Стала вядома, калі ў Мінску ўключаць ацяпленне

© PixabayКот на батарэі ацяплення
Кот на батарэі ацяплення - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2021
Падпісацца
У адпаведнасці з правіламі па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, у жыллёвы фонд і інтэрнаты цяпло падаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 8 градусаў і ніжэй, а ў школы і дзіцячыя сады - пры плюс 10 градусах і ніжэй.
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Ацяпленне ў жылыя дамы сталіцы пачне паступаць у сераду 22 верасня, адпаведнае рашэнне прынята ў Мінскім гарвыканкаме.
Пацяплее не толькі ў дамах, але і ў інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, гарадскіх лазнях, установах адукацыі і тэатрах.
Раней у ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" распавялі Sputnik, што ўсе пашпарты гатоўнасці жыллёвага фонду Мінска былі атрыманы, падрыхтоўчыя работы выкананы, распрацаваны графікі падачы цяпла.
Там удакладнілі, што тэхнічныя нормы патрабуюць падрыхтаваць увесь жылы фонд да падачы цяпла да 1 кастрычніка. Аднак Мінгарвыканкам "штогод ссоўвае гэтыя тэрміны, каб раней быць гатовымі да пахаладання і ацяпляльнага перыяду".

Чарговасць падачы цяпла

У адпаведнасці з правіламі па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, ацяпленне ў дашкольных, школьных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, архівах, бібліятэках, гасцініцах падаецца пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 10 градусаў і ніжэй.
У жылы фонд і інтэрнаты цяпло падаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 8 градусаў і ніжэй.
У грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых аб'ектах батарэі цяплеюць пазней за ўсё, пасля падачы цяпла ў жылыя дамы.

А дзе ўжо ўключылі ацяпленне?

З 20 верасня ў Віцебскай вобласці пачалася падача цяпла ў аб'екты сацыяльнай сферы.
У першую чаргу цяпло даюць ва ўстановы аховы здароўя, сацзабеспячэння, школы, дашкольныя ўстановы, а таксама ў музеі, архівы і бібліятэкі.
Паступовае ўключэнне ацяплення ў жылым фондзе плануюць пачаць 21 верасня.
Дарэчы, у мінулым годзе ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці пачаўся 15 кастрычніка.
Рашэнне аб уключэнні ацяплення прынята Бабруйскім і Магілёўскім гарвыканкамамі. Гэта звязана з пагаршэннем умоў надвор'я на бліжэйшыя дні.
У Бабруйску з 20 верасня пачалі ўключэнне сістэм ацяплення ў арганізацыях першай чаргі (дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацзабеспячэння, гасцініцы, музеі).
У Магілёве цяпло пачалі падаваць ва ўстановы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, медыцынскія і лячэбна-прафілактычныя ўстановы, музеі, архівы, бібліятэкі і сацыяльныя арганізацыі. У Магілёўскім гарвыканкаме ўдакладнілі, што ў выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы падача цяпла будзе прыпынена.
Стужка навiн
0