https://bel.sputnik.by/20210928/raspratsoshchyk-kanstytutsy-yashche-ne-vyznachyl-yak-byts-z-uns--smyarotnym-pakarannem-1056795917.html
Распрацоўшчыкі Канстытуцыі яшчэ не вызначылі, як быць з УНС і смяротным пакараннем
Распрацоўшчыкі Канстытуцыі яшчэ не вызначылі, як быць з УНС і смяротным пакараннем
Sputnik Беларусь
Камісія, якая працуе над навацыямі ў Асноўны Закон, мяркуе, што ў ліку членаў Усебеларускага народнага схода павінен быць і прэзідэнт, які спыніў паўнамоцтвы. 28.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-28T16:17+0300
2021-09-28T16:17+0300
2022-01-19T18:40+0300
канстытуцыя
унс
смяротнае пакаранне
усебеларускі народны сход
прэзідэнт
асноўны закон
паўнамоцтвы
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101374/53/1013745382_0:52:1000:615_1920x0_80_0_0_8a2ea6f7abec867f5d3ea54073882453.jpg
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапануе ўнесці змены ў 53 артыкулы Канстытуцыі, уключыць у Асноўны Закон 14 новых артыкулаў, выключыць 3, сказаў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Пра гэта піша БелТА.Паводле яго слоў, спецыяльная Канстытуцыйная камісія правяла больш за 10 пасяджэнняў, на якіх разглядаліся прапановы беларусаў аб змене Асноўнага Закона. У далейшым яны ўжо дапрацоўваліся ў адпаведнасці з заўвагамі членаў камісіі.Пры гэтым старшыня Канстытуцыйнай камісіі мяркуе, што навацыі, распрацаваныя камісіяй, могуць стаць асновай далейшага развіцця рэспублікі і ўмацаваць канстытуцыйны статус Беларусі як сацыяльнай і дэмакратычнай краіны.Пётр Міклашэвіч асобную ўвагу засяродзіў на тым, што не атрымалася выпрацаваць агульны падыход па трох асноўных напрамках.У першую чаргу, гэта фарміраванне Усебеларускага народнага схода (УНС). Асноўная частка камісіі прапануе, што ў склад УНС павінны ўвайсці кіраўнік дзяржавы, дэпутаты парламента абедзвюх палат, а таксама абласных саветаў дэпутатаў і Мінскага гарадскога, а таксама прэзідэнт, паўнамоцтвы якога спыніліся на пажыццёвай аснове. Такім чынам, у складзе УНС апынецца 585 членаў. Як выбіраць іншых дэлегатаў УНС рашэнне знайсці не ўдалося.Канстытуцыйная камісія не змагла разабрацца як быць з пытаннем смяротнага пакарання, таму што для змены артыкула №24 трэба праводзіць асобны рэферэндум.Нечакана сярод дыскусійных апынулася і пытанне па артыкуле 69 Асноўнага Закона аб праве вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ад працоўных калектываў."Дадзеныя пытанні патрабуюць сёння дадатковага ўсебаковага абмеркавання", - падсумаваў Пётр Міклашэвіч.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101374/53/1013745382_56:0:944:666_1920x0_80_0_0_4813d874e89d6785876760bac9eab4f5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канстытуцыя, унс, смяротнае пакаранне, усебеларускі народны сход, прэзідэнт, асноўны закон, паўнамоцтвы, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
канстытуцыя, унс, смяротнае пакаранне, усебеларускі народны сход, прэзідэнт, асноўны закон, паўнамоцтвы, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Распрацоўшчыкі Канстытуцыі яшчэ не вызначылі, як быць з УНС і смяротным пакараннем
16:17 28.09.2021 (абноўлена: 18:40 19.01.2022) Камісія, якая працуе над навацыямі ў Асноўны Закон, мяркуе, што ў ліку членаў Усебеларускага народнага схода павінен быць і прэзідэнт, які спыніў паўнамоцтвы.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапануе ўнесці змены ў 53 артыкулы Канстытуцыі, уключыць у Асноўны Закон 14 новых артыкулаў, выключыць 3, сказаў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Пра гэта піша
БелТА.
Паводле яго слоў, спецыяльная Канстытуцыйная камісія правяла больш за 10 пасяджэнняў, на якіх разглядаліся прапановы беларусаў аб змене Асноўнага Закона. У далейшым яны ўжо дапрацоўваліся ў адпаведнасці з заўвагамі членаў камісіі.
Пры гэтым старшыня Канстытуцыйнай камісіі мяркуе, што навацыі, распрацаваныя камісіяй, могуць стаць асновай далейшага развіцця рэспублікі і ўмацаваць канстытуцыйны статус Беларусі як сацыяльнай і дэмакратычнай краіны.
Пётр Міклашэвіч асобную ўвагу засяродзіў на тым, што не атрымалася выпрацаваць агульны падыход па трох асноўных напрамках.
У першую чаргу, гэта фарміраванне Усебеларускага народнага схода (УНС). Асноўная частка камісіі прапануе, што ў склад УНС павінны ўвайсці кіраўнік дзяржавы, дэпутаты парламента абедзвюх палат, а таксама абласных саветаў дэпутатаў і Мінскага гарадскога, а таксама прэзідэнт, паўнамоцтвы якога спыніліся на пажыццёвай аснове. Такім чынам, у складзе УНС апынецца 585 членаў. Як выбіраць іншых дэлегатаў УНС рашэнне знайсці не ўдалося.
Канстытуцыйная камісія не змагла разабрацца як быць з пытаннем смяротнага пакарання, таму што для змены артыкула №24 трэба праводзіць асобны рэферэндум.
"Разам з тым некаторымі членамі Канстытуцыйнай камісіі прапануецца адмяніць смяротнае пакаранне альбо змяніць парадак яго прымянення", - падкрэсліў старшыня Канстытуцыйнага суда.
Нечакана сярод дыскусійных апынулася і пытанне па артыкуле 69 Асноўнага Закона аб праве вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ад працоўных калектываў.
"Дадзеныя пытанні патрабуюць сёння дадатковага ўсебаковага абмеркавання", - падсумаваў Пётр Міклашэвіч.
Лукашэнка заявіў, што
праект новай Канстытуцыі нарэшце распрацавалі
Выніковы праект Канстытуцыі: новы ўзрост прэзідэнта, статус УНС і сям'і
Праект закона аб новай Канстытуцыі
разгледзяць ў кастрычнікуПраект паправак у Асноўны Закон
накіраваны прэзідэнту