працы лабараторый. Быў дадзены час, каб гэтыя недахопы ліквідаваць і прыняць меры па іх недапушчэнні.
Аднак у ходзе наступнай праверкі былі зноў выяўлены тыя ж самыя праблемы. Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне забараніць лабараторыям праводзіць ПЦР-тэсты на каронавірус.
Сітуацыя з каронавірусам у Беларусі
У пятніцу, 17 верасня, у Беларусі быў устаноўлены новы сутачны рэкорд па каронавірусу. Колькасць выяўленых выпадкаў інфікавання COVID-19 у Беларусі за мінулыя суткі вырасла на рэкордныя 1979.
Папярэдні рэкорд быў зарэгістраваны 12 снежня 2020-га: тады за суткі дыягназ каронавірус афіцыйна атрымалі 1975 пацыентаў.
Усяго захварэлых у краіне за ўвесь час налічваецца 512 тысяч 460 чалавек, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. За апошнія суткі выканана 30 тысяч 626 тэстаў, а ўсяго ў краіне за час пандэміі праведзена 8 149 596 даследаванні на COVID-19.
У краіне працягваецца масавая вакцынацыя ад каронавіруса. Поўны курс ужо прайшлі звыш 1,51 мільёна чалавек, першы кампанент вакцыны атрымалі больш 1,85 мільёна жыхароў рэспублікі.