https://bel.sputnik.by/20210923/dzyatsey-z-konga--raka-znayshl-na-belaruska-polskay-myazhy-1056675794.html
Дзяцей з Конга і Ірака знайшлі на беларуска-польскай мяжы
Дзяцей з Конга і Ірака знайшлі на беларуска-польскай мяжы
Sputnik Беларусь
Медыкі агледзелі замежнікаў: у дзяцей выявілі прыкметы пераахаладжэння, абязводжвання і, верагодна, атручванні і адправілі ў бальніцу. 23.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-23T12:51+0300
2021-09-23T12:51+0300
2021-09-23T12:51+0300
калючая загарода еўрасаюза
дзеці
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
бальніца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1e/1056059517_0:0:3197:1799_1920x0_80_0_0_f713cc03a5a87a6af6c74ebbbcebeefe.jpg
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Трох знясіленых дзяцей бежанцаў выявіў на лініі беларуска-польскай мяжы пагранічны нарад заставы "Падліпкі" Гродзенскай пагрангрупы, падрабязнасці інцыдэнту распавялі ў ДПК.Дзеці знаходзіліся ў складзе групы з шасці чалавек: жанчына з 4-гадовым хлопчыкам - грамадзяне Конга, астатнія чацвёра - грамадзяне Ірака з двума дзецьмі 5 і 12 гадоў. Медыкі агледзелі замежнікаў: у хлопчыка з Конга выявілі траўму ладыжкі, у іракскіх дзяцей - прыкметы пераахаладжэння, абязводжвання і, верагодна, атручвання.Таксама памежнікі выявілі двух знясіленых іракцаў - высветлілася, што яны браты. Адзін з іх не мог перасоўвацца, так як, па яго словах, сур'ёзна пашкодзіў ногі падчас знаходжання на тэрыторыі Польшчы.У Дзяржпагранкамітэце растлумачылі, што абедзве групы бежанцаў шпіталізаваны ў Гарадзенскую абласную клінічную бальніцу. Паводле ацэнкі медыкаў, стан дзяцей ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Для далейшага абследавання і лячэння яны шпіталізаваны ў педыятрычнае аддзяленне.Ахвяры міграцыйнага крызісуНядаўна на беларуска-польскай мяжы былі знойдзены целы трох чалавек. Як мяркуецца, гэта грамадзяне Ірака, Конга і Камеруна. Паводле слоў прэм'ер-міністра Польшчы Матэуша Маравецкага, людзі памерлі з-за пераахаладжэння і ператамлення. Справу расследуюць польскія праваахоўнікі.Да гэтага ГПК Беларусі заяўляў, што недалёка ад мяжы з Польшчай было знойдзена цела жанчыны і выяўленыя "сляды валачэння цела з польскай тэрыторыі на беларускую".Побач знаходзіліся трое дзяцей, пажылая жанчына і мужчына. Яны распавялі, што польскія сілавікі, пагражаючы зброяй, прымусілі іх перасячы мяжу.Следчы камітэт Беларусі ўсталёўвае абставіны гібелі жанчыны. Верагодна, да гэтага прывяло абмаражэнне.Міграцыйны крызіс у ЕСЛітва, Польшча і Латвія заяўляюць аб небывалым патоку мігрантаў з пачатку гэтага года. Мінск абвінавачваюць у транзіце бежанцаў у краіны ЕС.Прыбалтыйскія дзяржавы ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, надзяліўшы памежнікаў паўнамоцтвамі высылаць мігрантаў у Беларусь.Літоўскія і польскія ўлады ўзводзяць калючы плот на мяжы з Беларуссю і распавядаюць пра тысячы затрыманых перабежчыкаў.ГПК Беларусі паведамляў аб некалькіх выпадках гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў з тэрыторыі Еўрасаюза.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1e/1056059517_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_a2d5f110d8f0e07d73e36c92bc8ba9a2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзеці, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, бальніца
дзеці, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, бальніца
Дзяцей з Конга і Ірака знайшлі на беларуска-польскай мяжы
Медыкі агледзелі замежнікаў: у дзяцей выявілі прыкметы пераахаладжэння, абязводжвання і, верагодна, атручванні і адправілі ў бальніцу.
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Трох знясіленых дзяцей бежанцаў выявіў на лініі беларуска-польскай мяжы пагранічны нарад заставы "Падліпкі" Гродзенскай пагрангрупы, падрабязнасці інцыдэнту распавялі ў ДПК.
Дзеці знаходзіліся ў складзе групы з шасці чалавек: жанчына з 4-гадовым хлопчыкам - грамадзяне Конга, астатнія чацвёра - грамадзяне Ірака з двума дзецьмі 5 і 12 гадоў. Медыкі агледзелі замежнікаў: у хлопчыка з Конга выявілі траўму ладыжкі, у іракскіх дзяцей - прыкметы пераахаладжэння, абязводжвання і, верагодна, атручвання.
Таксама памежнікі выявілі двух знясіленых іракцаў - высветлілася, што яны браты. Адзін з іх не мог перасоўвацца, так як, па яго словах, сур'ёзна пашкодзіў ногі падчас знаходжання на тэрыторыі Польшчы.
У Дзяржпагранкамітэце растлумачылі, што абедзве групы бежанцаў шпіталізаваны ў Гарадзенскую абласную клінічную бальніцу. Паводле ацэнкі медыкаў, стан дзяцей ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Для далейшага абследавання і лячэння яны шпіталізаваны ў педыятрычнае аддзяленне.
Ахвяры міграцыйнага крызісу
Нядаўна на беларуска-польскай мяжы былі знойдзены целы трох чалавек. Як мяркуецца, гэта грамадзяне Ірака, Конга і Камеруна. Паводле слоў прэм'ер-міністра Польшчы Матэуша Маравецкага, людзі памерлі з-за пераахаладжэння і ператамлення. Справу расследуюць польскія праваахоўнікі.
Да гэтага ГПК Беларусі заяўляў, што недалёка ад мяжы з Польшчай было знойдзена цела жанчыны і выяўленыя "сляды валачэння цела з польскай тэрыторыі на беларускую".
Побач знаходзіліся трое дзяцей, пажылая жанчына і мужчына. Яны распавялі, што польскія сілавікі, пагражаючы зброяй, прымусілі іх перасячы мяжу.
Следчы камітэт Беларусі ўсталёўвае абставіны гібелі жанчыны. Верагодна, да гэтага прывяло абмаражэнне.
Літва, Польшча і Латвія заяўляюць аб небывалым патоку мігрантаў з пачатку гэтага года. Мінск абвінавачваюць у транзіце бежанцаў у краіны ЕС.
Прыбалтыйскія дзяржавы ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, надзяліўшы памежнікаў паўнамоцтвамі высылаць мігрантаў у Беларусь.
Літоўскія і польскія ўлады ўзводзяць калючы плот на мяжы з Беларуссю і распавядаюць пра тысячы затрыманых перабежчыкаў.
ГПК Беларусі паведамляў аб некалькіх выпадках гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў з тэрыторыі Еўрасаюза.