Чаму ў Беларусі не прышчапляюць Pfizer, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя

© REUTERS / DADO RUVICВакцына Pfizer
Вакцына Pfizer - Sputnik Беларусь, 1920, 04.10.2021
Падпісацца
У краіне працягваецца масавая вакцынацыя ад каронавіруса, прышчэпкі робяць прэпаратамі расійскай і кітайскай вытворчасці.
МІНСК, 4 кас - Sputnik. Вакцына Pfizer - даражэй за іншыя, а ў Беларусі стаіць мэта вакцынаваць грамадзян краіны бязвыплатна, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ў эфіры тэлеканала АНТ.
"Pfizer пакуль даражэй, чым існуючыя вакцыны, значна даражэй. Мы ставім сваёй мэтай бязвыплатную вакцынацыю. З гэтага пункту гледжання, ацэнкі якасці і даступнасці Pfizer не з'яўляецца прыярытэтам", - сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Пры гэтым ён адзначыў, што калі ўзнікне такая патрэба, то ў краіне можа з'явіцца і Pfizer, і AstraZeneca, праўда, такая прышчэпка ўжо будзе платнай.
У верасні ў Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса, колькасць хворых расце. Так, у суботу за суткі ў рэспубліцы зафіксавана без малога 2000 выпадкаў каронавіруснай інфекцыяй (1 998).
Піневіч лічыць, што спыніць пандэмію дапаможа вакцынацыя, яна эфектыўная ў тым ліку, супраць дэльта-штаму. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыў таксама важнасць сацыяльнага дыстанцыявання і масачнага рэжыму.
Раней у Міністэрстве аховы здароўя паведамлялі, што сярод "цяжкіх" пацыентаў у рэанімацыях няма тых, хто раней прышчапіўся ад каронавіруса.
Дарэчы, масавая вакцынацыя ў Беларусі праводзіцца кітайскім прэпаратам Sinopharm, расійскім "Спутником V", вытворчасць якога наладжана ў Беларусі. Акрамя таго, у верасні ў краіну дастаўлена партыя вакцыны "Спутник Лайт".
Чытайце таксама:
Лекары назвалі спосаб хутка вярнуць нюх пасля каронавіруса
Кіраўнік Pfizer ацаніў, калі чалавецтва вернецца да нармальнага жыцця
Каранік пра шанцы захварэць пасля прышчэпкі і пра тое, чаму ў Беларусі няма Pfizer
Стужка навiн
0