https://bel.sputnik.by/20210920/petryshenka-raspav-ab-nadbakakh-medykam--vaktsynatsy--belarus-1056587292.html
Петрышэнка распавёў аб надбаўках медыкам і вакцынацыі ў Беларусі
Петрышэнка распавёў аб надбаўках медыкам і вакцынацыі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Міністэрства аховы здароўя са жніўня змяніла падыходы да ўстанаўлення надбаўкі за працу ва ўмовах каронавіруса для медработнікаў: цяпер даплочваць будуць... 20.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-20T10:30+0300
2021-09-20T10:30+0300
2021-09-20T10:30+0300
міністэрства аховы здароўя
ігар петрышэнка
вакцынацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116303_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_0b6707d755e9dfa07ae00737798dd331.jpg
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Беларускім медыкам, якія працуюць з кавід-пацыентамі, за 8 месяцаў 2021 года выплачана больш за 760 мільёнаў рублёў (306 млн долараў) надбавак, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка ў эфіры тэлеканала АНТ.Ён удакладніў, што гэта датычыцца ўсіх інфекцыйных і перапрафіляваных пад інфекцыйныя шпіталі аддзяленняў, дзе знаходзяцца хворыя на каронавірус, а таксама рэаніматолагаў, анестэзіёлагаў і іншых спецыялістаў, занятых у "чырвонай зоне". Аднак выплаты яны атрымаюць строга за праведзены час у працы з "кавіднымі" пацыентамі."У далейшым мы працягнем адпаведнае фінансаванне. У 2020 годзе мы патрацілі ўрачам (на надбаўкі - Sputnik) парадку 562 мільёнаў рублёў, якія не былі запланаваны. За восем месяцаў бягучага году мы гэтую лічбу ужо на 200 мільёнаў перавысілі. Дзяржава трымае дадзенае пытанне на кантролі", - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра.Аб вакцынацыі беларусаўІгар Петрышэнка нагадаў, што на дадзены момант у краіне вакцынаваны больш за 1 мільёна 800 тысяч беларусаў першым кампанентам і больш за 1,5 млн - другім."Ужо вакцынаваны парадку 85% медработнікаў, больш за 65% спецыялістаў сацсферы і 50% настаўнікаў. Літаральна некалькі тыдняў таму мы атрымалі вакцыну "Спутник Лайт", ёй будуць вакцынаваць нашых студэнтаў", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.Даплаты медыкам: што новага?Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 1 жніўня змяніла падыходы да ўстанаўлення надбаўкі за працу ва ўмовах каронавіруса для медработнікаў. З прэзідэнцкага ўказа №131 аб надбаўках быў выключаны пункт аб ужыванні разліку "трэць адпрацаваных гадзін і (або) змен ва ўмовах інфекцыі" для ўстанаўлення надбаўкі ў поўным аб'ёме за ўвесь адпрацаваны час. Такім чынам, даплочваюць цяпер, да прыкладу, за 7 адпрацаваных ў "кавідным рэжыме" дзён (або змен), а не за 20, як было раней.Аплата будзе праводзіцца паасобна па кожным радку табеля ўліку працоўнага часу: працы па асноўнай пасадзе, працы звыш нормы працоўнага часу, працы на ўмовах сумяшчальніцтва, падчас якіх адбыўся кантакт з каронавірусным пацыентам.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116303_144:0:2811:2000_1920x0_80_0_0_fe4b767f2a2173bb6c2168d4dc9ada4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, ігар петрышэнка, вакцынацыя
міністэрства аховы здароўя, ігар петрышэнка, вакцынацыя
Петрышэнка распавёў аб надбаўках медыкам і вакцынацыі ў Беларусі
Міністэрства аховы здароўя са жніўня змяніла падыходы да ўстанаўлення надбаўкі за працу ва ўмовах каронавіруса для медработнікаў: цяпер даплочваць будуць толькі за строга адпрацаваны ў "кавідным рэжыме" перыяд.
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Беларускім медыкам, якія працуюць з кавід-пацыентамі, за 8 месяцаў 2021 года выплачана больш за 760 мільёнаў рублёў (306 млн долараў) надбавак, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка ў эфіры тэлеканала АНТ.
"Выплаты захаваюцца. Пэўную карэкціроўку з улікам правапрымяняльнай практыкі мы ажыццявілі... Самае галоўнае - прынцып справядлівасці: той, хто працуе ў "чырвонай зоне" з кавід-пацыентамі, у іх гэтыя надбаўкі захоўваюцца з улiкам адпрацаванага часу", - адзначыў Петрышэнка.
Ён удакладніў, што гэта датычыцца ўсіх інфекцыйных і перапрафіляваных пад інфекцыйныя шпіталі аддзяленняў, дзе знаходзяцца хворыя на каронавірус, а таксама рэаніматолагаў, анестэзіёлагаў і іншых спецыялістаў, занятых у "чырвонай зоне". Аднак выплаты яны атрымаюць строга за праведзены час у працы з "кавіднымі" пацыентамі.
"У далейшым мы працягнем адпаведнае фінансаванне. У 2020 годзе мы патрацілі ўрачам (на надбаўкі - Sputnik) парадку 562 мільёнаў рублёў, якія не былі запланаваны. За восем месяцаў бягучага году мы гэтую лічбу ужо на 200 мільёнаў перавысілі. Дзяржава трымае дадзенае пытанне на кантролі", - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра.
Ігар Петрышэнка нагадаў, што на дадзены момант у краіне вакцынаваны больш за 1 мільёна 800 тысяч беларусаў першым кампанентам і больш за 1,5 млн - другім.
"Ужо вакцынаваны парадку 85% медработнікаў, больш за 65% спецыялістаў сацсферы і 50% настаўнікаў. Літаральна некалькі тыдняў таму мы атрымалі вакцыну "Спутник Лайт", ёй будуць вакцынаваць нашых студэнтаў", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.
Даплаты медыкам: што новага?
Міністэрства аховы здароўя Беларусі з 1 жніўня змяніла падыходы да ўстанаўлення надбаўкі за працу ва ўмовах каронавіруса для медработнікаў. З прэзідэнцкага ўказа №131 аб надбаўках быў выключаны пункт аб ужыванні разліку "трэць адпрацаваных гадзін і (або) змен ва ўмовах інфекцыі" для ўстанаўлення надбаўкі ў поўным аб'ёме за ўвесь адпрацаваны час. Такім чынам, даплочваюць цяпер, да прыкладу, за 7 адпрацаваных ў "кавідным рэжыме" дзён (або змен), а не за 20, як было раней.
Аплата будзе праводзіцца паасобна па кожным радку табеля ўліку працоўнага часу: працы па асноўнай пасадзе, працы звыш нормы працоўнага часу, працы на ўмовах сумяшчальніцтва, падчас якіх адбыўся кантакт з каронавірусным пацыентам.
Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць куплі
вакцыны Pfizer"Спутник V", AstraZeneca, Sinopharm - што больш
эфектыўна ад дэльта-штамуАпублікаваны дадзеныя аб эфектыўнасці
"Спутник V" у Беларусі