https://bel.sputnik.by/20211003/redaktsyya-komsomolskoy-pravdy-nanyala-mazheyku-dvukh-advakata-1056912884.html
Рэдакцыя "Комсомольской правды" наняла Мажэйку двух адвакатаў
Рэдакцыя "Комсомольской правды" наняла Мажэйку двух адвакатаў
Sputnik Беларусь
Пакуль у абаронцаў не было магчымасці сустрэцца з затрыманым журналістам, паведаміў галоўны рэдактар выдання Уладзімір Сунгоркін. 03.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-03T08:51+0300
2021-10-03T08:51+0300
2021-10-04T14:12+0300
адвакаты
журналіст
генадзь мажэйка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/02/1056911848_0:0:1501:844_1920x0_80_0_0_731b66aa48b386871a35d0147da5bb41.jpg
МІНСК, 3 каст - Sputnik. Рэдакцыя "Комсомольской правды" наняла для абароны журналіста Генадзя Мажэйкі двух адвакатаў, паведаміў галоўны рэдактар "Комсомольской правды" Уладзімір Сунгоркін. Аднак пакуль абаронцы не змаглі сустрэцца з затрыманым журналістам, дадаў ён.Раней стала вядома, што Мажэйка быў затрыманы ў Маскве і ў цяперашні час знаходзіцца ў Мінску ў ізалятары на Акрэсціна.Галоўрэд "КП" раней паведаміў Sputnik, што "Комсомольская правда" мае намер абараняць свайго карэспандэнта. "Вядома, мы будзем абараняць нашага карэспандэнта і наш сайт, які зачынены ў Беларусі", - сказаў Sputnik Сунгоркін.Па звестках Сунгоркіна, прычынай затрымання Мажэйка, як і блакіроўкі сайта "КП", стала публікацыя 28 верасня аб забойцы афіцэра КДБ у Мінску."Мы нанялі двух адвакатаў яму, але пакуль у іх не было магчымасці з ім сустрэцца", - паведаміў Сунгоркін.Ён таксама дадаў, што ў рэдакцыі пакуль няма афіцыйнай інфармацыі з Мінска пра затрыманне журналіста.Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава таксама выказалася пра сітуацыю вакол "Комсомольской правды" в Беларусі, адзначыўшы, што гэта філіял расійскага выдання, зыходзячы з чаго расійскі бок спадзяецца на захаванне правоў журналістаў у адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі.Пасол Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па гэтых пытаннях, дадала Захарава.Блакіраванне "Камсамолкі"Увечары 28 верасня, на сайце газеты выйшаў матэрыял аб падазраваным у тэрарызме Андрэі Зэльцэры. Падчас затрымання ён зрабіў смяротны стрэл у супрацоўніка спецпадраздзялення КДБ. Матэрыял утрымліваў ўспаміны аднакласніцы Зэльцэра. Праз некалькі хвілін тэкст быў выдалены з сайта "КП у Беларусі", аднак у сераду раніцай, 29 верасня, рэсурс быў заблакіраваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі Беларусі."На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.У профільным ведамстве нагадалі, што ў законе СМІ выразна гаворыцца аб забароне распаўсюджваць інфармацыю, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.
https://bel.sputnik.by/20211002/galored-komsomolskoy-pravdy-zayav-ab-znknenn-zhurnalsta-mazheyk-1056907974.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/02/1056911848_80:0:1413:1000_1920x0_80_0_0_c1a6434ef63393d7ec07d88cafbc0729.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адвакаты, журналіст, генадзь мажэйка
адвакаты, журналіст, генадзь мажэйка
Рэдакцыя "Комсомольской правды" наняла Мажэйку двух адвакатаў
08:51 03.10.2021 (абноўлена: 14:12 04.10.2021) Пакуль у абаронцаў не было магчымасці сустрэцца з затрыманым журналістам, паведаміў галоўны рэдактар выдання Уладзімір Сунгоркін.
МІНСК, 3 каст - Sputnik. Рэдакцыя "Комсомольской правды" наняла для абароны журналіста Генадзя Мажэйкі двух адвакатаў, паведаміў галоўны рэдактар "Комсомольской правды" Уладзімір Сунгоркін. Аднак пакуль абаронцы не змаглі сустрэцца з затрыманым журналістам, дадаў ён.
Раней стала вядома, што Мажэйка быў затрыманы ў Маскве і ў цяперашні час знаходзіцца ў Мінску ў ізалятары на Акрэсціна.
Галоўрэд "КП" раней паведаміў Sputnik, што "Комсомольская правда" мае намер абараняць свайго карэспандэнта. "Вядома, мы будзем абараняць нашага карэспандэнта і наш сайт, які зачынены ў Беларусі", - сказаў Sputnik Сунгоркін.
Па звестках Сунгоркіна, прычынай затрымання Мажэйка, як і блакіроўкі сайта "КП", стала публікацыя 28 верасня аб забойцы афіцэра КДБ у Мінску.
Таксама стала вядома пра ператрус у кватэры журналіста. Як паведамляецца на сайце "Камсамольскай праўды" са спасылкай на маці Мажэйка, ператрус прайшоў у рамках адразу дзвюх крымінальных спраў - аб распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.
"Мы нанялі двух адвакатаў яму, але пакуль у іх не было магчымасці з ім сустрэцца", - паведаміў Сунгоркін.
Ён таксама дадаў, што ў рэдакцыі пакуль няма афіцыйнай інфармацыі з Мінска пра затрыманне журналіста.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава таксама выказалася пра сітуацыю вакол "Комсомольской правды" в Беларусі, адзначыўшы, што гэта філіял расійскага выдання, зыходзячы з чаго расійскі бок спадзяецца на захаванне правоў журналістаў у адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі.
Пасол Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па гэтых пытаннях, дадала Захарава.
Блакіраванне "Камсамолкі"
Увечары 28 верасня, на сайце газеты выйшаў матэрыял аб падазраваным у тэрарызме Андрэі Зэльцэры. Падчас затрымання ён зрабіў смяротны стрэл у супрацоўніка спецпадраздзялення КДБ. Матэрыял утрымліваў ўспаміны аднакласніцы Зэльцэра. Праз некалькі хвілін тэкст быў выдалены з сайта "КП у Беларусі", аднак у сераду раніцай, 29 верасня, рэсурс быў заблакіраваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі Беларусі.
"На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
У профільным ведамстве нагадалі, што ў законе СМІ выразна гаворыцца аб забароне распаўсюджваць інфармацыю, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.
2 кастрычніка 2021, 14:15