https://bel.sputnik.by/20210922/maldova-khocha-pastalyats-belaruskya-traleybusy--es-1056651216.html
Малдова хоча пастаўляць беларускія тралейбусы ў ЕС
Малдова хоча пастаўляць беларускія тралейбусы ў ЕС
Sputnik Беларусь
Сумеснае прадпрыемства Белкамунмаша вырабляе тралейбусы на малдаўскай тэрыторыі ўжо каля 10 гадоў. 22.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-22T15:16+0300
2021-09-22T15:16+0300
2021-09-22T15:16+0300
малдова
ес
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103494/29/1034942928_0:0:1800:1014_1920x0_80_0_0_948267cf0abe2f700e40a713252d1896.png
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Лакалізацыя вытворчасці тралейбусаў Белкамунмаша ў Малдове дасягнула 45%, сказаў кіраўнік дыпмісіі Віктар Сарачан на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, малдаўскаму боку выгадна супрацоўнічаць з беларускімі партнёрамі. Таму што, калі Мінск можа сабе дазволіць адмовіцца ад тавараў з Малдовы, то Кішанёў на гэта - пайсці на адмову ад беларускіх тавараў - не можа.Віктар Сарачан успомніў, што яшчэ у 2018 годзе выступаючы на эканамічным форуме ў Гомелі, пазначыў асноўны эканамічны прыярытэт у адносінах нашых краін - кааперацыя ў прамысловасці і стварэнне сумесных прадпрыемстваў.На яго думку, на малдаўскай тэрыторыі з поспехам збіраюцца тралейбусы Белкамунмаша вось ужо больш за 10 гадоў."Дасягнулі лакалізацыі ў 45% на сёння. Цяпер ужо ёсць такія думкі аб прасоўванні гэтага прадукта на еўрапейскі рынак на колькі гэта магчыма", - распавёў Віктар Сарачан.Пасля чаго удакладніў, што мае на ўвазе такія блізкія краіны, як Румынія і Балгарыя."Яны пазіраюць на гэтыя машыны. Яны выгадныя, таму што вельмі даступныя ў абслугоўванні і прывабныя па цане", - падсумаваў пасол Малдовы.
малдова
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103494/29/1034942928_339:0:1800:1096_1920x0_80_0_0_9f151fc68accc5fa03015dbb00e2aa83.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малдова, ес
Малдова хоча пастаўляць беларускія тралейбусы ў ЕС
Сумеснае прадпрыемства Белкамунмаша вырабляе тралейбусы на малдаўскай тэрыторыі ўжо каля 10 гадоў.
МІНСК, 22 вер - Sputnik. Лакалізацыя вытворчасці тралейбусаў Белкамунмаша ў Малдове дасягнула 45%, сказаў кіраўнік дыпмісіі Віктар Сарачан на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, малдаўскаму боку выгадна супрацоўнічаць з беларускімі партнёрамі. Таму што, калі Мінск можа сабе дазволіць адмовіцца ад тавараў з Малдовы, то Кішанёў на гэта - пайсці на адмову ад беларускіх тавараў - не можа.
Віктар Сарачан успомніў, што яшчэ у 2018 годзе выступаючы на эканамічным форуме ў Гомелі, пазначыў асноўны эканамічны прыярытэт у адносінах нашых краін - кааперацыя ў прамысловасці і стварэнне сумесных прадпрыемстваў.
"Кааперацыйныя ўзаемаадносіны маюць асаблівасць: адказнасць двух бакоў. Гэта вельмі важны складнік эканомікі", - адзначыў кіраўнік дыпмісіі.
На яго думку, на малдаўскай тэрыторыі з поспехам збіраюцца тралейбусы Белкамунмаша вось ужо больш за 10 гадоў.
"Дасягнулі лакалізацыі ў 45% на сёння. Цяпер ужо ёсць такія думкі аб прасоўванні гэтага прадукта на еўрапейскі рынак на колькі гэта магчыма", - распавёў Віктар Сарачан.
Пасля чаго удакладніў, што мае на ўвазе такія блізкія краіны, як Румынія і Балгарыя.
"Яны пазіраюць на гэтыя машыны. Яны выгадныя, таму што вельмі даступныя ў абслугоўванні і прывабныя па цане", - падсумаваў пасол Малдовы.