https://bel.sputnik.by/20210920/rost-belaruskay-ekanomk-zapavolvaetstsa-z-za-agrarnaga-sektara-1056589698.html
Рост беларускай эканомікі запавольваецца з-за аграрнага сектара
Рост беларускай эканомікі запавольваецца з-за аграрнага сектара
Sputnik Беларусь
Па выніках васьмі месяцаў ВУП рэспублікі вырас на 3%, а па выніках бягучага года гэты паказчык можа скласці 2,5%. 20.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-20T12:44+0300
2021-09-20T12:44+0300
2021-09-20T12:44+0300
эканоміка
беларусь
вуп
еўразійскі банк развіцця
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104232/02/1042320229_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_fe95ec662fa6da5053dd92babafabcb2.jpg
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Рост беларускай эканомікі па выніках васьмі месяцаў 2021 года склаў 3% (+ 3,3% у студзені - ліпені), гаворыцца ў аналітычным аглядзе Еўразійскага банка развіцця.На іх думку, істотным фактарам, якія паўплывалі на рост унутранага валавога прадукту стала скарачэнне вытворчасці ў аграрным сектары з-за зніжэння ўраджайнасці збожжавых (амаль на 18% на 17 верасня).Пры гэтым аналітыкі ЕАБР канстатавалі паляпшэнне дынамікі ў прамысловай сферы. Але папярэджваюць, што аднаўленне знешняга попыту завяршылася і гэта можа аказаць уплыў на дзелавую актыўнасць, якая, верагодна, панізіцца.У ЕАБР таксама падрыхтавалі макраэканамічны прагноз, дзе гаворыцца, што па выніках 2021 года беларуская эканоміка вырасце на 2,5%, а ўжо ў наступным годзе рост складзе ўсяго 0,4%. У канцы бягучага года інфляцыя складзе 6,5% супраць леташняга выніку ў 9,2%. Курс долара дасягне адзнакі ў 2,55 рублі, а ўжо ў наступным годзе возьме планку ў 2,67 рублі.Цікава, што па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучы год урадам рэспублікі сярэднегадавы рост ВУП закладзены на ўзроўні 1,8%.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104232/02/1042320229_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_dd3724ce64f9d70b6d5821ee193531ae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, беларусь, вуп, еўразійскі банк развіцця
эканоміка, беларусь, вуп, еўразійскі банк развіцця
Рост беларускай эканомікі запавольваецца з-за аграрнага сектара
Па выніках васьмі месяцаў ВУП рэспублікі вырас на 3%, а па выніках бягучага года гэты паказчык можа скласці 2,5%.
МІНСК, 20 вер - Sputnik. Рост беларускай эканомікі па выніках васьмі месяцаў 2021 года склаў 3% (+ 3,3% у студзені - ліпені), гаворыцца ў аналітычным аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
"У жніўні рост ВУП запаволіўся да 1-1,5% год да года з больш чым 3% у ліпені", - канстатавалі спецыялісты фінансавай установы.
На іх думку, істотным фактарам, якія паўплывалі на рост унутранага валавога прадукту стала скарачэнне вытворчасці ў аграрным сектары з-за зніжэння ўраджайнасці збожжавых (амаль на 18% на 17 верасня).
Пры гэтым аналітыкі ЕАБР канстатавалі паляпшэнне дынамікі ў прамысловай сферы. Але папярэджваюць, што аднаўленне знешняга попыту завяршылася і гэта можа аказаць уплыў на дзелавую актыўнасць, якая, верагодна, панізіцца.
У ЕАБР таксама падрыхтавалі макраэканамічны прагноз, дзе гаворыцца, што па выніках 2021 года беларуская эканоміка вырасце на 2,5%, а ўжо ў наступным годзе рост складзе ўсяго 0,4%. У канцы бягучага года інфляцыя складзе 6,5% супраць леташняга выніку ў 9,2%. Курс долара дасягне адзнакі ў 2,55 рублі, а ўжо ў наступным годзе возьме планку ў 2,67 рублі.
Цікава, што па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучы год урадам рэспублікі сярэднегадавы рост ВУП закладзены на ўзроўні 1,8%.
Галоўчанка:
беларуская эканоміка цяпер адчувае сябе здаровай
ВУП Беларусі з пачатку года вырас на 3,3% - Белстат
Рост эканомікі Беларусі запаволіцца ў другой палове 2021 года - ЕАБР