https://bel.sputnik.by/20210929/es-prapanava-zrabts-bolsh-zhorstkm-normy-ezdu-dlya-chynonka--dyplamata-z-belarus-1056828697.html
ЕС прапанаваў зрабіць больш жорсткімі нормы ўезду для чыноўнікаў і дыпламатаў з Беларусі
ЕС прапанаваў зрабіць больш жорсткімі нормы ўезду для чыноўнікаў і дыпламатаў з Беларусі
Sputnik Беларусь
Такім чынам ЕС рэагуе на міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўрасаюза. 29.09.2021, Sputnik Беларусь
2021-09-29T17:06+0300
2021-09-29T17:06+0300
2021-09-29T18:53+0300
міграцыя
беларусь
мяжа
ес
чыноўнік
дыпламаты
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/06/1046083206_0:0:2787:1568_1920x0_80_0_0_a8380152399ccfa64f683b8b1fbf1438.jpg
МІНСК, 29 вер - Sputnik. ЕС прапанаваў часткова замарозіць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду заяве еўракамісара па ўнутраных справах Ілвы Йохансан.У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, каб зрабіць больш жорсткімі нормы ўезду для беларускіх афіцыйных асобаў."Гэта рашэнне з'яўляецца адказам на спробы беларускага рэжыму дэстабілізаваць ЕС і яго краіны шляхам інструменталізацыі нелегальнай міграцыі", - гаворыцца ў заяве.Крызіс на мяжыЛатвія, Польшча і Літва ў апошнія месяцы заяўляюць аб праблеме нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. Сітуацыя абвастрылася ў канцы ліпеня.Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Васік паведамляў, што "штодня 100-250 чалавек спрабуюць перайсці на польскую тэрыторыю". Ён распавёў, што польскія ўлады пачалі будаўніцтва сцяны вышынёй 2,5 метра на ўчастку прыкладна 180 км з 418 км мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.2 верасня Польшча ўвяла рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы з Беларуссю, "у сувязі з асаблівай пагрозай бяспекі грамадзян і грамадскага парадку, звязанай з бягучай сітуацыяй на дзяржаўнай мяжы".Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".Пазіцыя Беларусі і РасііАпроч абвінавачвання Мінска ў наўмысным стварэнні патоку нелегалаў таксама гучалі і абвінавачванні ў адрас Масквы ў арганізацыі крызісу на польска-беларускай мяжы. Аднак ніякіх канкрэтных доказаў еўрапейскі бок не прыводзіць.Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў, што Расія не ўмешваецца ў сітуацыю. Па словах расійскага лідэра, Еўрасаюзу неабходна вырашаць гэтае пытанне з афіцыйным Мінскам.Раней у МЗС РФ заяўлялі, што "антырасійскія памкненні польскіх уладаў у розных сферах ў апошнія гады не ведаюць межаў".Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/06/1046083206_0:0:2485:1864_1920x0_80_0_0_c68ddcb0b1964a14ebbb6329d41da2f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міграцыя, беларусь, мяжа, ес, чыноўнік, дыпламаты, нелегальныя мігранты
міграцыя, беларусь, мяжа, ес, чыноўнік, дыпламаты, нелегальныя мігранты
ЕС прапанаваў зрабіць больш жорсткімі нормы ўезду для чыноўнікаў і дыпламатаў з Беларусі
17:06 29.09.2021 (абноўлена: 18:53 29.09.2021) Такім чынам ЕС рэагуе на міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўрасаюза.
МІНСК, 29 вер - Sputnik. ЕС прапанаваў часткова замарозіць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду заяве еўракамісара па ўнутраных справах Ілвы Йохансан.
У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, каб зрабіць больш жорсткімі нормы ўезду для беларускіх афіцыйных асобаў.
"Гэта рашэнне з'яўляецца адказам на спробы беларускага рэжыму дэстабілізаваць ЕС і яго краіны шляхам інструменталізацыі нелегальнай міграцыі", - гаворыцца ў заяве.
"Гэта абмежаванне не закране простых грамадзян, а толькі урадавых чыноўнікаў і ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў Беларусі", - пракаментаваў намеснік кіраўніка Еўракамісіі па прасоўванні еўрапейскага ладу жыцця Маргарыціс Схінас на брыфінгу ў Бруселі.
Латвія, Польшча і Літва ў апошнія месяцы заяўляюць аб праблеме нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. Сітуацыя абвастрылася ў канцы ліпеня.
Раней намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Васік паведамляў, што "штодня 100-250 чалавек спрабуюць перайсці на польскую тэрыторыю". Ён распавёў, што польскія ўлады пачалі будаўніцтва сцяны вышынёй 2,5 метра на ўчастку прыкладна 180 км з 418 км мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
2 верасня Польшча ўвяла рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы з Беларуссю, "у сувязі з асаблівай пагрозай бяспекі грамадзян і грамадскага парадку, звязанай з бягучай сітуацыяй на дзяржаўнай мяжы".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".
Апроч абвінавачвання Мінска ў наўмысным стварэнні патоку нелегалаў таксама гучалі і абвінавачванні ў адрас Масквы ў арганізацыі крызісу на польска-беларускай мяжы. Аднак ніякіх канкрэтных доказаў еўрапейскі бок не прыводзіць.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў, што Расія не ўмешваецца ў сітуацыю. Па словах расійскага лідэра, Еўрасаюзу неабходна вырашаць гэтае пытанне з афіцыйным Мінскам.
Раней у МЗС РФ заяўлялі, што "антырасійскія памкненні польскіх уладаў у розных сферах ў апошнія гады не ведаюць межаў".
Вальфовіч распавёў, як можна вырашыць
праблему міграцыі ў краіны ЕС
Начальнік Генштаба:
міграцыйны крызіс ініцыявалі заходнія краіны