https://bel.sputnik.by/20211003/praekt-kanstytutsy-pradstavyats-dlya-abmerkavannya-ne-pazney-7-lstapada-1056913099.html
Праект Канстытуцыі прадставяць для абмеркавання не пазней 7 лістапада
Праект Канстытуцыі прадставяць для абмеркавання не пазней 7 лістапада
Sputnik Беларусь
У абноўленым варыянце беларускай Канстытуцыі былі змененыя 53 артыкулы, 3 артыкулы выключылі, 14 артыкулаў дадалі. 03.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-03T09:43+0300
2021-10-03T09:43+0300
2022-01-19T18:44+0300
канстытуцыя
праект
абмеркаванне
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_0:41:3000:1729_1920x0_80_0_0_15030730926f3378199f32aebe3e4b44.jpg
МІНСК, 3 каст - Sputnik. Выніковы праект паправак у асноўны закон краіны будзе прадстаўлены для публічнага абмеркавання не пазней за 7 лістапада, паведаміў у эфіры youtube-канала "Галоўны. Тур" член канстытуцыйнай камісіі Беларусі Юры Васкрасенскі.Раней Канстытуцыйная камісія прадставіла прэзідэнту краіны выпрацаваны праекта паправак у асноўны закон. У абноўленым варыянце беларускай Канстытуцыі змянілі 53 артыкулы, 3 артыкулы выключылі, 14 артыкулаў дадалі, распавёў Васкрасенскі.На пасяджэнні канстытуцыйнай камісіі з удзелам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі быў разгледжаны шэраг спрэчных пытанняў, па якіх члены камісіі не прыйшлі да кампрамісу, было прынята рашэнне, што "шліфоўку" праекта ў сціснутыя тэрміны зоймуцца эксперты-юрысты.Па словах Васкрасенскага, няўзгодненым на дадзены момант "практычна застаўся адзін раздзел - пра Усебеларускі народны сход і яго паўнамоцтвы, фарміраванні".Раней у суботу кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч таксама выказаўся аб фарміраванні ВНС і рэферэндуме па новай Канстытуцыі."Думаю, тэкст, які будзе прадастаўлены, напэўна, не пазней за 7 лістапада для ўжо публічнага абмеркавання для грамадзян Беларусі, будзе ўжо ідэальна вышліфаваны", - заявіў Васкрасенскі.У прыватнасці, кіраўнік КС упэўнены, што "разгойдваць краіну" на рэферэндуме па новай Канстытуцыі не будуць."Урокі з леташніх падзей зроблены. Адпаведна, на дзяржаўным узроўні прымаюцца меры, каб апярэдзіць (дзеянні - Sputnik) тых грамадзян, якія спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне", - сказаў Міклашэвіч.У Беларусі ёсць дастаткова сіл і магчымасцяў на дзяржаўным узроўні, каб не дапусціць падобных спроб дэстабілізацыі і ў спакойнай абстаноўцы правесці рэферэндум, дадаў кіраўнік КС.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_301:0:3000:2024_1920x0_80_0_0_4aa5aefe8ed1b6b01b80d11a687157d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канстытуцыя, праект, абмеркаванне, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
канстытуцыя, праект, абмеркаванне, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Праект Канстытуцыі прадставяць для абмеркавання не пазней 7 лістапада
09:43 03.10.2021 (абноўлена: 18:44 19.01.2022) У абноўленым варыянце беларускай Канстытуцыі былі змененыя 53 артыкулы, 3 артыкулы выключылі, 14 артыкулаў дадалі.
МІНСК, 3 каст - Sputnik. Выніковы праект паправак у асноўны закон краіны будзе прадстаўлены для публічнага абмеркавання не пазней за 7 лістапада, паведаміў у эфіры youtube-канала "Галоўны. Тур" член канстытуцыйнай камісіі Беларусі Юры Васкрасенскі.
Раней Канстытуцыйная камісія прадставіла прэзідэнту краіны выпрацаваны праекта паправак у асноўны закон. У абноўленым варыянце беларускай Канстытуцыі змянілі 53 артыкулы, 3 артыкулы выключылі, 14 артыкулаў дадалі, распавёў Васкрасенскі.
На пасяджэнні канстытуцыйнай камісіі з удзелам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі быў разгледжаны шэраг спрэчных пытанняў, па якіх члены камісіі не прыйшлі да кампрамісу, было прынята рашэнне, што "шліфоўку" праекта ў сціснутыя тэрміны зоймуцца эксперты-юрысты.
"Далей павінны далучыцца "прэзідэнцкія" юрысты, тыя, якія візуюць законы, пішуць законапраекты, падзаконныя акты - гэта значыць высокапрафесійныя юрысты, з кіраўнікамі высокага ўзроўню, каб дашліфаваць спрэчныя раздзелы, якія засталіся", - сказаў Васкрасенскі.
Па словах Васкрасенскага, няўзгодненым на дадзены момант "практычна застаўся адзін раздзел - пра Усебеларускі народны сход і яго паўнамоцтвы, фарміраванні".
Раней у суботу кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч таксама выказаўся аб фарміраванні ВНС і рэферэндуме па новай Канстытуцыі.
"Думаю, тэкст, які будзе прадастаўлены, напэўна, не пазней за 7 лістапада для ўжо публічнага абмеркавання для грамадзян Беларусі, будзе ўжо ідэальна вышліфаваны", - заявіў Васкрасенскі.
У прыватнасці, кіраўнік КС упэўнены, што "разгойдваць краіну" на рэферэндуме па новай Канстытуцыі не будуць.
"Урокі з леташніх падзей зроблены. Адпаведна, на дзяржаўным узроўні прымаюцца меры, каб апярэдзіць (дзеянні - Sputnik) тых грамадзян, якія спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне", - сказаў Міклашэвіч.
У Беларусі ёсць дастаткова сіл і магчымасцяў на дзяржаўным узроўні, каб не дапусціць падобных спроб дэстабілізацыі і ў спакойнай абстаноўцы правесці рэферэндум, дадаў кіраўнік КС.