https://bel.sputnik.by/20210921/lukashenka-pavnshava-armyansk-narod-z-dnm-nezalezhnasts-1056613257.html
Лукашэнка павіншаваў армянскі народ з Днём Незалежнасці
Лукашэнка павіншаваў армянскі народ з Днём Незалежнасці
Sputnik Беларусь
Паміж Мінскам і Ерэванам устаноўлена шматгадовае плённае партнёрства, падкрэсліў беларускі лідэр. 21.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-21T09:50+0300
2021-09-21T09:50+0300
2021-09-21T09:50+0300
аляксандр лукашэнка
арменія
дзень незалежнасці
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021854_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_1513acec6a7cdf8f3c1ad6d22ccf1cb1.jpg
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Ніколу Пашыняна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.У віншавальным пасланні Міколу Пашыняну Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што шматгадовае плённае партнёрства паміж Мінскам і Ерэванам нязменна характарызуецца павагай і узаемным імкненнем да паглыблення традыцыйна дружалюбных і даверных адносін.Дзень Незалежнасці АрменііГалоўнае дзяржаўнае свята Арменіі адзначаецца штогод 21 верасня.У гэты дзень ў 1991 годзе народ Арменіі на ўсенародным рэферэндуме прагаласаваў за абвяшчэнне незалежнасьці.Праз два дні, 23 верасня, Вярхоўны Савет рэспублікі абвясціў Арменію незалежнай дзяржавай.Рэспубліка Арменія - суверэнная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава. Дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі - на аснове прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў.Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад.Вышэйшым заканадаўчым органам з'яўляецца аднапалатны Нацыянальны сход, дзе прадстаўлены 131 дэпутат.Арменія - член ААН, АБСЕ, СГА, СНД, АДКБ, ЧЭС (арганізацыя Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва) і іншых міжнародных універсальных і рэгіянальных арганізацый.
арменія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/18/1043021854_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_17fbae73188229a19e4c69e95a4c7d79.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, арменія, дзень незалежнасці
аляксандр лукашэнка, арменія, дзень незалежнасці
Лукашэнка павіншаваў армянскі народ з Днём Незалежнасці
Паміж Мінскам і Ерэванам устаноўлена шматгадовае плённае партнёрства, падкрэсліў беларускі лідэр.
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Ніколу Пашыняна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.
У пасланні Армену Саркісяну Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "адносіны дружбы, цесныя міжасобасныя кантакты, эфектыўнае супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных фарматаў, якія гістарычна склаліся паміж Беларуссю і Арменіяй, будуць і надалей з'яўляцца надзейным падмуркам для давернага і канструктыўнага палітычнага дыялогу, рэалізацыі перспектыўных эканамічных і гуманітарных праектаў на карысць народаў дзвюх краін".
У віншавальным пасланні Міколу Пашыняну Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што шматгадовае плённае партнёрства паміж Мінскам і Ерэванам нязменна характарызуецца павагай і узаемным імкненнем да паглыблення традыцыйна дружалюбных і даверных адносін.
Дзень Незалежнасці Арменіі
Галоўнае дзяржаўнае свята Арменіі адзначаецца штогод 21 верасня.
У гэты дзень ў 1991 годзе народ Арменіі на ўсенародным рэферэндуме прагаласаваў за абвяшчэнне незалежнасьці.
Праз два дні, 23 верасня, Вярхоўны Савет рэспублікі абвясціў Арменію незалежнай дзяржавай.
Рэспубліка Арменія - суверэнная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава. Дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі - на аснове прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў.
Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад.
Вышэйшым заканадаўчым органам з'яўляецца аднапалатны Нацыянальны сход, дзе прадстаўлены 131 дэпутат.
Арменія - член ААН, АБСЕ, СГА, СНД, АДКБ, ЧЭС (арганізацыя Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва) і іншых міжнародных універсальных і рэгіянальных арганізацый.