https://bel.sputnik.by/20210921/krank-beldzyarzhkharchprama-deftsytu-tsukru--belarus-nyama-1056630244.html
Кіраўнік "Белдзяржхарчпрама": дэфіцыту цукру ў Беларусі няма
Кіраўнік "Белдзяржхарчпрама": дэфіцыту цукру ў Беларусі няма
Sputnik Беларусь
Па словах кіраўніка канцэрна, цукровыя прадпрыемствы краіны ў поўным аб'ёме забяспечваюць унутраны рынак, не мяняюць адпускныя цэны з 2016 года. 21.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-21T16:42+0300
2021-09-21T16:42+0300
2021-09-21T16:42+0300
рынак
белдзяржхарчпрам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104381/82/1043818266_0:288:3001:1976_1920x0_80_0_0_74b517ce9890173a2808fa9649856486.jpg
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Тры з чатырох беларускіх цукровых заводаў пачалі перапрацоўку буракоў новага ўраджаю, паведамілі ў "Белдзяржхарчпраме".Скідзельскі цукровы камбінат прыступіў да перапрацоўцы салодкага караняплода 11 верасня, Слуцкі цукрарафінадны камбінат - праз тры дні, Гарадзейскі цукровы камбінат - 18 верасня. Жабінкаўскі цукровы завод павінен запусціць вытворчасць 23 чысла.Паводле яго слоў, на складах профільных прадпрыемствах назапашана 12,7 тыс. тон прадукцыі, у тым ліку 725 тон - пафасаванай для далейшага продажу аб'ектам гандлю.Як паведамілі ў канцэрне, з новага ўраджаю вырабілі 12,8 тыс. тон прадукту, у суткі вырабляецца 3 тыс. тон. Калі падключыцца чацвёрты завод, сутачны паказчык павялічыцца амаль да 5 тыс. тон. Пастаўкі цукру ў крамы ажыццяўляюцца на аснове заявак спажыўцоў.Па дадзеных канцэрна "Белдзяржхарчпрам", за 8 месяцаў 2021 года на ўнутраны рынак для продажу насельніцтву адгрузілі 117,7 тыс. тон цукру. Гэта прыкладна на 8 тыс. тон больш за ўстаноўлены план.Цукар ўваходзіць у пералік тавараў першай неабходнасці, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104381/82/1043818266_134:0:2799:1999_1920x0_80_0_0_b9902be523ec4c0d3574a49977345010.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рынак, белдзяржхарчпрам
Кіраўнік "Белдзяржхарчпрама": дэфіцыту цукру ў Беларусі няма
Па словах кіраўніка канцэрна, цукровыя прадпрыемствы краіны ў поўным аб'ёме забяспечваюць унутраны рынак, не мяняюць адпускныя цэны з 2016 года.
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Тры з чатырох беларускіх цукровых заводаў пачалі перапрацоўку буракоў новага ўраджаю, паведамілі ў "Белдзяржхарчпраме".
Скідзельскі цукровы камбінат прыступіў да перапрацоўцы салодкага караняплода 11 верасня, Слуцкі цукрарафінадны камбінат - праз тры дні, Гарадзейскі цукровы камбінат - 18 верасня. Жабінкаўскі цукровы завод павінен запусціць вытворчасць 23 чысла.
"Сітуацыю на рынку цукру можна ацаніць як стабільную, дэфіцыту гэтай прадукцыі няма. Нашы рэсурсы дазваляюць цалкам забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ў белым цукры", - распавёў кіраўнік канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен.
Паводле яго слоў, на складах профільных прадпрыемствах назапашана 12,7 тыс. тон прадукцыі, у тым ліку 725 тон - пафасаванай для далейшага продажу аб'ектам гандлю.
Як паведамілі ў канцэрне, з новага ўраджаю вырабілі 12,8 тыс. тон прадукту, у суткі вырабляецца 3 тыс. тон. Калі падключыцца чацвёрты завод, сутачны паказчык павялічыцца амаль да 5 тыс. тон. Пастаўкі цукру ў крамы ажыццяўляюцца на аснове заявак спажыўцоў.
Па дадзеных канцэрна "Белдзяржхарчпрам", за 8 месяцаў 2021 года на ўнутраны рынак для продажу насельніцтву адгрузілі 117,7 тыс. тон цукру. Гэта прыкладна на 8 тыс. тон больш за ўстаноўлены план.
Цукар ўваходзіць у пералік тавараў першай неабходнасці, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай.