Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Чыкага

© REUTERS / Geoff BurkeВікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.09.2021
Падпісацца
Экс-першая ракетка свету без асаблівай працы разабралася з кітаянкай Шуай Чжан.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае 34-ы радок сусветнага рэйтынга, упэўнена стартавала на турніры WTA Chicago 2: у 1/32 фіналу экс-першая ракетка свету сустрэлася з кітаянкай Шуай Чжан (49) і аддала суперніцы толькі тры геймы - 6:2, 6:1.
Беларуска валодала ініцыятывай на працягу ўсяго матча, яна вастрэй атакавала, была больш рэзкай і дакладней на падачы.
Сустрэча доўжылася 1 гадзіну і 1 хвіліну.
Да гэтага саперніцы сустракаліся двойчы, і абодва разы перамагала Азаранка.
Наступнай саперніцай беларускі будзе амерыканка Хэйлі Баптыст, яе пазіцыя ў сусветным рэйтынгу WTA - 174-я.
У аўторак яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (106 WTA) абыграла ў Чыкага амерыканку Мэдысан Кіз (48 WTA) - 6:4, 2:0. У другім сэце Кіз адмовілася ад далейшай барацьбы.
Наступнай саперніцай Сасновіч будзе Алена Рыбакіна (17 WTA) з Казахстана.
А вось Вольга Гаварцова (136 WTA) выступленне на спаборніцтвах у Чыкага завяршыла. У матчы 1/32 фіналу яна саступіла немцы Андрэа Петкавіч (64 WTA) - 2:6, 2:6.
Прызавы фонд турніру ў Чыкага ў бягучым годзе складае больш за 565 тысяч долараў.
Чытайце таксама:
Івашка ўпершыню ў кар'еры ўвайшоў у топ-50 сусветнага тэніснага рэйтынга
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала другой ракеткай свету
Івашка ўпершыню ў кар'еры выйграў турнір ATP
Стужка навiн
0