https://bel.sputnik.by/20210918/vysvetllasya-kolk-rasyan-u-belarus-zho-pragalasaval-na-vybarakh-u-dzyarzhdumu-1056562234.html
Як расіяне ў Беларусі могуць прагаласаваць на выбарах у Дзярждуму
Як расіяне ў Беларусі могуць прагаласаваць на выбарах у Дзярждуму
Sputnik Беларусь
Сёння галасаванне працягваецца ў Мінску, Брэсце і Астраўцы, заўтра - у асноўны дзень галасавання - будуць таксама адкрыты ўчасткі ў Гродне, Віцебску, Гомелі... 18.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-18T12:35+0300
2021-09-18T12:35+0300
2021-09-18T14:54+0300
выбары
пасольства рф у беларусі
дзярждума рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/11/1056528296_0:100:1281:820_1920x0_80_0_0_5c2933691b0f418ecfbeed526c92e8fa.jpg
МІНСК, 18 вер - Sputnik. Больш за 7,5 тысяч расіян прагаласавалі на выбарчых участках, адчыненых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь падчас датэрміновага галасавання, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксей Маскалёў.Гэта як грамадзяне, якія пастаянна пражываюць, так і часова знаходзяцца ў Беларусі, а таксама вайскоўцы, якія служаць на расійскіх ваенных аб'ектах і прыбылі для ўдзелу ў сумесных стратэгічных вучэннях "Захад 2021", удакладніў прадстаўнік пасольства.Сёння працягваецца галасаванне ў Мінску, Брэсце і Астраўцы. Заўтра, у асноўны дзень галасавання, для зручнасці грамадзян будуць адкрыты ўчасткі і ў іншых буйных гарадах рэспублікі. Гэта Гродна, Віцебск, Гомель, Магілёў і Бабруйск, паведаміў Маскалёў.Як расіянам прагаласаваць у БеларусіГаласаванне на выбарах у расійскую Дзяржаўную думу для расіян, якія часова або пастаянна знаходзяцца ў Беларусі, арганізавана на 8 участках па ўсёй краіне:Раней у расійскім пасольстве папярэдзілі, што прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў названыя даты можна з 8.00 да 20.00 гадзін, пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае расійскае грамадзянства. Правам на галасаванне валодаюць асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.Як галасуюць першыя асобы РасііНа выбарах у Дзяржаўную думу ў гэтым годзе зарэгістраваны 14 партый. Прагаласаваць у электроннай сістэме могуць жыхары Масквы, Севастопаля, Курскай, Мурманскай, Ніжагародскай, Растоўскай і Яраслаўскай абласцей. Галасаванне на думскіх і іншых выбарах у адзіны дзень галасавання праходзіць з 17 па 19 верасня.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні прагаласаваў на выбарах у Думу пры дапамозе электроннай сістэмы. Таксама паступіў і яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў - ён таксама аддаў перавагу электроннаму спосабу галасавання, дадаўшы, што "гэта вельмі зручна". А вось кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў у суботу аддаў свой голас на адным з выбарчых участкаў у Маскве.
https://bel.sputnik.by/20210917/putsn-pragalasava-na-vybarakh-anlayn-1056551879.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/11/1056528296_69:0:1206:853_1920x0_80_0_0_006a91d23da1c9df18a49cf36fcae474.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, пасольства рф у беларусі, дзярждума рф
выбары, пасольства рф у беларусі, дзярждума рф
Як расіяне ў Беларусі могуць прагаласаваць на выбарах у Дзярждуму
12:35 18.09.2021 (абноўлена: 14:54 18.09.2021) Сёння галасаванне працягваецца ў Мінску, Брэсце і Астраўцы, заўтра - у асноўны дзень галасавання - будуць таксама адкрыты ўчасткі ў Гродне, Віцебску, Гомелі, Магілёве і Бабруйску.
МІНСК, 18 вер - Sputnik. Больш за 7,5 тысяч расіян прагаласавалі на выбарчых участках, адчыненых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь падчас датэрміновага галасавання, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксей Маскалёў.
Гэта як грамадзяне, якія пастаянна пражываюць, так і часова знаходзяцца ў Беларусі, а таксама вайскоўцы, якія служаць на расійскіх ваенных аб'ектах і прыбылі для ўдзелу ў сумесных стратэгічных вучэннях "Захад 2021", удакладніў прадстаўнік пасольства.
Сёння працягваецца галасаванне ў Мінску, Брэсце і Астраўцы. Заўтра, у асноўны дзень галасавання, для зручнасці грамадзян будуць адкрыты ўчасткі і ў іншых буйных гарадах рэспублікі. Гэта Гродна, Віцебск, Гомель, Магілёў і Бабруйск, паведаміў Маскалёў.
Як расіянам прагаласаваць у Беларусі
Галасаванне на выбарах у расійскую Дзяржаўную думу для расіян, якія часова або пастаянна знаходзяцца ў Беларусі, арганізавана на 8 участках па ўсёй краіне:
у Мінску ў будынку расійскага пасольства - з 17 па 19 верасня
у Брэсце ў будынку Генеральнага консульства РФ - з 17 па 19 верасня
у Гродна ў будынку Гарадскога цэнтра культуры - толькі 19 верасня
у Віцебску ў будынку Цэнтра культуры "Віцебск" - толькі 19 верасня
у Гомелі ў будынку Расійскага Цэнтра навукі і культуры - толькі 19 верасня
у Магілёве ў будынку ліцэя Беларуска-Расійскага Універсітэта - толькі 19 верасня
у Бабруйску ў будынку Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі - толькі 19 верасня
у Астраўцы ў будынку Інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС - з 17 па 19 верасня
Раней у расійскім пасольстве папярэдзілі, што прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў названыя даты можна з 8.00 да 20.00 гадзін, пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае расійскае грамадзянства. Правам на галасаванне валодаюць асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.
Як галасуюць першыя асобы Расіі
На выбарах у Дзяржаўную думу ў гэтым годзе зарэгістраваны 14 партый. Прагаласаваць у электроннай сістэме могуць жыхары Масквы, Севастопаля, Курскай, Мурманскай, Ніжагародскай, Растоўскай і Яраслаўскай абласцей. Галасаванне на думскіх і іншых выбарах у адзіны дзень галасавання праходзіць з 17 па 19 верасня.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні прагаласаваў на выбарах у Думу пры дапамозе электроннай сістэмы. Таксама паступіў і яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў - ён таксама аддаў перавагу электроннаму спосабу галасавання, дадаўшы, што "гэта вельмі зручна". А вось кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў у суботу аддаў свой голас на адным з выбарчых участкаў у Маскве.