https://bel.sputnik.by/20210928/rasysk-kanal-vyygra-sud-u-ltoskay-kams-pa-rady--telebachann-1056797465.html
Расійскі канал выйграў суд у Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні
Расійскі канал выйграў суд у Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні
Sputnik Беларусь
Рэгулятар балтыйскай рэспублікі прыпыніў вяшчанне ў краіне тэлеканала "РТР-Планета", але як высветлілася ў Вярхоўным судзе, гэта было зроблена з сур'ёзнымі... 28.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-28T16:51+0300
2021-09-28T16:51+0300
2021-09-28T16:51+0300
тэлебачанне
радыё
літва
тэлеканал
заканадаўства
у свеце
вяшчанне
ртр-планета
суд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1c/1056796857_0:0:3063:1723_1920x0_80_0_0_abed94436ca8dbfd110efd9da2975252.jpg
МІНСК, 28 вер – Sputnik. УДТРК выйграла справу супраць Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні ў Вярхоўным адміністрацыйным судзе Літвы, паведамілі ў прэс-службе расійскай тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі.Справа ў тым, што 14 лютага 2018 года літоўскі рэгулятар вырашыў спыніць вяшчанне тэлеканала "РТР-Планета" на тэрыторыі балтыйскай рэспубліцы. У якасці аргументацыі было агучана парушэнне закона "Аб грамадскай інфармацыі".Камісія нібыта выявіла ў праграмах "Вечар з Уладзімірам Салаўёвым," "60 хвілін" і "Паядынак. Праграма Уладзіміра Салаўёва" прыкметы заклікаў да вайны, нянавісці і міжнацыянальнай варожасці.Акрамя гэтага, 25 красавіка 2018 года рэгулятар наклаў штраф на найбуйнейшага аператара кабельнага тэлебачання рэспублікі - "Init", які працягваў трансляцыі, нягледзячы на забарону.У сваю чаргу УДТРК і "Init" звярнуліся ў Віленскі акружны адміністрацыйны суд для абскарджання рашэння камісіі. У выніку скаргі былі аб'яднаны ў адно справаводства і перададзены на разгляд у Вярхоўны адміністрацыйны суд Літвы.У выніку 1 верасня вышэйшая судовая інстанцыя прызнала рашэнне Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні незаконным. Трое з сямі прагаласаваўшых за гэтае рашэнне членаў камісіі былі звязаны дамоўнымі абавязкамі з мясцовымі каналамі, што наўпрост забараняецца літоўскім законам "Аб грамадскай інфармацыі". Гэта прамым чынам парушыла прынцып бесстароннасці.Вярхоўны суд Літвы таксама ўстанавіў, што ў прыняцці вышэйзгаданых рашэнняў Камісіі ўдзельнічала недастатковая колькасць яе членаў. Таму абодва рашэнні былі адменены, а ў разглядзе сустрэчнага іску было адмоўлена.
https://bel.sputnik.by/20210113/Rasyskae-MZS-vystupae-za-bezumonae-vykananne-pryntsypa-svabody-SM-1046621307.html
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1c/1056796857_234:0:2965:2048_1920x0_80_0_0_b8d347402c897bb5863ca3b66c158e07.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэлебачанне, радыё, літва, тэлеканал, заканадаўства, у свеце, вяшчанне, ртр-планета, суд
тэлебачанне, радыё, літва, тэлеканал, заканадаўства, у свеце, вяшчанне, ртр-планета, суд
Расійскі канал выйграў суд у Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні
Рэгулятар балтыйскай рэспублікі прыпыніў вяшчанне ў краіне тэлеканала "РТР-Планета", але як высветлілася ў Вярхоўным судзе, гэта было зроблена з сур'ёзнымі парушэннямі мясцовага заканадаўства.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. УДТРК выйграла справу супраць Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні ў Вярхоўным адміністрацыйным судзе Літвы, паведамілі ў прэс-службе расійскай тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі.
Справа ў тым, што 14 лютага 2018 года літоўскі рэгулятар вырашыў спыніць вяшчанне тэлеканала "РТР-Планета" на тэрыторыі балтыйскай рэспубліцы. У якасці аргументацыі было агучана парушэнне закона "Аб грамадскай інфармацыі".
Камісія нібыта выявіла ў праграмах "Вечар з Уладзімірам Салаўёвым," "60 хвілін" і "Паядынак. Праграма Уладзіміра Салаўёва" прыкметы заклікаў да вайны, нянавісці і міжнацыянальнай варожасці.
Акрамя гэтага, 25 красавіка 2018 года рэгулятар наклаў штраф на найбуйнейшага аператара кабельнага тэлебачання рэспублікі - "Init", які працягваў трансляцыі, нягледзячы на забарону.
У сваю чаргу УДТРК і "Init" звярнуліся ў Віленскі акружны адміністрацыйны суд для абскарджання рашэння камісіі. У выніку скаргі былі аб'яднаны ў адно справаводства і перададзены на разгляд у Вярхоўны адміністрацыйны суд Літвы.
У выніку 1 верасня вышэйшая судовая інстанцыя прызнала рашэнне Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні незаконным. Трое з сямі прагаласаваўшых за гэтае рашэнне членаў камісіі былі звязаны дамоўнымі абавязкамі з мясцовымі каналамі, што наўпрост забараняецца літоўскім законам "Аб грамадскай інфармацыі". Гэта прамым чынам парушыла прынцып бесстароннасці.
Вярхоўны суд Літвы таксама ўстанавіў, што ў прыняцці вышэйзгаданых рашэнняў Камісіі ўдзельнічала недастатковая колькасць яе членаў. Таму абодва рашэнні былі адменены, а ў разглядзе сустрэчнага іску было адмоўлена.
"Важна адзначыць, што нягледзячы на незаконнасць рашэння літоўскай Камісіі аб забароне вяшчання тэлеканала "РТР-Планета", яно было ўхвалена Еўрапейскай Камісіяй (Рашэнне ад 4 траўня 2018 года C (2018) 2665), фактычна "праштампаваўшы" рашэнні літоўскага боку", - канстатавалі ў прэс-службе УДТРК.