https://bel.sputnik.by/20210920/lukashenka-pra-zmeny--kanstytutsyyu-yak-abyatsal-tak--pravyadzem-referendum-1056595798.html
Лукашэнка пра змены ў Канстытуцыю: як абяцалі, так і правядзем рэферэндум
Лукашэнка пра змены ў Канстытуцыю: як абяцалі, так і правядзем рэферэндум
Sputnik Беларусь
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць правесці ў рэспубліцы рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Пра... 20.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-20T13:55+0300
2021-09-20T13:55+0300
2022-01-19T18:36+0300
аляксандр лукашэнка
канстытуцыя
рэферэндум
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_0:41:3000:1729_1920x0_80_0_0_15030730926f3378199f32aebe3e4b44.jpg
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць правесці ў рэспубліцы рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Пра гэта ён заявіў у панядзелак, прымаючы кадравыя рашэнні ў Палацы Незалежнасці.У канцы жніўня Канстытуцыйная камісія накіравала Лукашэнку канчатковыя прапановы з папраўкамі ў Асноўны закон. Затым папраўкі ў Канстытуцыю будуць вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, а рэферэндум плануецца правесці не пазней за люты наступнага года."Старшыням райвыканкамаў і супрацоўнікам вертыкалі ўлады давядзецца, вядома, нялёгка. Наперадзе ў нас рэферэндум. Нам давядзецца праводзіць яго, пераконваць людзей, хоць напружвацца мы асабліва не будзем", - сказаў Лукашэнка, ягога цыціруе БелТА.Ён адзначыў, што "мы проста людзям раскажам, якія змены нас чакаюць у сувязі са зменай Канстытуцыі".Лукашэнка асабліва адзначыў, ніхто пад сябе, уносячы змены ў Канстытуцыю, нічога рабіць не збіраецца."Як абяцалі, так правядзем рэферэндум", - дадаў прэзідэнт.Звяртаючыся да новых кіраўнікоў на месцах, беларускі лідэр звярнуў увагу на неабходнасць працы з людзьмі."Калі мы хочам падтрымкі з боку насельніцтва, з боку беларускага народа, так трэба працаваць з народам. Вось такія вось задачы", - сказаў ён.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_301:0:3000:2024_1920x0_80_0_0_4aa5aefe8ed1b6b01b80d11a687157d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя, рэферэндум, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя, рэферэндум, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць правесці ў рэспубліцы рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Пра гэта ён заявіў у панядзелак, прымаючы кадравыя рашэнні ў Палацы Незалежнасці.
У канцы жніўня Канстытуцыйная камісія накіравала Лукашэнку канчатковыя прапановы з папраўкамі ў Асноўны закон. Затым папраўкі ў Канстытуцыю будуць вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, а рэферэндум плануецца правесці не пазней за люты наступнага года.
"Старшыням райвыканкамаў і супрацоўнікам вертыкалі ўлады давядзецца, вядома, нялёгка. Наперадзе ў нас рэферэндум. Нам давядзецца праводзіць яго, пераконваць людзей, хоць напружвацца мы асабліва не будзем", - сказаў Лукашэнка, ягога цыціруе БелТА.
Ён адзначыў, што "мы проста людзям раскажам, якія змены нас чакаюць у сувязі са зменай Канстытуцыі".
"Каб нас не папракнулі, што мы тут ўтрымліваем дзіка ўладу ссінелымі рукамі, як я часта кажу, і вось пад сябе робім гэтую Канстытуцыю", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка асабліва адзначыў, ніхто пад сябе, уносячы змены ў Канстытуцыю, нічога рабіць не збіраецца.
"Як абяцалі, так правядзем рэферэндум", - дадаў прэзідэнт.
Звяртаючыся да новых кіраўнікоў на месцах, беларускі лідэр звярнуў увагу на неабходнасць працы з людзьмі.
"Калі мы хочам падтрымкі з боку насельніцтва, з боку беларускага народа, так трэба працаваць з народам. Вось такія вось задачы", - сказаў ён.