https://bel.sputnik.by/20210928/makey-z-trybuny-aan-nazva-belarus-mshennyu-dlya-kalektynaga-zakhadu-1056776582.html
Макей з трыбуны ААН назваў Беларусь мішэнню для калектыўнага Захаду
Макей з трыбуны ААН назваў Беларусь мішэнню для калектыўнага Захаду
Sputnik Беларусь
Прычынай такой сітуацыі стаў правал каляровай рэвалюцыі ў Беларусі, пры гэтым супраць краіны развязана "маштабная гібрыдная вайна па ўсіх напрамках", упэўнены... 28.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-28T08:56+0300
2021-09-28T08:56+0300
2021-09-28T08:56+0300
аан
уладзімір макей
беларусь
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047919848_0:0:3107:1748_1920x0_80_0_0_26be3a83b4ffdc73d309c84cacdb2df6.jpg
МІНСК, 28 вер - Sputnik. Беларусь больш за год застаецца мішэнню ваяўнічага ціску з боку калектыўнага Захаду, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы ў Нью-Йорку на 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.Прычынай сітуацыі, якая склалася, Макей назваў нерэалізаваны сцэнарый чарговай каляровай рэвалюцыі."Сёння супраць Беларусі развязана маштабная гібрыдная вайна па ўсіх напрамках", - сказаў ён.Бліцкрыг не атрымаўсяПа словах міністра, заходнія краіны прыдумляюць "крывадушныя эпітэты" для апраўдання сваіх дзеянняў - "меры падтрымкі дэмакратыі", "сектаральныя абмежаванні" або "садзейнічанне дабрабыту народа"."Захад усё яшчэ ніяк не можа змірыцца з выбарам большасці беларусаў, таму што гэты выбар беларускіх выбаршчыкаў знерваваў планы асобных стратэгаў. Бліцкрыг па змене ўлады ў Беларусі не атрымаўся", - падкрэсліў Макей.Паводле яго заяў, Беларусь працягвае паслядоўна і паспяхова развівацца, ідзе сваім шляхам. Пры гэтым правачалавечая праблематыка стала ў свеце рэальнай зброяй супраць няўгодных краін."Дэмакратыя, выкраеная па лякалах калектыўнага Захаду, насаджаная недарэчы ў розных краінах свету, нікому не прынесла карысці, а, наадварот, сее хаос і нестабільнасць", - заявіў Уладзімір Макей.Выкараніць практыку санкцыйВыступаючы на 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, міністр замежных спраў Беларусі заклікаў выкараніць назаўжды практыку адвольных санкцый у якасці інструмента палітычнага ціску."І гэта таксама павінна быць адной з сфер дзейнасці ААН", - заявіў кіраўнік МЗС.Праблема міграцыіКіраўнік беларускага МЗС прыцягнуў увагу грамадскасці да праблем міграцыі. Мільёны бежанцаў, паводле яго слоў, імкнуцца патрапіць у "Еўропу, каб уратавацца ад голаду і бедстваў, створаных гэтай жа Еўропай і Захадам у цэлым".Макей назваў такія факты цынізмам і блюзнерствам. На яго думку, тэма бежанцаў зноў становіцца ўсё больш актуальнай з прычыны безадказнага стаўлення заходніх краін да гэтай праблемы.У закладніках у пандэмііУладзімір Макей адзначыў, што ўжо больш за паўтара года свет знаходзіцца ў заложніках у пандэміі COVID-19, якая забрала жыцці мільёнаў людзей, прывяла да незваротных сацыяльным і эканамічных страт."Мы ў поўнай меры падтрымліваем працэс, які праходзіць у рамках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ц рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне аховы здароўя", - сказаў кіраўнік беларускага МЗС.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што нельга дапускаць палітызацыю гэтай тэматыкі.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047919848_130:0:2861:2048_1920x0_80_0_0_2d6e3d898e9132e82d47dcaf97d8951b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аан, уладзімір макей, беларусь, захад
аан, уладзімір макей, беларусь, захад
Макей з трыбуны ААН назваў Беларусь мішэнню для калектыўнага Захаду
Прычынай такой сітуацыі стаў правал каляровай рэвалюцыі ў Беларусі, пры гэтым супраць краіны развязана "маштабная гібрыдная вайна па ўсіх напрамках", упэўнены кіраўнік МЗС.
МІНСК, 28 вер - Sputnik. Беларусь больш за год застаецца мішэнню ваяўнічага ціску з боку калектыўнага Захаду, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы ў Нью-Йорку на 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
"Свет сёння дасягнуў найвышэйшай ступені канфрантацыі. Беларусь таксама апынулася ўцягнутай не па сваёй волі ў бездань гэтай геапалітычнай вайны", - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.
Прычынай сітуацыі, якая склалася, Макей назваў нерэалізаваны сцэнарый чарговай каляровай рэвалюцыі.
"Сёння супраць Беларусі развязана маштабная гібрыдная вайна па ўсіх напрамках", - сказаў ён.
Па словах міністра, заходнія краіны прыдумляюць "крывадушныя эпітэты" для апраўдання сваіх дзеянняў - "меры падтрымкі дэмакратыі", "сектаральныя абмежаванні" або "садзейнічанне дабрабыту народа".
"Захад усё яшчэ ніяк не можа змірыцца з выбарам большасці беларусаў, таму што гэты выбар беларускіх выбаршчыкаў знерваваў планы асобных стратэгаў. Бліцкрыг па змене ўлады ў Беларусі не атрымаўся", - падкрэсліў Макей.
Паводле яго заяў, Беларусь працягвае паслядоўна і паспяхова развівацца, ідзе сваім шляхам. Пры гэтым правачалавечая праблематыка стала ў свеце рэальнай зброяй супраць няўгодных краін.
"Дэмакратыя, выкраеная па лякалах калектыўнага Захаду, насаджаная недарэчы ў розных краінах свету, нікому не прынесла карысці, а, наадварот, сее хаос і нестабільнасць", - заявіў Уладзімір Макей.
Выкараніць практыку санкцый
Выступаючы на 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, міністр замежных спраў Беларусі заклікаў выкараніць назаўжды практыку адвольных санкцый у якасці інструмента палітычнага ціску.
"І гэта таксама павінна быць адной з сфер дзейнасці ААН", - заявіў кіраўнік МЗС.
Кіраўнік беларускага МЗС прыцягнуў увагу грамадскасці да праблем міграцыі. Мільёны бежанцаў, паводле яго слоў, імкнуцца патрапіць у "Еўропу, каб уратавацца ад голаду і бедстваў, створаных гэтай жа Еўропай і Захадам у цэлым".
"Як аказалася, іх у Еўропе ніхто не чакае. Дайшло ўжо да таго, што ў суседняй з Беларуссю Польшчы, балтыйскіх дзяржавах бежанцаў не толькі мэтанакіравана збіваюць, а забіваюць, і іх мёртвыя целы затым употай ноччу перацягваюць праз мяжу на беларускую тэрыторыю", - заявіў міністр.
Макей назваў такія факты цынізмам і блюзнерствам. На яго думку, тэма бежанцаў зноў становіцца ўсё больш актуальнай з прычыны безадказнага стаўлення заходніх краін да гэтай праблемы.
Уладзімір Макей адзначыў, што ўжо больш за паўтара года свет знаходзіцца ў заложніках у пандэміі COVID-19, якая забрала жыцці мільёнаў людзей, прывяла да незваротных сацыяльным і эканамічных страт.
"Мы ў поўнай меры падтрымліваем працэс, які праходзіць у рамках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ц рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне аховы здароўя", - сказаў кіраўнік беларускага МЗС.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што нельга дапускаць палітызацыю гэтай тэматыкі.
Што
сказаў Лаўроў на Генасамблеі ААН
Макей распавёў генсеку ААН аб канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі
Макей з трыбуны ААН перасцярог аб наступствах калійных санкцый