https://bel.sputnik.by/20210922/genprakuratura-raspavyala-ab-karuptsy--ssteme-zhkg-1056645933.html
Генпракуратура распавяла аб карупцыі ў сістэме ЖКГ
Генпракуратура распавяла аб карупцыі ў сістэме ЖКГ
Sputnik Беларусь
Асноўныя карупцыйныя рызыкі звязаны з завышэннем аб'ёмаў выкананых у галіне работ, парушэннем працэдуры закупак. 22.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-22T12:15+0300
2021-09-22T12:15+0300
2021-09-22T12:15+0300
карупцыя
жкг
генпракуратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_a98d096bc40b452cd0e0e96d77a58fdb.jpg
МІНСК, 22 вер - Sputnik. У сістэме Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (МЖК) выяўлены парушэнні антыкарупцыйных нормаў, паведамляе Генеральная пракуратура.Асноўныя карупцыйныя рызыкі звязаны з завышэннем аб'ёмаў выкананых у галіне работ, парушэннем працэдуры закупак.Непразрыстыя закупкі і кумаўствоУ прыватнасці, устаноўлены факты набыцця маёмасці без правядзення канкурэнтных працэдур і вывучэння кан'юнктуры рынку. У шэрагу выпадкаў да ўдзелу ў закупках дапускаліся, а затым і прызнаваліся пераможцамі арганізацыі, чые камерцыйныя прапановы не адказвалі тэхнічным заданням.Пракуратура звяртае ўвагу, што ў шэрагу выпадкаў неабходныя звесткі на спецыялізаваных інтэрнэт-платформах не размяшчаліся, празрыстасць закупаў не забяспечвалася, роўны доступ да працэсу закупак выключаўся.Генпракуратура паказвае, што камісіі па супрацьдзеянні карупцыі створаны на ўсіх прадпрыемствах ЖКГ, аднак у іх дзейнасці адзначаны фармалізм. Пры гэтым асобныя дзяржслужачыя займаліся прадпрымальніцкай і іншай аплатнай дзейнасцю, на працу прымаліся сваякі.У выніку праверак устаноўлены таксама недапрацоўкі па лініі фінансавага кантролю: ёсць выпадкі недэкларавання маёмасці і даходаў, у тым ліку атрыманых за мяжой, паведамляе Генпракуратура.Больш за 90 парушальнікаўПа выніках праверкі ў арганізацыі сістэмы МЖК пракуроры ўнеслі больш за 100 актаў нагляду і інфармацыйных лістоў.Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 91 службовая асоба, адзін супрацоўнік вызвалены ад займаемай пасады. У бюджэт будзе спагнана больш за 60 тыс. рублёў, незаконна атрыманых дзяржаўнымі службовымі асобамі.Генпракуратура паказвае, што ў 2020 годзе і першай палове гэтага года праваахоўныя органы распачалі 26 крымінальных спраў аб карупцыйных злачынствах у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, большасць з якіх спалучаны са службовымі крадзяжамі і злоўжываннямі, прыняццем хабараў.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_212:0:1200:741_1920x0_80_0_0_9525238e7000a14bf2ed3276e72bfbcf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
карупцыя, жкг, генпракуратура
карупцыя, жкг, генпракуратура
Генпракуратура распавяла аб карупцыі ў сістэме ЖКГ
Асноўныя карупцыйныя рызыкі звязаны з завышэннем аб'ёмаў выкананых у галіне работ, парушэннем працэдуры закупак.
МІНСК, 22 вер - Sputnik. У сістэме Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (МЖК) выяўлены парушэнні антыкарупцыйных нормаў, паведамляе Генеральная пракуратура.
Асноўныя карупцыйныя рызыкі звязаны з завышэннем аб'ёмаў выкананых у галіне работ, парушэннем працэдуры закупак.
"У некаторых выпадках супрацьпраўныя дзеянні былі здзейсненыя для стварэння бачнасці паспяховага выканання вытворчых задач і спрыяльнага стану рэчаў", - паказвае Генпракуратура.
Непразрыстыя закупкі і кумаўство
У прыватнасці, устаноўлены факты набыцця маёмасці без правядзення канкурэнтных працэдур і вывучэння кан'юнктуры рынку. У шэрагу выпадкаў да ўдзелу ў закупках дапускаліся, а затым і прызнаваліся пераможцамі арганізацыі, чые камерцыйныя прапановы не адказвалі тэхнічным заданням.
Пракуратура звяртае ўвагу, што ў шэрагу выпадкаў неабходныя звесткі на спецыялізаваных інтэрнэт-платформах не размяшчаліся, празрыстасць закупаў не забяспечвалася, роўны доступ да працэсу закупак выключаўся.
Генпракуратура паказвае, што камісіі па супрацьдзеянні карупцыі створаны на ўсіх прадпрыемствах ЖКГ, аднак у іх дзейнасці адзначаны фармалізм. Пры гэтым асобныя дзяржслужачыя займаліся прадпрымальніцкай і іншай аплатнай дзейнасцю, на працу прымаліся сваякі.
У выніку праверак устаноўлены таксама недапрацоўкі па лініі фінансавага кантролю: ёсць выпадкі недэкларавання маёмасці і даходаў, у тым ліку атрыманых за мяжой, паведамляе Генпракуратура.
Больш за 90 парушальнікаў
Па выніках праверкі ў арганізацыі сістэмы МЖК пракуроры ўнеслі больш за 100 актаў нагляду і інфармацыйных лістоў.
Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 91 службовая асоба, адзін супрацоўнік вызвалены ад займаемай пасады. У бюджэт будзе спагнана больш за 60 тыс. рублёў, незаконна атрыманых дзяржаўнымі службовымі асобамі.
Генпракуратура паказвае, што ў 2020 годзе і першай палове гэтага года праваахоўныя органы распачалі 26 крымінальных спраў аб карупцыйных злачынствах у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, большасць з якіх спалучаны са службовымі крадзяжамі і злоўжываннямі, прыняццем хабараў.