Дзе-нідзе ў Беларусі пацяплее да +19°С

© Pixabay / RandallBillingsЛістота ў восеньскім парку
Лістота ў восеньскім парку - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2021
Падпісацца
Рэспубліка застанецца на заходняй перыферыі антыцыклона з цэнтрам над еўрапейскай часткай Расіі.
МІНСК, 2 кас - Sputnik. У нядзелю, 3 кастрычніка, па паўднёвым захадзе Беларусі днём паветра прагрэецца да +19°С, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца, што будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па поўначы краіны пройдзе кароткачасовы дождж. Вецер слабы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны прагназуецца слабы туман.
Рэспубліка застанецца на заходняй перыферыі антыцыклона з цэнтрам над еўрапейскай часткай Расіі.
Тэмпература ноччу +2... +8°C. Днём паветра прагрэецца да +12 ... +17°C, па паўднёвым захадзе - да +19°C.
Брэсцкая вобласць: ноччу +3... +8°C, днём - +14... +19°C.
Гродзенская вобласць: ноччу +3... +8°C, днём - +13... +18°C.
Віцебская вобласць: ноччу +3... +8°C, днём +11… + 16°C,
Магілёўская вобласць: ноччу +2... +7°C, днём +11... +16°C,
Гомельская вобласць: ноччу +2... +7°C, днём +12 ... +17°C,
Мінская вобласць: ноччу +3... +8°C, + 11 ... +16°C.
У адным з паркаў Мінска восенню, 1978 год - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2021
Фота
Цёплы лямпавы Мінск: восень у горадзе на архіўных фота 60-80-х
Стужка навiн
0