https://bel.sputnik.by/20210922/pramy-avyareys-mozha-zyavtstsa-pamzh-belarussyu--venesuelay-1056626945.html
Прамы авіярэйс можа з'явіцца паміж Беларуссю і Венесуэлай
Прамы авіярэйс можа з'явіцца паміж Беларуссю і Венесуэлай
Sputnik Беларусь
Зараз, каб дабрацца да гэтай лацінаамерыканскай краіны, трэба рабіць перасадку ў Маскве: квіток каштуе нятанна, а ляцець трэба каля 16 гадзін. 22.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-22T09:17+0300
2021-09-22T09:17+0300
2021-09-22T09:17+0300
беларусь
авіязносіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_0:0:3069:1727_1920x0_80_0_0_c90ddebac406b00b159e12d0638a2cd5.jpg
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Прамыя авіязносіны могуць быць запушчаны паміж Мінскам і Каракасам, гэтае пытанне ў аўторак абмеркавалі пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан і намеснік міністра па турызме гэтай рэспублікі Лецісія Гомес, паведамляе беларускае МЗС.Бакі ўжо не ў першы раз паднімалі пытанне прасоўвання гэтай ініцыятывы. Адзначаецца, што праца па наладжванні прамых авіязносін будзе працягнута.Таксама прадстаўнікі Беларусі і Венесуэлы казалі з нагоды супрацоўніцтва ў сферы турызму: у бліжэйшы час будзе сфарміравана дагаворна-прававая база ў гэтай галіне. Суразмоўцы ацанілі і перспектывы ўдзелу беларускіх будаўнікоў у стварэнні аб'ектаў туріндустрыі ў Венесуэле, перадае прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.Авіясанкцыі супраць БеларусіПасля інцыдэнту з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair Захад заявіў, што Мінск прымусіў прызямліцца ў сваім аэрапорце пад прыдуманай падставай борт, якім з Афін у Вільнюс ляцеў адзін з заснавальнікаў прызнанага ў рэспубліцы экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta і абвінавачаны Беларуссю па артыкуле "арганізацыя масавых беспарадкаў" Раман Пратасевіч. Пасля гэтага некаторыя авіякампаніі вырашылі лятаць, абмінаючы паветраную прастору Беларусі, а Еўрасаюз забараніў беларускім авіяперавознікам выкарыстоўваць сваю паветраную прастору і аэрапорты.У канцы траўня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што айчынная авіякампанія "Белавія" на фоне абмежаванняў будзе мяняць мадэль бізнэсу, нарошчваць палёты ў тыя краіны, куды перавозчыка пускаюць. У прыватнасці, плануецца развіваць рэйсы ў СНД. Да еўрапейскіх санкцый сетка рэгулярных рэйсаў авіякампаніі "Белавія" ахоплівала краіны Еўропы і Азіі.Калі Беларусь застанецца ва ўмовах авіясанкцый, цалкам верагодна, што рэйсы ў Каракас будуць выконвацца праз Расію ў аблёт Украіны, Турцыю і краіны Паўночнай Афрыкі.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_167:0:2898:2048_1920x0_80_0_0_9e8fbd30cd747319b19533a57ece698a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, авіязносіны
Прамы авіярэйс можа з'явіцца паміж Беларуссю і Венесуэлай
Зараз, каб дабрацца да гэтай лацінаамерыканскай краіны, трэба рабіць перасадку ў Маскве: квіток каштуе нятанна, а ляцець трэба каля 16 гадзін.
МІНСК, 21 вер - Sputnik. Прамыя авіязносіны могуць быць запушчаны паміж Мінскам і Каракасам, гэтае пытанне ў аўторак абмеркавалі пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан і намеснік міністра па турызме гэтай рэспублікі Лецісія Гомес, паведамляе беларускае МЗС.
Бакі ўжо не ў першы раз паднімалі пытанне прасоўвання гэтай ініцыятывы. Адзначаецца, што праца па наладжванні прамых авіязносін будзе працягнута.
Таксама прадстаўнікі Беларусі і Венесуэлы казалі з нагоды супрацоўніцтва ў сферы турызму: у бліжэйшы час будзе сфарміравана дагаворна-прававая база ў гэтай галіне. Суразмоўцы ацанілі і перспектывы ўдзелу беларускіх будаўнікоў у стварэнні аб'ектаў туріндустрыі ў Венесуэле, перадае прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Авіясанкцыі супраць Беларусі
Пасля інцыдэнту з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair Захад заявіў, што Мінск прымусіў прызямліцца ў сваім аэрапорце пад прыдуманай падставай борт, якім з Афін у Вільнюс ляцеў адзін з заснавальнікаў прызнанага ў рэспубліцы экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta і абвінавачаны Беларуссю па артыкуле "арганізацыя масавых беспарадкаў" Раман Пратасевіч. Пасля гэтага некаторыя авіякампаніі вырашылі лятаць, абмінаючы паветраную прастору Беларусі, а Еўрасаюз забараніў беларускім авіяперавознікам выкарыстоўваць сваю паветраную прастору і аэрапорты.
У канцы траўня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што айчынная авіякампанія "Белавія" на фоне абмежаванняў будзе мяняць мадэль бізнэсу, нарошчваць палёты ў тыя краіны, куды перавозчыка пускаюць. У прыватнасці, плануецца развіваць рэйсы ў СНД. Да еўрапейскіх санкцый сетка рэгулярных рэйсаў авіякампаніі "Белавія" ахоплівала краіны Еўропы і Азіі.
Калі Беларусь застанецца ва ўмовах авіясанкцый, цалкам верагодна, што рэйсы ў Каракас будуць выконвацца праз Расію ў аблёт Украіны, Турцыю і краіны Паўночнай Афрыкі.
Расія здымае ўсе
абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю
Мінск вядзе
перамовы з авіякампаніямі ЕС аб аднаўленні палётаў
Новы маршрут: чартар "Белавія" паляцеў у Іарданію