Пуцін патлумачыў, чаму не захварэў на каронавірус

© Sputnik / Евгений Паулин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2021
Падпісацца
Не так даўно прэзідэнт Расіі быў вымушаны сысці на самаізаляцыю: у ягоным асяроддзі здарылася ўспышка каронавіруса. Пры гэтым Уладзімір Пуцін працягваў выконваць свае абавязкі, а ў выніку не падхапіў COVID-19.
МІНСК, 5 кас - Sputnik. Сярод тых, хто захварэў у асяроддзі Уладзіміра Пуціна, і з кім ён меў зносіны, а таму быў вымушаны сысці на самаізаляцыю, амаль усе хварэлі бессімптомна.
Прэзідэнт Расіі лічыць, што ён не захварэў дзякуючы таму, што сваю ролю адыграла прышчэпка ад каронавіруса, зробленая прэпаратам "Спутник V".
"Я размаўляў з інфіцыраванымі людзьмі, з супрацоўнікамі, якія захварэлі, дзякуй Богу, пранесла, што называецца. Я не захварэў, пакуль ва ўсякім выпадку, і я спадзяюся, што гэтага не здарыцца, але я так разумею, што "Спутник" адыграў сваю ролю", - цытуе прэзідэнта РІА Навіны.
Паводле яго слоў, сярод тых, хто захварэў з блізкага атачэння, толькі адзін хворы меў тэмпературу. Ва ўсіх інфекцыя ў цэлым працякала вельмі лёгка. Пры гэтым Уладзімір Пуцін нагадаў пра важнасць рэвакцынацыі, заклікаўшы ўсіх "не прапусціць момант".
Дарэчы, сам Уладзімір Пуцін лічыць, што дзякуючы вакцынацыі яму і ў будучыні атрымаецца пазбегнуць захворвання.
Такога ж меркавання прытрымліваецца і кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова: яна ўпэўнена, што вакцына "Спутник V" "адыграла сваю ролю" ў тым, што расийскі лідэр не захварэў.
"Гэта галоўнае, значнае, што абараняе вас ад інфекцыі, улічваючы, што імунны адказ быў вельмі высокім", - сказала Папова.
Чытайце таксама:
Чым Пуцін займаецца на самаізаляцыі, распавёў яго прэс-сакратар
Пуцін прагаласаваў на выбарах анлайн
Некалькі дзясяткаў чалавек у асяроддзі Пуціна захварэлі на COVID-19
Стужка навiн
0