https://bel.sputnik.by/20210920/lukashenka-khocha-kab-maldova-pastupova-vyrashala-svae-prablemy-1056591986.html
Лукашэнка хоча, каб Малдова "паступова вырашала свае праблемы"
Лукашэнка хоча, каб Малдова "паступова вырашала свае праблемы"
Sputnik Беларусь
Тавараабмен Беларусі і Малдовы ў першай палове бягучага года прадэманстраваў 15% у адносінах да аналагічнага перыяду 2020 года. 20.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-20T12:15+0300
2021-09-20T12:15+0300
2021-09-20T11:39+0300
аляксандр лукашэнка
малдова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/14/1056591165_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_d60b4bbce31f1d9cc0287df7d17ca914.jpg
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Беларусь заўсёды будзе прыхільна цеснай дружбе з Малдовай, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з малдаўскім паслом Віктарам Сарачанам.Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дыпламата за праведзеную працу ў сувязі з завяршэннем яго кадэнцыі. Пры гэтым выказаў надзею, што яго пераемнік будзе не горшым.Пасля чаго запэўніў, што ў рэспубліцы заўсёды будуць "адданыя цеснай дружбе беларусаў і малдаван". "Мы вельмі хочам, каб Малдова заставалася дружалюбнай, суверэннай незалежнай дзяржавай і паступова вырашала свае праблемы", - сказаў Лукашэнка.Цікавасць КішынёваКіраўнік дзяржавы прызнаў, што ва ўсіх краін ёсць праблемы: вялікія і малыя. "У Малдовы пасля распаду Савецкага Саюза часы былі няпростыя. Але ў апошнія гады нямала зроблена для таго, каб Малдова дакладна вызначылася, дзе яе інтарэсы, у якім кірунку рухацца", - сказаў беларускі лідэр.Прычым адзначыў ролю былога прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона. Зараз у кіраўніцтва прыйшла новая ўлада, але палітыка будзе весціся ў інтарэсах Малдовы.Вялікую ролю Віктар Сарачан адыграў у нарошчванні супрацоўніцтва ў гандлі і эканоміцы паміж Мінскам і Кішынёвам.Паводле афіцыйнай інфармацыі, за студзень-ліпень бягучага года тавараабарот дасягнуў адзнакі ў 123 мільёны долараў, прадэманстраваўшы рост у 15% у адносінах да аналагічнага перыяду 2020 года. Пры гэтым беларускі экспарт склаў 86 мільёнаў долараў.
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/14/1056591165_300:0:1200:675_1920x0_80_0_0_c7666da2e38969666432dc2fe4f4ce04.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, малдова
аляксандр лукашэнка, малдова
Лукашэнка хоча, каб Малдова "паступова вырашала свае праблемы"
Тавараабмен Беларусі і Малдовы ў першай палове бягучага года прадэманстраваў 15% у адносінах да аналагічнага перыяду 2020 года.
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Беларусь заўсёды будзе прыхільна цеснай дружбе з Малдовай, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з малдаўскім паслом Віктарам Сарачанам.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дыпламата за праведзеную працу ў сувязі з завяршэннем яго кадэнцыі. Пры гэтым выказаў надзею, што яго пераемнік будзе не горшым.
"Вы не проста падтрымлівалі сяброўскія адносіны нашых краін, вы, наадварот, і ў асабістым плане, і ў дзяржаўным плане заўсёды імкнуліся і душой, і сэрцам, каб беларусы былі побач", - лічыць беларускі лідар.
Пасля чаго запэўніў, што ў рэспубліцы заўсёды будуць "адданыя цеснай дружбе беларусаў і малдаван". "Мы вельмі хочам, каб Малдова заставалася дружалюбнай, суверэннай незалежнай дзяржавай і паступова вырашала свае праблемы", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ва ўсіх краін ёсць праблемы: вялікія і малыя. "У Малдовы пасля распаду Савецкага Саюза часы былі няпростыя. Але ў апошнія гады нямала зроблена для таго, каб Малдова дакладна вызначылася, дзе яе інтарэсы, у якім кірунку рухацца", - сказаў беларускі лідэр.
Прычым адзначыў ролю былога прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона. Зараз у кіраўніцтва прыйшла новая ўлада, але палітыка будзе весціся ў інтарэсах Малдовы.
Вялікую ролю Віктар Сарачан адыграў у нарошчванні супрацоўніцтва ў гандлі і эканоміцы паміж Мінскам і Кішынёвам.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, за студзень-ліпень бягучага года тавараабарот дасягнуў адзнакі ў 123 мільёны долараў, прадэманстраваўшы рост у 15% у адносінах да аналагічнага перыяду 2020 года. Пры гэтым беларускі экспарт склаў 86 мільёнаў долараў.