https://bel.sputnik.by/20210924/yakoy-budze-zma--belarus-raspavyal-navukotsy-1056710600.html
Якой будзе зіма ў Беларусі, распавялі навукоўцы
Якой будзе зіма ў Беларусі, распавялі навукоўцы
Sputnik Беларусь
Па словах навукоўцаў, нашы продкі неаднаразова перажывалі глабальныя пацяпленні і пахаладанні. 24.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-24T14:20+0300
2021-09-24T14:20+0300
2021-09-24T14:20+0300
беларусь
пацяпленне
навукоўцы
зіма
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046916045_0:0:1800:1014_1920x0_80_0_0_de316d648ec9174b99f1a50f58063a62.jpg
МІНСК, 24 вер - Sputnik. Глабальныя змены клімату на планеце звязаныя не толькі з дзейнасцю чалавека і парніковымі газамі. Існуе пэўная цыклічнасць пацяплення і пахаладанняў. Як зменіцца клімат у нашай краіне, спецыялісты Інстытута прыродакарыстання НАН распавялі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Анамалія або заканамернасць?Анамальна спякотнае лета, лютыя зімы, шквальныя ветры і буран... Такое надвор'е ў Беларусі не ўзгадаюць нават старажылы. Па словах галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі акадэміка Уладзіміра Логінава, падобныя анамаліі нашы далёкія продкі ўжо перажывалі і не раз.Як адзначыў спікер, надвор'е на планеце змянялася неаднаразова. Напрыклад, у XI стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі вырошчвалі бахчавыя культуры - кавуны і дыні."Былі і такія эпохі, калі тэмпература летам была адмоўная. Ёсць карцінкі, якія паказваюць, што бялізна ў Англіі замярзала пры сушцы летам. Гэта было на працягу так званага малога ледніковага перыяду, які мае досыць вялікую працягласць. Пачаўся ён у 1645. І па розных ацэнках скончыўся ў XVII-XVIII стагоддзі ", - адзначыў Логінаў.Аб рэйтынгу зім і прагнозахЦяперашні халодны верасень выклікаў турботы ў беларусаў. Калі ўжо ў пачатку восені слупок тэрмометра не перавышае дзесяціградуснай адзнакі, то што будзе далей і асабліва зімой? Мінулая, напрыклад, лічыцца анамальна халоднай."Калі казаць пра зіму мінулага года, яна не была экстрэмальнай. Людзі напалоханы, проста даўно не было суровых зім. Зіма ў мінулым годзе ў Беларусі займае недзе 20 месца па рангу. Самая суровая зіма была за ўсю гісторыю інструментальных назіранняў Рэспублікі Беларусь - гэта зіма 1939 года", - адзначыў Логінаў.Паводле яго слоў, у некаторыя дні стаялі амаль саракоградусныя маразы.Ці будзе снег у навагоднюю ноч?Па словах дырэктара Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргея Лысенкі, сёння мяжа прадказальнасці надвор'я не перавышае 2-3 тыдні.Паводле яго слоў, вялікія надзеі ў доўгатэрміновым прагназаванні падаюць метады глыбокага машыннага навучання, калі падбіраюцца рознага роду глабальныя геафізічныя індэксы, якія адбіваюцца на клімаце, умовах надвор'я у тым ліку і ў Беларусі."Калі казаць якой будзе зіма, зноў жа можна зыходзіць з цыклічных праяў. На тэрыторыі Усходняй Еўропы праяўляюцца 8-гадавыя ваганні. Зараз мы знаходзімся як раз у мінімуме 8-гадовага цыкла. Не выпадкова мінулая зіма была досыць халодная. І верагоднасць такіх зім у наступны год таксама павышаецца. Гэта не азначае, што зіма будзе халодная, але верагоднасць досыць высокая", - рэзюмаваў Лысенка.
https://bel.sputnik.by/20210924/zhoty-zroven-nebyaspek-abyaleny-snoptykam-na-subotu-1056708948.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046916045_27:0:1627:1200_1920x0_80_0_0_bec2670009c9117de9fec2a6beaf57e9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, пацяпленне, навукоўцы, зіма
беларусь, пацяпленне, навукоўцы, зіма
Якой будзе зіма ў Беларусі, распавялі навукоўцы
Па словах навукоўцаў, нашы продкі неаднаразова перажывалі глабальныя пацяпленні і пахаладанні.
МІНСК, 24 вер - Sputnik. Глабальныя змены клімату на планеце звязаныя не толькі з дзейнасцю чалавека і парніковымі газамі. Існуе пэўная цыклічнасць пацяплення і пахаладанняў. Як зменіцца клімат у нашай краіне, спецыялісты Інстытута прыродакарыстання НАН распавялі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Анамалія або заканамернасць?
Анамальна спякотнае лета, лютыя зімы, шквальныя ветры і буран... Такое надвор'е ў Беларусі не ўзгадаюць нават старажылы. Па словах галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі акадэміка Уладзіміра Логінава, падобныя анамаліі нашы далёкія продкі ўжо перажывалі і не раз.
"Калі паглядзець апошнія 7 тысяч гадоў, то можна назваць некалькі эпох, калі тэмпература была вышэй, чым цяпер. Нельга казаць, што такогаі надвор'я як цяпер ніколі не было, было. Цыклічнасць была і будзе. Але тут вымушаны ўлічваць і антрапагенны фактар - рост парніковых газаў", - сказаў акадэмік Логінаў.
Як адзначыў спікер, надвор'е на планеце змянялася неаднаразова. Напрыклад, у XI стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі вырошчвалі бахчавыя культуры - кавуны і дыні.
"Былі і такія эпохі, калі тэмпература летам была адмоўная. Ёсць карцінкі, якія паказваюць, што бялізна ў Англіі замярзала пры сушцы летам. Гэта было на працягу так званага малога ледніковага перыяду, які мае досыць вялікую працягласць. Пачаўся ён у 1645. І па розных ацэнках скончыўся ў XVII-XVIII стагоддзі ", - адзначыў Логінаў.
Аб рэйтынгу зім і прагнозах
Цяперашні халодны верасень выклікаў турботы ў беларусаў. Калі ўжо ў пачатку восені слупок тэрмометра не перавышае дзесяціградуснай адзнакі, то што будзе далей і асабліва зімой? Мінулая, напрыклад, лічыцца анамальна халоднай.
"Калі казаць пра зіму мінулага года, яна не была экстрэмальнай. Людзі напалоханы, проста даўно не было суровых зім. Зіма ў мінулым годзе ў Беларусі займае недзе 20 месца па рангу. Самая суровая зіма была за ўсю гісторыю інструментальных назіранняў Рэспублікі Беларусь - гэта зіма 1939 года", - адзначыў Логінаў.
Паводле яго слоў, у некаторыя дні стаялі амаль саракоградусныя маразы.
Ці будзе снег у навагоднюю ноч?
Па словах дырэктара Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргея Лысенкі, сёння мяжа прадказальнасці надвор'я не перавышае 2-3 тыдні.
"Сказаць аб тым, ці будзе снег у навагоднюю ноч ці не - такіх метадаў у свеце не існуе. Мы можам казаць толькі пра анамаліі - у сярэднім адрозненні тэмпературы зімы або асобных месяцаў ад сярэдніх шматгадовых умоў. І ў гэтых прагнозах можна абапірацца, дапусцім, на змену тэмпературы сусветнага акіяна, атмасферныя цыркуляцыі, ледавітасці ў Арктыцы ", - сказаў Лысенка.
Паводле яго слоў, вялікія надзеі ў доўгатэрміновым прагназаванні падаюць метады глыбокага машыннага навучання, калі падбіраюцца рознага роду глабальныя геафізічныя індэксы, якія адбіваюцца на клімаце, умовах надвор'я у тым ліку і ў Беларусі.
"Калі казаць якой будзе зіма, зноў жа можна зыходзіць з цыклічных праяў. На тэрыторыі Усходняй Еўропы праяўляюцца 8-гадавыя ваганні. Зараз мы знаходзімся як раз у мінімуме 8-гадовага цыкла. Не выпадкова мінулая зіма была досыць халодная. І верагоднасць такіх зім у наступны год таксама павышаецца. Гэта не азначае, што зіма будзе халодная, але верагоднасць досыць высокая", - рэзюмаваў Лысенка.