Выхадныя і грошы: як прафсаюзы заахвочваюць вакцынацыю работнікаў ад COVID-19

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкМедработнік падчас вакцынацыі супраць COVID-19 прэпаратам "Спутник V", архіўнае фота
Медработнік падчас вакцынацыі супраць COVID-19 прэпаратам Спутник V, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2021
Падпісацца
Матываваць сваіх работнікаў зрабіць прышчэпкі ад каронавіруса прадпрыемствы імкнуцца рознымі спосабамі - месцамі выплаты перавышаюць 300 рублёў.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Прышчэпленым ад каронавіруса работнікам прафсаюзныя арганізацыі гатовы выдзяляць матдапамогу і даваць дадатковыя выхадныя, пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Такую працу пачалі праводзіць на прадпрыемствах яшчэ ў жніўні: каб стымуляваць супрацоўнікаў зрабіць прышчэпку ад каронавіруса, вырашылі выкарыстаць розныя віды заахвочванняў - ад выдачы дадатковых выхадных да матэрыяльнай дапамогі.
"На сёння на многіх прадпрыемствах прыняты канкрэтныя рашэнні для таго, каб матываваць людзей клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Дзесьці такія рашэнні зафіксаваны ў калектыўным дагаворы, дзесьці рэалізуюцца шляхам выдання загада кіраўніка", - паведамляе прэс-служба.
Прыклады рознага роду матывацый ёсць практычна ва ўсіх галінах, у тым ліку і бюджэтных. Сумы выплат і іншыя віды кампенсацый залежаць ад магчымасцей канкрэтнага прадпрыемства: дзесьці работнікам прыплачваюць 29 рублёў, а дзесьці - больш за 300 (прыкладна 120 долараў). Часам могуць даць бонус выхаднымі.
Напрыклад, у калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў "Мінсккамунцепласетка", "Мінскі завод колавых цягачоў" унеслі нормы аб выплаце "прышчэпачнай" надбаўкі работнікам па 200 рублёў. На "Навагрудскім заводзе газавай апаратуры - больш за 300 рублёў (за кошт сродкаў наймальніка і прафсаюза).
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка не раз падкрэсліваў, што падчас прышчэпачнай кампаніі ад каронавіруса не павінна быць ніякага прымусу. Паводле слоў Лукашэнкі, ёсць пэўныя катэгорыі людзей, якіх трэба не прымушаць, а папрасіць.
"Прадаўцы, работнікі аптэк, некаторыя сацыяльныя службы. Але ніхто не мае права нікога прымушаць. Папытаеце, пераканаеце, у нас людзі талковыя", - сказаў ён. Таму шэраг прадпрыемстваў вырашыў стымуляваць сваіх працаўнікоў, у тым ліку і фінансава.
Раней міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч адзначаў, што большасць беларускіх грамадзян разумеюць важнасць вакцынавання ад каронавіруса, і матэрыяльна стымуляваць іх да гэтага няма неабходнасці. Паводле яго слоў, кожны свядома робіць свой выбар і "такога, што ёсць вакцыны, але няма жадаючых прышчапіцца, у нас няма".
Чытайце таксама:
Піневіч падзякаваў БПЦ за падтрымку вакцынацыі
Яшчэ адна вакцына: у Расіі пачнуцца клінічныя даследаванні новага прэпарата
Кіраўнік Pfizer ацаніў, калі чалавецтва вернецца да нармальнага жыцця
У Мінску пачалася вакцынацыя ад каронавіруса прэпаратам "Спутник Лайт"
Каранік пра шанцы захварэць пасля прышчэпкі і пра тое, чаму ў Беларусі няма Pfizer
Петрышэнка распавёў аб надбаўках медыкам і вакцынацыі ў Беларусі
Навукоўцы папярэдзілі аб рызыках рэвакцынацыі ад каронавіруса
Стужка навiн
0