Мінадукацыі прапануе выпускнікам школ прайсці бясплатнае РТ

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкШкольнікі на экзамене, архіўнае фота
Школьнікі на экзамене, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 23.09.2021
Падпісацца
У гэтым годзе рэпетыцыйнае тэсціраванне пачнецца па традыцыі ў кастрычніку, першы этап пройдзе па снежань; другі - са студзеня па люты; трэці - з сакавіка па красавік.
МІНСК, 23 вер - Sputnik. Упершыню выпускнікі школ змогуць прайсці бясплатнае дыстанцыйнае РТ, падрабязнасці распавялі ў прэс-службе Мінадукацыі.
Каб прайсці тэсціраванне, трэба зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ. Пасля гэтага вучань павінен выбраць любы з 15 навучальных прадметаў і рашыць заданні. Вынікі камп’ютар выдасць на працягу некалькіх хвілін.
Дыстанцыйнае РТ бясплатнае ў адрозненне ад звычайных рэпетыцыйнага або цэнтралізаванага тэсціравання. Дарэчы, у гэтым годзе РТ пройдзе ў звыклыя тэрміны: першы этап - з кастрычніка па снежань, другі - са студзеня па люты, трэці - з сакавіка па красавік.
Зарэгістравацца на РТ можна будзе ўжо з 1 кастрычніка.
Спіс навучальных устаноў, дзе можна здаць РТ, будзе размешчаны на сайце РІКВ пасля заключэння дамоваў. Кожны пункт тэсціравання вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў па вучэбных прадметах ЦТ.

ЦТ застаецца

Навіна аб тым, што міністэрства адукацыі Беларусі збіраецца ў найбліжэйшай будучыні памяняць сістэму выпускных і ўступных выпрабаванняў, школьнікі і іх бацькі чулі не раз. Аднак, па словах дырэктара РІКВ Юрыя Міксюка, адмяняць ЦТ у бліжэйшыя гады не будуць.
"Я думаю, што форма ўступных экзаменаў як тэсціраванне захаваецца, яна сябе зарэкамендавала станоўча і знаходзіць падтрымку і павагу ў грамадстве", - казаў ён у інтэрв'ю Sputnik.

Аб'яднаны экзамен

Падчас Рэспубліканскага педсавета, які прайшоў у Мінску ў канцы жніўня, міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў, што дзяржэкзамен, які аб'яднае выпускныя экзамены ў 11-м класе і ЦТ, будзе ўведзены ў беларускіх школах з 2023 года. Першымі ацаніць новаўвядзенне змогуць выпускнікі 2024 года.
Чытайце таксама:
У Беларусі зменяць правілы здачы ЦТ і зробяць больш жорсткім пераход у профільныя класы
"Ёсць насцярожанасць": рэпетытар Лівянт аб перазагрузцы сістэмы адукацыі
Уступная кампанія - 2021: вынікі і ўрокі на будучыню
Стужка навiн
0