Эйсмант пракаментаваў гісторыю з інтэрв'ю Лукашэнкі CNN

© Photo : БелтелерадиокомпанияСтаршыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2021
Падпісацца
CNN не трэба, каб Аляксандра Лукашэнку амерыканцы ўбачылі такім пераканаўчым, інакш яны могуць пачаць задаваць Байдэну нязручныя пытанні з нагоды Беларусі, адзначыў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
МІНСК, 2 кас - Sputnik. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант спецыяльна для Sputnik пракаментаваў гісторыю з інтэрв'ю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амерыканскай тэлекампаніі CNN.
Нагадаем, інтэрв'ю беларускі лідэр даў 30 верасня, эфірная версія была паказана па CNN напярэдадні (эфір адбыўся пасля паўночы па мінскім часе).
Поўнае інтэрв'ю беларускага лідэра кампаніі CNN, тэлеверсія якога даступная на youtube-канале "Беларусь 1", доўжыцца 51 хвіліну, у той час як у амерыканскім эфіры было паказана ўсяго 8 хвілін.
"Мэцью меў шанец узяць грандыёзнае інтэрв'ю ў грандыёзнага палітыка, і ён гэты шанец бяздарна прапусціў!", - адзначыў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
Замест таго, каб пастарацца пагаварыць аб глыбінных, фундаментальных рэчах, ён нібы журналіст таннай бульварнай газеты скаціўся да дэкларацыі фэйкаў, якія даўно развянчаны, дадаў Эйсмант.
"Я, слухаючы яшчэ чарнавы варыянт, проста не мог паверыць, што CNN, атрымаўшы права на інтэрв'ю, вось так вось да яго падрыхтуецца. Пры гэтым, адказы Прэзідэнта на пытанні, здавалася, яго наогул не цікавілі. Ён так хваляваўся, што не зможа ці забудзе вымавіць наступную бяздоказную лухту, накшталт кармлення бежанцаў наркотыкамі, што правёў інтэрв'ю ў страшна нярвовым стане", - падзяліўся назіраннямі кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
У сваю чаргу беларускі лідэр падчас інтэрв'ю быў абсалютна спакойны, чым, напэўна, яшчэ больш збянтэжыў Мэцью Чанса, дадаў Эйсмант.
"Пры гэтым, калі гаворка заходзіла пра Захад, журналіст прымаўся адчайна перабіваць суразмоўцу, маўляў гаворка пра Беларусь ідзе. Дзіўная логіка - калі ты задаў пытанне, то выслухай да канца адказ, хай ён цябе і страшэнна не задавальняе. Калі тваёй рэдакцыі не патрэбныя такія адказы, то навошта інтэрв'ю просіш?" - задаў рытарычнае пытанне Эйсмант
Увогуле, пайшоў у атаку, а трапіў у кацёл, што здаралася пры зносінах прэзідэнта з многімі занадта самаўпэўненым журналістамі, адзначыў кіраўнік БТ.
Іван Эйсмант дадаў, што не здзіўлены, што ў эфір CNN выйшлі толькі фрагменты інтэрв'ю.
"CNN не трэба, каб Аляксандра Лукашэнку амерыканцы ўбачылі такім пераканаўчым. Глядзіш, пачнуць яшчэ нязручныя пытанні Байдэну задаваць з нагоды Беларусі", рэзюмаваў Эйсмант.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2021
"Мэцью трапіў": Захарава аб інтэрв'ю Лукашэнкі CNN
Стужка навiн
0