https://bel.sputnik.by/20211003/u-kabule-kalya-myachets-zdarysya-motsny-vybukh---sts-akhvyary-1056919384.html
У Кабуле каля мячэці здарыўся моцны выбух - ёсць ахвяры
У Кабуле каля мячэці здарыўся моцны выбух - ёсць ахвяры
Sputnik Беларусь
Тэракт адбыўся побач з мячэццю Ідгах, дзе ішла цырымонія развітання з маці Забіхулы Муджахіда, прадстаўніка радыкальнага руху "Талібан". 03.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-03T17:33+0300
2021-10-03T17:33+0300
2021-10-04T09:46+0300
выбух
ахвяры
кабул
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/03/1056918527_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_099ce1dfc627ede2c716d4c9c669df40.jpg
МІНСК, 3 кас - Sputnik. Магутны выбух прагрымеў недалёка ад мячэці Ідгах ў Кабуле.Колькасць загінулых пастаянна павялічваецца і дасягнула 12, пацярпелі 32 чалавекі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу.Характэрна, што ў момант выбуху ў мячэці праходзіла цырымонія развітання з маці Забіхулы Муджахіда, аднаго з кіраўнікоў руху "Талібан" (забаронены ў РФ і шэрагу іншых краін).Сам Муджахід пацвердзіў інцыдэнт, але не назваў дакладную колькасць загінулых і параненых.Па дадзеных катарскага тэлеканала "Аль-Джазіра", супрацоўнікі службы бяспекі "Талібану" затрымалі трох чалавек, якія падазраюцца ў здзяйсненні тэракту."Талібан" у АфганістанеРух "Талібан" прыйшоў да ўлады ў жніўні 2021-га, менавіта тады баевікі захапілі прэзідэнцкі палац у Кабуле. Пасля чаго на тэрыторыі краіны быў усталяваны поўны кантроль талібаў.Прэзідэнт Ашраф Гані экстрана склаў з сябе паўнамоцтвы і збег з Афганістана. Нягледзячы на тое, што радыкальныя ісламісты заявілі, што пераход улады будзе ісці мірна, краіну пачалі пакідаць дзясяткі тысяч грамадзян. Многія афганцы літаральна акупавалі аэрапорт Кабула ў надзеі збегчы з краіны.Заходнія краіны ў тэрміновым парадку правялі эвакуацыю сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.Непрызнаная ўладаЦяперашнія афганскія ўлады пакуль не прызнаны ні адной краінай свету. Савет бяспекі ААН і многія дзяржавы, у тым ліку і Расія, лічаць "Талібан" тэрарыстычнай арганізацыяй.З заклікам да сусветнай супольнасці аднавіць адносіны з Афганістанам выступае Катар, гэтая краіна цяпер з'яўляецца пасярэднікам для "Талібану".Па некаторых ацэнках, радыкальны рух зараз налічвае каля 85 тысяч байцоў.Чаго хоча "Талібан"?Галоўная мэта "Талібану" - аднаўленне Ісламскага Эмірата Афганістан, калі краіна будзе кіравацца па законах суніцкага шарыяту. Гэтая форма радыкальнага ісламу. Яна ўключае ў сябе публічныя пакаранні смерцю і ці ледзь не поўную адсутнасць правоў жанчын: ім нельга працаваць і выходзіць на вуліцу з адкрытым тварам і без суправаджэння мужчыны.Таксама рух "Талібан" не прызнае выбары і розныя дэмакратычныя формы кіравання дзяржавай і грамадствам.
кабул
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/03/1056918527_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_7850554eeab8eb5282b4fc1207acd20a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбух, ахвяры, кабул, у свеце
выбух, ахвяры, кабул, у свеце
У Кабуле каля мячэці здарыўся моцны выбух - ёсць ахвяры
17:33 03.10.2021 (абноўлена: 09:46 04.10.2021) Тэракт адбыўся побач з мячэццю Ідгах, дзе ішла цырымонія развітання з маці Забіхулы Муджахіда, прадстаўніка радыкальнага руху "Талібан".
МІНСК, 3 кас - Sputnik. Магутны выбух прагрымеў недалёка ад мячэці Ідгах ў Кабуле.
Колькасць загінулых пастаянна павялічваецца і дасягнула 12, пацярпелі 32 чалавекі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу.
Характэрна, што ў момант выбуху ў мячэці праходзіла цырымонія развітання з маці Забіхулы Муджахіда, аднаго з кіраўнікоў руху "Талібан" (забаронены ў РФ і шэрагу іншых краін).
Сам Муджахід пацвердзіў інцыдэнт, але не назваў дакладную колькасць загінулых і параненых.
Па дадзеных катарскага тэлеканала "Аль-Джазіра", супрацоўнікі службы бяспекі "Талібану" затрымалі трох чалавек, якія падазраюцца ў здзяйсненні тэракту.
Рух "Талібан" прыйшоў да ўлады ў жніўні 2021-га, менавіта тады баевікі захапілі прэзідэнцкі палац у Кабуле. Пасля чаго на тэрыторыі краіны быў усталяваны поўны кантроль талібаў.
Прэзідэнт Ашраф Гані экстрана склаў з сябе паўнамоцтвы і збег з Афганістана. Нягледзячы на тое, што радыкальныя ісламісты заявілі, што пераход улады будзе ісці мірна, краіну пачалі пакідаць дзясяткі тысяч грамадзян. Многія афганцы літаральна акупавалі аэрапорт Кабула ў надзеі збегчы з краіны.
Заходнія краіны ў тэрміновым парадку правялі эвакуацыю сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.
Цяперашнія афганскія ўлады пакуль не прызнаны ні адной краінай свету. Савет бяспекі ААН і многія дзяржавы, у тым ліку і Расія, лічаць "Талібан" тэрарыстычнай арганізацыяй.
З заклікам да сусветнай супольнасці аднавіць адносіны з Афганістанам выступае Катар, гэтая краіна цяпер з'яўляецца пасярэднікам для "Талібану".
Па некаторых ацэнках, радыкальны рух зараз налічвае каля 85 тысяч байцоў.
Галоўная мэта "Талібану" - аднаўленне Ісламскага Эмірата Афганістан, калі краіна будзе кіравацца па законах суніцкага шарыяту. Гэтая форма радыкальнага ісламу. Яна ўключае ў сябе публічныя пакаранні смерцю і ці ледзь не поўную адсутнасць правоў жанчын: ім нельга працаваць і выходзіць на вуліцу з адкрытым тварам і без суправаджэння мужчыны.
Таксама рух "Талібан" не прызнае выбары і розныя дэмакратычныя формы кіравання дзяржавай і грамадствам.