https://bel.sputnik.by/20211001/natsyyanalnuyu-bblyateku--nekalk-vnu-zamnraval--mnsku-1056890681.html
Нацыянальную бібліятэку і некалькі ВНУ "замініравалі" ў Мінску
Нацыянальную бібліятэку і некалькі ВНУ "замініравалі" ў Мінску
Sputnik Беларусь
На месцах працуюць супрацоўнікі міліцыі, прыняты ўсе неабходныя меры бяспекі, у прыватнасці, супрацоўнікаў устаноў і студэнтаў эвакуіравалі. 01.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-01T15:22+0300
2021-10-01T15:22+0300
2021-10-01T15:22+0300
вну
здарэнні
беларусь
мінск
міліцыя
студэнты
бібліятэка
супрацоўнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056886497_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_9a5c997fce7e2f4c7c282ea1351c86a8.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. У Мінску невядомыя "замініравалі" некалькі навучальных устаноў і Нацыянальную бібліятэку, паведамленні пра гэта паступілі ў сталічнае ГУУС.На месцы выбылі супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі.Відавочцы паведамілі, што "замініравалі" некаторыя корпуса БДАТУ, БДУ, БТЭУ, БДАА, БДАС і адзін з карпусоў БДМУ. Студэнтаў і супрацоўнікаў эвакуіравалі з будынкаў.Што нядаўна "мініравалі" у БеларусіУ красавіку гэтага года невядомы паведаміў, што заклаў выбуховае прыстасаванне ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Паўла Сухога.Затым у траўні паведамленні аб мініраванні атрымалі больш за 270 адрасатаў па ўсёй Беларусі, у тым ліку - 118 школ сталіцы. Таксама ў чэрвені сапёрам прыйшлося правяраць будынак віцебскай пракуратуры з-за паведамлення пра небяспеку. Ні ў адным з выпадкаў выбуховыя прылады знойдзены не былі.За загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжана пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі, максімальнае пакаранне - сем гадоў. Адказнасць наступае ўжо з 14-гадовага ўзросту. Акрамя таго, сродкі, якія былі затрачаны экстранымі службамі на правядзенне спецыяльных дзеянняў і праверачных мерапрыемстваў, неабходна будзе кампенсаваць.Па дадзеных Следчага камітэта з пачатку гэтага года ўзбуджана сотні крымінальных спраў аб заведама ілжывых паведамленнях аб небяспецы.Чытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056886497_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_d59b82b1d258d30e21d9201575a09832.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вну, здарэнні, беларусь, мінск, міліцыя, студэнты, бібліятэка, супрацоўнікі
вну, здарэнні, беларусь, мінск, міліцыя, студэнты, бібліятэка, супрацоўнікі
Нацыянальную бібліятэку і некалькі ВНУ "замініравалі" ў Мінску
На месцах працуюць супрацоўнікі міліцыі, прыняты ўсе неабходныя меры бяспекі, у прыватнасці, супрацоўнікаў устаноў і студэнтаў эвакуіравалі.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. У Мінску невядомыя "замініравалі" некалькі навучальных устаноў і Нацыянальную бібліятэку, паведамленні пра гэта паступілі ў сталічнае ГУУС.
"Сёння ў міліцыю звярнуліся кіраўнікі навучальных устаноў і Нацыянальнай бібліятэкі, якія паведамілі пра паступіўшыя на пошту паведамленні аб закладзеных выбуховых прыладах", - паведамілі ў ГУУС.
На месцы выбылі супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі.
Відавочцы паведамілі, што "замініравалі" некаторыя корпуса БДАТУ, БДУ, БТЭУ, БДАА, БДАС і адзін з карпусоў БДМУ. Студэнтаў і супрацоўнікаў эвакуіравалі з будынкаў.
Што нядаўна "мініравалі" у Беларусі
У красавіку гэтага года невядомы паведаміў, што заклаў выбуховае прыстасаванне ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Паўла Сухога.
Затым у траўні паведамленні аб мініраванні атрымалі больш за 270 адрасатаў па ўсёй Беларусі, у тым ліку - 118 школ сталіцы. Таксама ў чэрвені сапёрам прыйшлося правяраць будынак віцебскай пракуратуры з-за паведамлення пра небяспеку. Ні ў адным з выпадкаў выбуховыя прылады знойдзены не былі.
За загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжана пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі, максімальнае пакаранне - сем гадоў. Адказнасць наступае ўжо з 14-гадовага ўзросту. Акрамя таго, сродкі, якія былі затрачаны экстранымі службамі на правядзенне спецыяльных дзеянняў і праверачных мерапрыемстваў, неабходна будзе кампенсаваць.
Па дадзеных Следчага камітэта з пачатку гэтага года ўзбуджана сотні крымінальных спраў аб заведама ілжывых паведамленнях аб небяспецы.