Відэа

Як выглядае мемарыял загінуламу супрацоўніку КДБ - відэа

Падпісацца
Стыхійны мемарыял загінуламу ў перастрэлцы сілавіку з'явіўся каля будынка КДБ у Мінску. У знак смутку аб аператыўніку з пазыўным "Нірвана" людзі неслі кветкі і лампады, пачынаючы з вечара аўторка.
Жыхары Мінска арганізавалі стыхійны мэмарыял каля будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў памяць аб загінуўлым падчас выканання службовых абавязкаў супрацоўніку ведамства.
Як паведамілі ў прэс-службе КДБ, сілавік быў застрэлены "падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці".

"На законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў 31-гадовы жыхар Мінска адмовіўся адчыніць дзверы кватэры і заблакіраваўся ў ёй. ...Пасля пранікнення ў кватэру супрацоўнікаў мужчына адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы ў бок праваахоўнікаў. У выніку аднаму з іх нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы. З улікам характару ўжытага гвалту, збройнага супраціўлення ад 31-гадовага мужчыны, адваротным агнём ён быў ліквідаваны", - гаворыцца ў паведамленні СК Беларусі.

Акрамя таго, адзначаецца, што 40-гадовую жонку стралка, якая знаходзілася ў кватэры і вяла відэаздымку таго, што адбываецца, затрымалі па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве.
Па адбыўшымся факце ўзбуджана крымінальная справа па пункце 10 часткі другой артыкула 139 КК РБ ("Забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці").
Працягваецца правядзенне следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства.
Застрэленага супрацоўніка КДБ з пазыўным "Нірвана" звалі Дзмітрый, ён 1990 года нараджэння. Служыў у спецпадраздзяленні "Альфа". У афіцэра засталіся жонка і 4-гадовая дачка. З імі з учорашняга дня працуюць псіхолагі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны аб гібелі супрацоўніка КДБ. Ён даручыў разабрацца ў інцыдэнце і аказаць дапамогу сям'і афіцэра.
Чытайце таксама:
Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку сям'і загінулага супрацоўніка КДБ
Генпракуратура пра смерць Зэльцэра: супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў адпаведнасці з законам
Супрацоўнік КДБ застрэлены ў Мінску
Стужка навiн
0