https://bel.sputnik.by/20210922/kal--vas-uklyuchats-atsyaplenne-mngarvykankam-apublkava-grafk-1056661190.html
Калі ў вас уключаць ацяпленне? Мінгарвыканкам апублікаваў графік
Калі ў вас уключаць ацяпленне? Мінгарвыканкам апублікаваў графік
Sputnik Беларусь
Сёння ў некаторых сталічных кватэрах пацяплела: у жылфондзе сталі ўключаць ацяпленне. Даведайцеся, калі сагрэюцца батарэі ў вашым доме. 22.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-22T17:54+0300
2021-09-22T17:54+0300
2021-09-22T17:54+0300
мінгарвыканкам
ацяпленне
графік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056660311_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_bda52ef8fb01d2cfa7f9d69e30f8cbce.jpg
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Ацяпляльны сезон стартаваў у Беларусі: Мінгарвыканкам распавёў, калі цяпло з'явіцца ў вашым доме.З сённяшняга дня ў Мінску ў жыллёвым фондзе пачалі ўключаць ацяпленне. Да 30 верасня батарэі стануць цёплымі ва ўсіх дамах краіны.Самае папулярнае сёння пытанне: калі ж у маім доме з'явіцца ацяпленне? Даведацца пра графік можна праз мабільнае прыкладанне 115.бел - зарэгістраваныя карыстальнікі атрымаюць push-апавяшчэнне пра ўключэнне ацяплення па выбраным адрасе. Можна патэлефанаваць па нумары 115 і задаць сваё пытанне дыспетчару.Акрамя таго, Мінгарвыканкам апублікаваў графік уключэння ацяплення ў жылфондзе. Падача цяпла ў сталічныя кватэры павінна завяршыцца 24 верасня. Як раней нагадалі у Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы, падача цяпла будзе ісці паступова, каб не перагружаць сеткі.Нагадаем, у мінулым годзе ўключаць ацяпленне ў Мінску пачалі 12 кастрычніка. Звычайна гэта робяць, калі на вуліцы на працягу пяці сутак тэмпература паветра складае ніжэй за 8 градусаў цяпла. Рашэнне аб уключэнні ацяплення выносяць абласныя, раённыя і гарадскія выканкамы.З сённяшняга дня ацяпленне ў кватэрах пачалі ўключаць у Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцях. У Гомельскай вобласці цяпло далі пакуль толькі ў аб'екты сацсферы - школы, бальніцы, музеі, гасцініцы, бібліятэкі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056660311_136:0:2867:2048_1920x0_80_0_0_f86eab8bfe7207c73a520bd85931eecd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінгарвыканкам, ацяпленне, графік
мінгарвыканкам, ацяпленне, графік
Калі ў вас уключаць ацяпленне? Мінгарвыканкам апублікаваў графік
Сёння ў некаторых сталічных кватэрах пацяплела: у жылфондзе сталі ўключаць ацяпленне. Даведайцеся, калі сагрэюцца батарэі ў вашым доме.
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Ацяпляльны сезон стартаваў у Беларусі: Мінгарвыканкам распавёў, калі цяпло з'явіцца ў вашым доме.
З сённяшняга дня ў Мінску ў жыллёвым фондзе пачалі ўключаць ацяпленне. Да 30 верасня батарэі стануць цёплымі ва ўсіх дамах краіны.
Самае папулярнае сёння пытанне: калі ж у маім доме з'явіцца ацяпленне? Даведацца пра графік можна праз мабільнае прыкладанне 115.бел - зарэгістраваныя карыстальнікі атрымаюць push-апавяшчэнне пра ўключэнне ацяплення па выбраным адрасе. Можна патэлефанаваць па нумары 115 і задаць сваё пытанне дыспетчару.
Акрамя таго, Мінгарвыканкам апублікаваў
графік уключэння ацяплення ў жылфондзе. Падача цяпла ў сталічныя кватэры павінна завяршыцца 24 верасня. Як раней нагадалі у Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы, падача цяпла будзе ісці паступова, каб не перагружаць сеткі.
Нагадаем, у мінулым годзе ўключаць ацяпленне ў Мінску пачалі 12 кастрычніка. Звычайна гэта робяць, калі на вуліцы на працягу пяці сутак тэмпература паветра складае ніжэй за 8 градусаў цяпла. Рашэнне аб уключэнні ацяплення выносяць абласныя, раённыя і гарадскія выканкамы.
З сённяшняга дня ацяпленне ў кватэрах пачалі ўключаць у Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцях. У Гомельскай вобласці цяпло далі пакуль толькі ў аб'екты сацсферы - школы, бальніцы, музеі, гасцініцы, бібліятэкі.