https://bel.sputnik.by/20211004/deputaty-prynyal-praekt-ab-adkaznasts-za-zaklk-da-sanktsyy-1056932490.html
Дэпутаты прынялі праект аб адказнасці за заклікі да санкцый
Дэпутаты прынялі праект аб адказнасці за заклікі да санкцый
Sputnik Беларусь
У панядзелак дэпутаты таксама разгледзелі праект закона аб змене Канстытуцыі. 04.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-04T13:46+0300
2021-10-04T13:46+0300
2021-10-04T13:46+0300
канстытуцыя
санкцыі
закон
адказнасць
дэпутат
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104066/54/1040665434_0:312:3000:2000_1920x0_80_0_0_172067ba978e0c4f4da6695ff667276f.jpg
МІНСК, 4 кас - Sputnik. Законапраект "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь" прыняты ў першым чытанні.У панядзелак у Мінску адкрылася шостая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, на якой разгледзяць 11 законапраектаў.Законапраект аб змяненні КК Беларусі быў унесены ў Парламент 27 верасня года па даручэнні Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнку.Згодна з праектам закона, арт.361 Крымінальнага кодэкса выкладаецца ў новай рэдакцыі. Будзе больш жорсткай адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацбяспекі, у тым ліку - за заклікі да санкцый у дачыненні да Беларусі, фізічных і юрыдычных асоб краіны.Як раней адзначаў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў, у абноўленым КК па першай частцы за заклікі да звяржэньня канстытуцыйнага ладу, захопу ўлады, заклікі да тэрарыстычных актаў, рознага роду праявам, у тым ліку і прымяненню санкцыйных мер да дзяржавы, да фізічных, юрыдычных асоб будзе прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 6 гадоў.За заклікі да замежнай дзяржавы аб увядзенні рэстрыкцыяў у адносінах да Беларусі будзе пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.А трэцяя частка, па словах Алега Белоконева, калі гэта будзе ажыццяўляцца "з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт, СМІ, з выкарыстаннем свайго службовага становішча службовай асобай, і якое пацягнула цяжкія наступствы". За такія злачынствы пакаранне будзе складаць ад 4 да 12 гадоў зняволення.У панядзелак быў таксама прыняты праект закона аб змене Канстытуцыі. Плануецца, што праект абноўленай Канстытуцыі будзе прадстаўлены да 7 лістапада.
https://bel.sputnik.by/20211004/deputaty-prynyal-praekt-zakona-ab-zmene-kanstytutsy-1056929776.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104066/54/1040665434_333:0:3000:2000_1920x0_80_0_0_42cd6e5e806518a15756acbf2b4c34cb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канстытуцыя, санкцыі, закон, адказнасць, дэпутат
канстытуцыя, санкцыі, закон, адказнасць, дэпутат
Дэпутаты прынялі праект аб адказнасці за заклікі да санкцый
У панядзелак дэпутаты таксама разгледзелі праект закона аб змене Канстытуцыі.
МІНСК, 4 кас - Sputnik. Законапраект "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь" прыняты ў першым чытанні.
У панядзелак у Мінску адкрылася шостая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, на якой разгледзяць 11 законапраектаў.
Законапраект аб змяненні КК Беларусі быў унесены ў Парламент 27 верасня года па даручэнні Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнку.
Згодна з праектам закона, арт.361 Крымінальнага кодэкса выкладаецца ў новай рэдакцыі. Будзе больш жорсткай адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацбяспекі, у тым ліку - за заклікі да санкцый у дачыненні да Беларусі, фізічных і юрыдычных асоб краіны.
Як раней адзначаў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў, у абноўленым КК па першай частцы за заклікі да звяржэньня канстытуцыйнага ладу, захопу ўлады, заклікі да тэрарыстычных актаў, рознага роду праявам, у тым ліку і прымяненню санкцыйных мер да дзяржавы, да фізічных, юрыдычных асоб будзе прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 6 гадоў.
За заклікі да замежнай дзяржавы аб увядзенні рэстрыкцыяў у адносінах да Беларусі будзе пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
А трэцяя частка, па словах Алега Белоконева, калі гэта будзе ажыццяўляцца "з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт, СМІ, з выкарыстаннем свайго службовага становішча службовай асобай, і якое пацягнула цяжкія наступствы". За такія злачынствы пакаранне будзе складаць ад 4 да 12 гадоў зняволення.
У панядзелак быў таксама прыняты праект закона аб змене Канстытуцыі. Плануецца, што праект абноўленай Канстытуцыі будзе прадстаўлены да 7 лістапада.
4 кастрычніка 2021, 11:44