https://bel.sputnik.by/20210922/udaryl-elektraprabegam-mnchane-perasel-na-ekatranspart--vdea-1056657223.html
Ударылі электрапрабегам: мінчане пераселі на экатранспарт – відэа
Ударылі электрапрабегам: мінчане пераселі на экатранспарт – відэа
Sputnik Беларусь
У Сусветны дзень без аўтамабіля ў Мінску прайшла экалагічная акцыя. Яе ўдзельнікі на веласіпедах, самакатах, монакалёсах і байках зладзілі электрапрабег па... 22.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-22T17:21+0300
2021-09-22T17:21+0300
2021-09-22T17:21+0300
відэа
веласіпед
мінск
дзень без аўтамабіля
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056656691_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_cb4de4e801b2262226ff1ba2c97faccb.jpg
У Сусветны дзень без аўтамабіля мінчане пераселі на экалагічна чыстыя віды транспарту і наладзілі электрапрабег. Акцыю пад назвай "Мінск - мабільны горад" у гонар 20-годдзя агенцтва "Мінск-Навіны" правялі супрацоўнікі "Радыё-Мінск".Маршрут электрапрабега пралягаў уздоўж галоўнай мінскай веладарожкі, дыстанцыя - 20 кіламетраў. У прабегу удзельнічаў толькі экатранспарт: веласіпеды, самакаты, монакалёсы і электрабайкі."У нас развіваецца ў тым ліку і атамная энергетыка, у нас, мы спадзяемся, будзе танная электрычнасць, і мы ўпэўнены, што Мінск, які ўваходзіць у топ-10 самых найбуйнейшых гарадоў Еўропы будзе ўсё больш і больш клапаціцца пра тое, каб быць чыстым", - дадаў Дзмітрый Партон.У электрапрабегу паўдзельнічалі кіраўнікі СМІ, журналісты, прадстаўнікі органаў улады і упраўленняў, прадпрыемстваў і арганізацый, спартсмены, а таксама "Міс Беларусь - 2021" Дар'я Ганчарэвіч і "Міс топ-мадэль Беларусь - 2021" Дар'я Шыбко.Акрамя прабегу арганізатары зладзілі прэзентацыю электракараў і дэманстрацыю электразаряднай станцыі. На пляцоўцы акрамя брэндавых марак прадставілі электрамабілі айчыннай вытворчасці.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056656691_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_ded73c2b6734766d300b78df91b398e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
веласіпед, мінск, дзень без аўтамабіля, видео
веласіпед, мінск, дзень без аўтамабіля, видео
Ударылі электрапрабегам: мінчане пераселі на экатранспарт – відэа
У Сусветны дзень без аўтамабіля ў Мінску прайшла экалагічная акцыя. Яе ўдзельнікі на веласіпедах, самакатах, монакалёсах і байках зладзілі электрапрабег па сталічнай веладарожцы. Глядзіце на відэа, як гэта было.
У Сусветны дзень без аўтамабіля мінчане пераселі на экалагічна чыстыя віды транспарту і наладзілі электрапрабег. Акцыю пад назвай "Мінск - мабільны горад" у гонар 20-годдзя агенцтва "Мінск-Навіны" правялі супрацоўнікі "Радыё-Мінск".
"Сёння Сусветны дзень без аўтамабіля, сёння сканчаецца тыдзень мабільнасці агульнаеўрапейскі і мы хочам такой акцыяй нагадаць пра тое, што ёсць у нас электрычныя віды транспарту, якімі можна скарыстацца", - адзначыў намеснік гендырэктара "Мінск-навіны" Дзмітрый Партон.
Маршрут электрапрабега пралягаў уздоўж галоўнай мінскай веладарожкі, дыстанцыя - 20 кіламетраў. У прабегу удзельнічаў толькі экатранспарт: веласіпеды, самакаты, монакалёсы і электрабайкі.
"У нас развіваецца ў тым ліку і атамная энергетыка, у нас, мы спадзяемся, будзе танная электрычнасць, і мы ўпэўнены, што Мінск, які ўваходзіць у топ-10 самых найбуйнейшых гарадоў Еўропы будзе ўсё больш і больш клапаціцца пра тое, каб быць чыстым", - дадаў Дзмітрый Партон.
У электрапрабегу паўдзельнічалі кіраўнікі СМІ, журналісты, прадстаўнікі органаў улады і упраўленняў, прадпрыемстваў і арганізацый, спартсмены, а таксама "Міс Беларусь - 2021" Дар'я Ганчарэвіч і "Міс топ-мадэль Беларусь - 2021" Дар'я Шыбко.
Акрамя прабегу арганізатары зладзілі прэзентацыю электракараў і дэманстрацыю электразаряднай станцыі. На пляцоўцы акрамя брэндавых марак прадставілі электрамабілі айчыннай вытворчасці.