https://bel.sputnik.by/20210923/belarus-nakrue-gumantarnuyu-dapamogu-venesuele-na-pamlna-dolara-1056672493.html
Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Венесуэле на паўмільёна долараў
Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Венесуэле на паўмільёна долараў
Sputnik Беларусь
Баліварыянская рэспубліка на працягу апошніх некалькіх гадоў знаходзіцца ў глыбокім крызісу пасля правядзення выбараў, і беларускі бок прадастаўляе дапамогу на... 23.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-23T12:15+0300
2021-09-23T12:15+0300
2021-09-23T12:15+0300
беларусь
у свеце
венесуэла
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103988/35/1039883563_0:446:2848:2048_1920x0_80_0_0_0c3aeef72ec53a5159d6f21e883bb517.jpg
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Савет міністраў пастанавіў накіраваць гуманітарную дапамогу ў Венесуэлу на агульную суму ў 1 431 953,1 беларускага рубля (прыкладна 560 тысяч долараў - Sputnik), гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.Міжнародны гуманітарны груз будзе складацца з лекавых прэпаратаў і сродкаў індывідуальнай абароны. Абавязак па забеспячэнні гэтымі рэчамі ўскладзены на міністэрства аховы здароўя, МНС, Дзяржкамваенпрам, Белнафтахім і Віцебскі аблвыканкам."Міністэрству па надзвычайных сітуацыях забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск", - гаворыцца ў тэксце пастановы.Беларуская гандлёва-прамысловая палата пры гэтым на бязвыплатнай аснове акажа садзейнічанне ў афармленні сертыфіката свабоднага продажу і сертыфіката аб паходжанні на прадукцыю, якая ўвайшла ў склад гуманітарнага грузу. МЗС у сваю чаргу бясплатна дапаможа легалізаваць сертыфікаты на тавары.Міністэрства фінансаў выдзеліць сродкі на міжнародную гуманітарную дапамогу са сродкаў, якія прадугледжаны на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі. ДМК дапаможа ў афармленні дадзенага грузу на мытні.Чытайце таксама:
беларусь
венесуэла
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103988/35/1039883563_117:0:2848:2048_1920x0_80_0_0_8a5c20654d9040f33e11da02e4359f4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, у свеце, венесуэла
беларусь, у свеце, венесуэла
Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Венесуэле на паўмільёна долараў
Баліварыянская рэспубліка на працягу апошніх некалькіх гадоў знаходзіцца ў глыбокім крызісу пасля правядзення выбараў, і беларускі бок прадастаўляе дапамогу на фоне складанасцяў, выкліканых дадаткова пандэміяй.
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Савет міністраў пастанавіў накіраваць гуманітарную дапамогу ў Венесуэлу на агульную суму ў 1 431 953,1 беларускага рубля (прыкладна 560 тысяч долараў - Sputnik), гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.
Міжнародны гуманітарны груз будзе складацца з лекавых прэпаратаў і сродкаў індывідуальнай абароны. Абавязак па забеспячэнні гэтымі рэчамі ўскладзены на міністэрства аховы здароўя, МНС, Дзяржкамваенпрам, Белнафтахім і Віцебскі аблвыканкам.
"Міністэрству па надзвычайных сітуацыях забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск", - гаворыцца ў тэксце пастановы.
Беларуская гандлёва-прамысловая палата пры гэтым на бязвыплатнай аснове акажа садзейнічанне ў афармленні сертыфіката свабоднага продажу і сертыфіката аб паходжанні на прадукцыю, якая ўвайшла ў склад гуманітарнага грузу. МЗС у сваю чаргу бясплатна дапаможа легалізаваць сертыфікаты на тавары.
Міністэрства фінансаў выдзеліць сродкі на міжнародную гуманітарную дапамогу са сродкаў, якія прадугледжаны на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі. ДМК дапаможа ў афармленні дадзенага грузу на мытні.
Самазвал, лекі і цукар: Беларусь акажа гуманітарную
дапамогу СірыіРасія перадала
гуманітарную дапамогу Беларусі
Партыя медыцынскіх сродкаў вагой 10 тон ляціць
з Кітая ў Беларусь